Top.Mail.Ru
134

Валанцёры ад БРСМ падарылі выхаванцам карэкцыйных цэнтраў свята

Сёння падводзіцца вынік абласной дабрачыннай акцыі «Гірлянда жаданняў — з верай у цуд!», якая адбылася ў рамках рэспубліканскай — «Цуды на Каляды». Валанцёры БРСМ, якія задзейнічаны ў руху «Добрае Сэрца», адправіліся ў Быхаўскі і Слаўгарадскі карэкцыйныя цэнтры, каб перадаць выхаванцам тыя падарункі, якія яны заказвалі. 


— Для 40 дзяцей сабраныя індывідуальныя падарункі па іх запаветных жаданнях, — удакладнілі ў Магілёўскім абкаме БРСМ. — Сёлета ўвага была сфакусіраваная на дзецях з асаблівасцямі развіцця. Мэта акцыі — не проста матэрыяльная дапамога, а комплексная падтрымка. Імкнёмся дарыць радасць і дабро, каб гэта прыносіла маральнае задавальненне дзіцяці, каб яно не адчувала сябе кінутым і непатрэбным. 

У кожным карэкцыйным цэнтры запланаваныя інтэрактыўныя праграмы з удзелам роставых ляляк і Дзеда Мароза. Валанцёры не пакінуць без увагі ніводнае дзіця, усе без выключэння адчуюць на сабе магію каляднага чараўніцтва. Абласная дабрачынная акцыя «Гірлянда жаданняў — з верай у цуд!» стала магчыма, у тым ліку і дзякуючы неабыякавым жыхарам Магілёўскай вобласці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю