Выданне было прадстаўлена ў сценах МДУ ім Куляшова, студэнтам якога калісьці быў Аляксандр Лукашэнка. На сустрэчу з прадстаўнікамі аўтарскага калектыву Аляксандрам Радзьковым і Алесем Карлюкевічам прыйшлі выкладчыкі і студэнты ВНУ, грамадскія дзеячы, усе тыя, хто цікавіцца палітычным жыццём краіны. Кніга багата ілюстраваная дакументамі і фатаграфіямі, шмат з якіх публікуюцца ўпершыню. З асабістых дакументаў кіраўніка дзяржавы тут можна ўбачыць залікоўку студэнта, пахвальная граматы, рукапісныя нататкі.
Падчас выступлення перад болей чым паўтысячнай аўдыторыяй доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў адзначыў, што навучальная ўстанова ва многім вызначае будучае чалавека.
— Таму мы вырашылі прадставіць кнігу ва ўніверсітэце, у якім вучыўся Прэзідэнт, — падкрэсліў ён. — У Аляксандра Рыгоравіча прыродныя лідэрскія якасці. Не выпадкова ён абраў гістфак. Гэта дазваляе зразумець, як развіваецца цывілізацыя, які ўплыў на гэта робяць лідэры.
Выступоўца рэзюмаваў, што цікавасць да Аляксандра Лукашэнкі існуе ва ўсім свеце. І гэта кніга не магла не з’явіцца. Яна аб станаўленні асобы, аб адказнасці пры прыняцці рашэнняў, аб роздумах кіраўніка такога ўзроўню.
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Аляксандр Карлюкевіч звярнуў увагу на тое, што першая сустрэча ў рэгіёнах не выпадкова праводзіцца менавіта на Магілёўшчыне ў МДУ імя Куляшова. Бо гэта тое асяроддзе, дзе выхоўваўся будучы Прэзідэнт.
— У кнізе шмат таго, што вядома пра нашага лідэра, — удакладніў ён.
— Але зварот да кнігі дае магчымасць пагутарыць пра істотныя, грунтоўныя, фундаментальныя пазіцыі, у тым ліку і пра тыя, якія вядуць нас у заўтрашні дзень. І адукацыя тут найважнейшы складнік. Наша будучае залежыць ад адукаваных маладых людзей. Не выпадкова глава дзяржавы робіць стаўку на маладых кіраўнікоў, якія разам з грамадствам будуць будаваць будучае краіны.
Фота з тэлеграм-канала mogilevnewsby