Top.Mail.Ru
200

У Магілёве раздалі пуцёўкі на конкурс маладых выканаўцаў у Маладзечне

Магілёўскую вобласць на фінальным этапе ХХV Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў Маладзечне прадставяць саліст народнага ансамбля эстраднай песні «Арыён» Ілья Кубракоў, салістка ўзорнага вакальнага эстраднага ансамбля «Планета» Аляксандра Лепяцёнак і прадстаўніца Магілёўскага абласнога тэатра лялек Надзея Дзегцярова. Яны сталі пераможцамі другога адборачнага этапу конкурсу, які прайшоў сёння ў Магілёве.


— Гэты этап аб’яднаў удзельнікаў ва ўзросце ад 16 да 31 года, усе канкурсанты мелі вопыт канцэртных выступленняў, былі адзначаны дыпломамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, — паведаміла рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Крысціна Башарымава. — На іспытах яны выконвалі дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове. Такі падыход падкрэслівае важнасць захавання і папулярызацыі нацыянальнай культуры, мовы і музычнай спадчыны. Ва ўмовах глабалізацыі падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці набывае асаблівае значэнне.

У другім адборачным этапе бралі ўдзел 15 маладых выканаўцаў. Як адзначыла загадчык музычнага аддзялення «Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў» Алена Трутнева, удзельнікі прадэманстравалі сапраўдную любоў да нацыянальнай музыкі і дастаткова высокі ўзровень выканання. Пры адборы фіналістаў члены журы перш за ўсё звярталі ўвагу на вакальныя даныя і індывідуальнасць выканаўцы. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю