Супрацоўніцтва ў сферы адукацыі застаецца адным з прыярытэтных кірункаў узаемадзеяння Беларусі і Расіі, спрыяючы ўмацаванню адзінай гуманітарнай прасторы і агульнай культурна-гістарычнай спадчыны Саюзнай дзяржавы.
У пасяджэнні прынялі ўдзел міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, міністр асветы Расіі Сяргей Краўцоў, губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін, а таксама прадстаўнікі профільных ведамстваў і адукацыйных арганізацый дзвюх краін, праінфармавалі ў беларускім адукацыйным ведамстве.
У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Размова ішла аб падрыхтоўцы педагагічных кадраў — у прыватнасці, абмяркоўвалася пытанне развіцця сеткі педагагічных і псіхолага-педагагічных класаў, удасканаленне дзейнасці беларуска-расійскага рэсурснага цэнтра па навукова-метадычным суправаджэнні профільнага навучання.
У частцы прафесійнай адукацыі размова ішла аб пашырэнні дзейнасці Асацыяцыі каледжаў Беларусі і Расіі, уніфікацыі падыходаў да правядзення чэмпіянатаў прафесійнага майстэрства, абмен лепшымі практыкамі падрыхтоўкі кадраў.
Прагучала і прапанова аб фарміраванні адзінай сістэмы выхавання «дзіцячы сад — школа — каледж — ВНУ». У гэтай жа частцы ішло абмеркаванне метадаў рэалізацыі праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2026—2028 гады. У поле зроку ўдзельнікаў пасяджэння таксама трапілі пытанні прафілактыкі сямейнага недабрабыту і маладзёжныя патрыятычныя праекты.
Алена Вінаградава