Top.Mail.Ru

У Магілёве запрашаюць на «Залатую мару»

Мерапрыемствы VI Міжнароднага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Залатая мара» пройдуць у Магілёве 26, 27, 29 і 30 сакавіка.


Як паведаміла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР Крысціна Башарымава, фестываль праводзіцца з мэтай папулярызацыі розных жанраў мастацкай творчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітых дзяцей і творчай моладзі, пашырэння міжнародных сувязей і культурнага супрацоўніцтва. 

— З кожным годам колькасць яго ўдзельнікаў павялічваецца, што пацвярджае цікавасць да фестывалю, — кажа яна. — Сёлетняя падзея стане яшчэ адной добрай магчымасцю для творчых людзей прадэманстраваць свае здольнасці ў тэатральным, харэаграфічным, вакальным і музычна-інструментальным мастацтвах у розных узроставых катэгорыях, пачынаючы ад 4 гадоў.

Да ўдзелу запрашаюцца індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы з Беларусі, Расіі і іншых краін. Заяўкі прымаюцца да 10 сакавіка 2025 года на электронную пошту festival.mogilev@yandex.ru.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю