Top.Mail.Ru

Вучоныя БДУ і БНТУ распрацавалі першы ў Беларусі навукова-вучэбны комплекс для студэнтаў-фізікаў

Валаконна-аптычны лазерны комплекс для навучання студэнтаў-фізікаў мае ўнікальную адкрытую структуру для навочнага вывучэння працэсаў генерацыі лазернага выпраменьвання, фізікі лазераў і нанафатонікі для якаснай і глыбокай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне сучасных лазерных тэхналогій.


У апошнія два дзесяцігоддзі найбольшую запатрабаванасць у прамысловасці атрымалі лазеры на аснове аптычных валокнаў, якія паглынаюць і ператвараюць святло ў лазерны прамень. Дзякуючы свайму прынцыпу работы гэтыя ўстройствы характарызуюцца высокай магутнасцю, эфектыўнасцю, надзейнасцю, кампактнасцю і нізкімі выдаткамі.

Валаконна-аптычныя лазеры прымяняюцца для рэзкі і ачысткі металаў, свідравання, гравіроўкі, зваркі. Іх актыўна выкарыстоўваюць у такіх галінах, як фоталітаграфія, медыцына, дыстанцыйнае зандаванне атмасферы, тэлекамунікацыя, аўтамабілебудаванне, транспарт, ваенная справа і іншых. А валоданне навыкамі стварэння і працы з дадзеным выглядам лазераў — неад’емная частка прафесійнай кампетэнцыі выпускнікоў.

Навучальны модуль ўяўляе сабой адкрытую сістэму, дзякуючы чаму ёсць магчымасць бачыць ўнутраную будову комплексу, ўносіць змены ў параметры аптычных элементаў, вывучаць прынцыпы накачкі, узмацнення і генерацыі лазернага выпраменьвання з выкарыстаннем актываваных аптычных валокнаў. Таксама абсталяванне можа быць прадуктыўна выкарыстана пры правядзенні навуковых даследаванне.

У 2024-2024 навучальным годзе лазерны комплекс упершыню ўкаранёны на фізічным факультэце БДУ. Навучанне праходзіць у рамках лабараторнага практыкума для студэнтаў і магістрантаў па лазернай фізіцы, валаконнай і нелінейнай оптыкі. Навучэнцы атрымліваюць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па кіраванні працягласцю лазерных імпульсаў і выкарыстанні валаконнага лазера для апрацоўкі матэрыялаў. Асаблівая ўвага нададзена выкананні патрабаванняў тэхнікі бяспекі пры працы навучэнцаў з лазерным выпраменьваннем.

Характэрна, што ўстаноўлены на фізічным факультэце БДУ навукова-навучальны комплекс з’яўляецца першым і адзіным у сваім родзе абсталяваннем, прызначаным для лабараторнага выкарыстання ў беларускіх ВНУ. У сувязі з гэтым існуе магчымасць вырабу асобнікаў валаконна-аптычнага лазера з улікам патрэбы канкрэтнага універсітэта-заказчыка.

Кіраўніком праекта выступіў загадчык кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі фізічнага факультэта БДУ Аляксей Тоўсцік. У аўтарскі калектыў таксама ўвайшлі супрацоўнікі кафедры — прафесар Алена Мельнікава, дацэнт Дзмітрый Горбач і загадчык вучэбнай лабараторыі Ігар Агішаў, а таксама загадчык навукова-даследчага цэнтра аптычных матэрыялаў і тэхналогій БНТУ Віктар Кісель і малодшы навуковы супрацоўнік Андрэй Лазарчук. 

Прэв’ю: Sputnik

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю