Top.Mail.Ru

У Мінску адкрылася дзясятая нарада міністраў адукацыі краін ШАС

У Мінску пад старшынствам міністра адукацыі Андрэя Іванца праходзіць дзясятая нарада міністраў адукацыі дзяржаў — членаў ШАС, паведамляе БелТА.

Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

У нарадзе прымаюць удзел больш за 30 прадстаўнікоў дзяржаў — членаў ШАС. Сярод іх міністры адукацыі і іх намеснікі, рэктары ВНУ, супрацоўнікі профільных структур. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічае намеснік генеральнага сакратара ШАС Сухэль Хан.

Перад сустрэчай міністры адукацыі краін ШАС ушанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны на плошчы Перамогі і ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю