Top.Mail.Ru
129

Яблыневы сад у гонар жанчын-экспертаў

...пасадзілі мужчыны — супрацоўнікі ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.


— Сад з 13 пладовых дрэў, сярод якіх не толькі яблыні, але і грушы, вішні, слівы, чарэшні, персік, пасаджаны каля аднаго з будынкаў упраўлення, — удакладніла галоўны спецыяліст гэтай установы Ірына Рачкоўская. — Прыгожы жэст зроблены ў гонар Года беларускай жанчыны і 13-годдзя экспертнага ведамства, якое будзе адзначацца 22 красавіка. Натхняе тое, што сад і яго плады будуць радаваць не толькі цяперашняе пакаленне экспертаў, але і будучых.


Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю