Кінатэатр «Радзіма» чакае аматараў мультыплікацыі на выставе акварэлі і малюнка вядомага беларускага рэжысёра-мультыплікатара Ігара Волчака, якая прымеркаваная да Дня беларускага кіно і пройдзе з 8 па 15 снежня. Адкрыццё адбудзецца з удзелам мэтра анімацыі 8 снежня ў 14:00.

Ігар Волчак заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, рэжысёр, кампазітар мультыплікацыйных і ігравых фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм». Ён — нязменны ўдзельнік міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў Магілёве, аўтар вядомых сярод дзяцей і дарослых мультфільмаў і мультсерыялаў «Капрычыа», «Пастаралі», «Прыгоды Несцеркі», «Ронда капрычыёза», «Ваўчышка» і іншых.
Будзе ўнікальная магчымасць прыняць удзел у майстар-класе, дзе Ігар Віктаравіч падзеліцца прафесійнымі сакрэтамі і раскажа пра тонкасці работы над анімацыйнымі фільмамі.
Прыемным падарункам стане паказ анімацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі». Уваход на выставу і майстар-клас бясплатныя, але трэба папярэдне зарэгістравацца. Падрабязнасці па тэлефонах у Магілёве: 8(0222) 421947, 423036, 421908.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота minsknews.by