Храм цікавы тым, што быў закладзены ў 1792 годзе па благаславенні архіепіскапа Магілёўскага Георгія Каніскага, дзень памяці якога Магілёў будзе адзначаць 5-6 жніўня. Ёсць меркаванне, што культавы будынак быў асвечаны ў прысутнасці расійскага імператара Аляксандра I у 1810 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны храм атрымаў пашкоджанні, а ў 50-я гады мінулага стагоддзя пры будаўніцтве мосту праз Днепр быў канчаткова разбураны.
У 2016 годзе знойдзеныя элементы падмурка храма былі музеефікаваныя і ўключаныя ў турыстычны маршрут.

— Гэта адзін з пазнавальных сімвалаў Магілёва, — кажа мясцовы краязнаўца Аляксандр Белахвостаў. — Ён захаваўся на малюнках вядомага мастака Напалеона Орды, а таксама на папулярных у турыстаў паштоўках зробленых з эфектам гравюры. Існуе інфармацыя, што архіў царкоўна-прыходскіх кніг Траецкай царквы, які знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, самы вялікі ў параўнанні з іншымі цэрквамі Магілёва.
Наперадзе стварэнне прыхода Свята-Траецкай царквы і пачатак яе аднаўлення. Па словах Аляксандра, эскізны праект ужо ёсць, а таксама спонсары, жадаючыя паўдзельнічаць у адраджэнні гістарычнай і духоўнай святыні Магілёва.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з адкрытых крыніц