Top.Mail.Ru
214

У Магілёве праходзіць II Беларуска-расійскі медыяфорум

Мерапрыемства атрымала назву «Вялікая Перамога — адзінства і памяць пакаленняў» і аб’яднала студэнтаў з 23 вышэйшых навучальных устаноў Саюзнай дзяржавы.


З прывітальным словам да прысутных у фармаце відэазвароту выступіў намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Канстанцін Магілеўскі: «На працягу многіх гадоў нашы краіны паступова развіваюць адносіны стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва, накіраваныя на ўсебаковую інтэграцыю, фарміраванне агульнай навукова-адукацыйнай прасторы. У гэтым годзе тэмай нашага мерапрыемства выбрана 80-годдзе Вялікай Перамогі. Памяць аб гэтай падзеі з’яўляецца духоўнай апорай нашых народаў, крыніцай нашай стойкасці перад самымі няпростымі знешнімі выклікамі», — падкрэсліў ён.

Перад удзельнікамі форуму, падзеленымі на 10 каманд, пастаўлена сур’ёзная задача — старанна вывучыць гістарычныя матэрыялы і сумесна з экспертамі стварыць захапляльны, але пры гэтым дакладны медыякантэнт. Праграма трох дзён форуму ўключае інтэнсівы, навуковыя дыскусіі, групавую работу над праектамі, а таксама разнастайныя культурныя мерапрыемствы.

У сваю чаргу, рэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Лусцянкоў адзначыў, што правядзенне такіх форумаў становіцца добрай традыцыяй. Таму сёлета падзея прысвечана асабліва значнай для абедзвюх краін тэме: «Перад удзельнікамі форуму ставіцца некалькі задач: яшчэ раз дакрануцца да падзей, якія адбываліся 80 гадоў таму, усвядоміць значнасць Перамогі: не было б — не было б нас». Менавіта таму асаблівая ўвага аддаецца пытанню захавання гістарычнай памяці. «Мы жывём у свеце постпраўды, калі гісторыя з боку асобных дзяржаў свядома фальсіфікуецца з дапамогай найноўшых тэхналогій, штучнага інтэлекту. І наша агульная задача — супрацьстаяць спробам яе фальсіфікацыі».

Чытайце таксама: У Савеце Рэспублікі абмеркавалі пытанні саюзнага парадку дня

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю