Top.Mail.Ru
83

У Магілёве падпісалі дарожную карту з Таджыкістанам

Больш за 50 прадстаўнікоў дзелавых колаў Таджыкістана прынялі ўдзел у размове з кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці наконт пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловай, аграрнай сферах, звязаных з турызмам, стварэннем працоўных месцаў. 


У першую чаргу закраналіся даручэнні кіраўнікоў Беларусі і Таджыкістана, падпісаныя раней у дачыненні да таваразвароту, развіцця эканомікі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Вынікам сустрэчы стала падпісанне паміж старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам і старшынёй Сагдыйскай вобласці Раджабам Ахмадзода дарожнай карты па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве на 2026–2030 гады.

— Упэўнены, што гэты дакумент надасць значны імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню Магілёўскай і Сагдыйскай абласцей, — адзначыў Анатоль Ісачанка. — Спадзяюся, што наша сустрэча стане працягам плённага супрацоўніцтва і моцнага сяброўства паміж рэгіёнамі.

У сваю чаргу старшыня Сагдыйскай вобласці Раджаб Ахмадзода выказаў спадзяванні задзейнічаць увесь нявыкарыстаны патэнцыял на карысць дабрабыту двух народаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з тэлеграм-канала Mogilevnewsby





arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю