Толькі па лініі БРСМ у Магілёўскай вобласці дзейнічаюць 306 валанцёрскіх атрадаў руху «Добрае Сэрца» агульнай колькасцю звыш 4500 чалавек. З іх і вызначыліся тыя, хто дзякуючы сваім добрым справам атрымаў магчымасць прэтэндаваць на званне «Валанцёр года» ў маштабе краіны.
— Конкурс у чарговы раз прадэманстраваў магутны патэнцыял і неверагодную энергію валанцёрскай супольнасці рэгіёна, — паведамілі ў абкаме БРСМ. — Аргкамітэт конкурсу, разгледзеўшы ўсе прадстаўленыя матэрыялы і дасягненні, аднагалосна вызначыў найлепшых з лепшых у сферы добраахвотнасці.
Мы выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам за іх спагадлівасць і нястомнае жаданне рабіць свет вакол сябе лепшым і дабрэйшым.
Сярод тых, хто будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць у рэспубліканскім фінале конкурсу ў намінацыі «Асабісты ўклад» у розных катэгорыях — урач-інтэрн анестэзіёлаг-рэаніматолаг Магілёўскай бальніцы № 1 Кірыл Кіслоў; студэнтка БДУТ Дар’я Клепча; вучаніца сярэдняй школы № 25 Магілёва Ганна Цегерукова.
У намінацыі «Найлепшы валанцёрскі атрад» вызначыліся атрад «Палаючыя сэрцы» Цяхцінскай сярэдняй школы Бялыніцкага раёна, атрад «Альтруіст» Магілёўскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа, атрад «Рука дапамогі» МДУ імя А. А. Куляшова, ад пошукава-выратавальнага атрада «Фенікс» выступіць Андрэй Пятроў.
У намінацыі «Дабро ў кадры» Магілёўшчыну прадставіць супрацоўнік Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі Андрэй Пятроў.
Нэлі ЗІГУЛЯ