Top.Mail.Ru
267

У Магілёве школьнікі дапамагаюць аднаўляць пашкоджаныя летнім ураганам насаджэнні

Ураган, які пранёсся над Магілёўшчынай летам, нарабіў бяды і ў самім абласным цэнтры. 


Каля абласнога тубдыспансера, напрыклад, было пашкоджана шмат дрэў. Каб аднавіць знішчаныя непагаддзю насаджэнні, да добрай справы далучыліся навучэнцы дзвюх магілёўскіх сярэдніх школ № 46 і 45. У якасці добраахвотнікаў ад 46-й школы выступілі члены грамадзянска-патрыятычнага клуба «Адзінства» і валанцёрскага атрада «Міласэрнасць». Школьнікі высадзілі саджанцы хвойных і ліставых парод.
 
Разам з педагогамі і работнікамі Магілёўскага лясгаса яны высадзілі больш за тысячу дрэў, прыбралі смецце і засохлыя дрэвы на прылеглай тэрыторыі.

Чытайце таксама: Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» пройдзе ў Беларусі 11-31 кастрычніка

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю