Top.Mail.Ru

У Магілёве музеі абяцаюць незабыўную ноч

У кожнага з шасці магілёўскіх музеяў яркая насычаная праграма. 15 мая 18:00 да 23:00 у абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р. Раманава і яго філіялах-музеях — Славы Магілёўшчыны, этнаграфіі, мастацкім імя П.У. Масленікава будуць праходзіць няспынныя квэсты, гульні, акцыі, лекцыі, тэатралізаваныя перформансы, майстар-класы. Краязнаўчы музей дасць магчымасць акунуцца ў старажытную гісторыю Магілёва і адчуць подых стагоддзяў. Жадаючыя праверыць на сябе веданне археалагічных асаблівасцяў горада змогуць паўдзельнічаць у конкурсе археалагічнага малюнка. Для аматараў прыроды арганізатары прыдумалі нават музейны дэтэктыў пад інтрыгуючай назвай «Код Прыроды». Незвычайным абяцае быць квэст, удзельнікі якога паспрабуюць разгадаць «Шыфр Еўдакіма Раманава».


З Магілёвам звязана дзейнасць многіх рэвалюцыянераў-дэкабрыстаў. Пасля разгрому іх паўстання сюды былі адпраўленыя некаторыя з іх для папярэдніх дапытаў. Акцыя «Ноч музеяў» дасць магчымасць пабываць на адным з іх. У музеі этнаграфіі адбудуцца экскурсіі пры свечках, тэатралізаваныя абрады, майстар-класы. Музей імя П.У. Масленікава дасць магчымасць сустрэцца з ажыўшымі героямі вядомых карцін, а ў музеі Славы Магілёўшчыны можна будзе перанесціся ў ваенныя часы і пачуць галасы абаронцаў горада. Адзін са складнікаў мерапрыемства цікава аформленыя фотазоны. Напрыклад, можна будзе сфатаграфавацца ў вобразе шляхціча і шляхцянкі. 

Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі Магілёва акцыю «Ноч музеяў» праводзіць у суботу, 16 мая. У праграме тэатралізаваныя паказы, выстава дзіцячых работ, ігравая зона, літаратурная экскурсія, канцэрт.

Шмат цікавага ў праграмах раённых музеяў. Напрыклад, Чавускі раённы музей запрашае на «Кватэрнік на Савецкай, 1» з удзелам ансамбля "Рытм".А ў праграме гістарычнага музея Крычава шмат тэатральных перформансаў для дзяцей і дарослых, забаўляльная пляцоўка для дзяцей, святочны гандаль.

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю