Top.Mail.Ru

У Нацыянальнай школе прыгажосці прайшло штогадовае прысвячэнне ў мадэлі

Тэмай мерапрыемства, якое прыйшло 31 кастрычніка, стала «Сімфонія кветак». Дзіўным чынам перапляліся музыка, танец, тэатр моды і тонкая работа дызайнераў, педагогаў і, вядома, мадэляў розных курсаў і ўзросту — ад 3 гадоў.


Прысвячэнне ў мадэлі традыцыйна ўяўляе сабой важны этап у прафесійным станаўленні навучэнцаў Нацыянальнай школы прыгажосці. У бягучым годзе мастацкай дамінантай мерапрыемства была выбрана кветкавая тэматыка, якая дазволіла прадэманстраваць разнастайныя аспекты падрыхтоўкі будучых мадэляў: «Сённяшняе мерапрыемства — першы выхад нашых навучэнцаў на подыум у гэтым навучальным годзе. За два месяцы яны паспелі ўжо асвоіць навыкі дэфіле і прадставілі выдатныя вобразы, большасць з якіх хлопцы і дзяўчаты стваралі самі пад кіраўніцтвам вопытных стылістаў», — адзначыла Галіна ГАЙДУК, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Гледачы змаглі ўбачыць некалькі тэматычных блокаў, кожны з якіх па-свойму раскрыў эмоцыі і характар навучэнцаў. Важна адзначыць, што вобразы, якія паслядоўна змянялі адзін аднаго, — ад палявых суквеццяў да экзатычных бутонаў — былі рэалізаваны праз сінтэз модных калекцый менавіта беларускіх дызайнераў, а таксама спецыяльна распрацаванай харэаграфіі і музычнага афармлення.

Чытайце таксама: Названая самая абаяльная і прывабная шматдзетная маці нашай краіны

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю