У Міністэрстве адукацыі інфармавалі, што ўсяго РІКВ апрацавана 55,4 тысячы экзаменацыйных работ па 16 вучэбных прадметах. Сёлета 100 балаў на РЦЭ атрымалі 133 школьнікі. 0 балаў пацвердзіліся ў 19 выпадках.
Адзін вынік ануляваны з-за парушэння правілаў. Больш за ўсё максімальных вынікаў па замежнай мове (44), матэматыцы (28) і рускай мове (21). Сярэдні вынік па вучэбных прадметах наблізіўся да 60 балаў і склаў па фізіцы 60,1 балаў, хіміі — 57,6, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі — 57,5, замежнай мове — 56,9, матэматыцы — 56,8. Складанасць тэстаў у параўнанні з мінулым годам не змянялася і цалкам адпавядае школьнай праграме.
Ёсць добрая навіна — колькасць нулявых вынікаў сёлета зменшылася ўдвая ў параўнанні з мінулым. Вучні больш сур’ёзна падышлі да падрыхтоўкі да экзамену. Гэта ж можна сказаць і аб рабоце педагогаў.
У гэты раз удзельнікі РЦЭ ў сваіх асабістых кабінетах змогуць не толькі ўбачыць свае вынікі і азнаёміцца са сканаваць копіямі запоўненых бланкаў. На сайце РІКВ будуць актуальныя спасылкі на падручнікі з адказамі па кожным заданні, што дазволіць зрабіць працу над памылкамі.