Top.Mail.Ru

Як пабудаваць гарманічныя адносіны з дзіцем

Парады для бацькоў

Выхаванне — гэта не толькі ўстаноўка правілаў і выкананне абавязкаў. Гэта перш за ўсё стварэнне атмасферы любові, даверу і падтрымкі ў сям’і. Бо эмацыйны клімат у сям’і — аснова развіцця асобы. Дзіця бачыць і чуе размовы дарослых, іх рэакцыі, настрой, і непазбежна капіюе. Менавіта сям’я фармуе яго самаацэнку, прывівае маральныя каштоўнасці і звычкі. У гэтым артыкуле вы даведаецеся, як правільна мець зносіны з малым, каб ён рос упэўненым, шчаслівым і псіхалагічна здаровым чалавекам. 

Дзецям не проста патрэбны парадак і правілы паводзін, яны іх хочуць і чакаюць! Гэта робіць іх жыццё зразумелым і прадказальным, стварае пачуццё бяспекі.

Ваш эмацыйны стан і словы напрамую ўплываюць на псіхіку вашага дзіцяці. Напрыклад, калі маці спакойна тлумачыць таце свае пачуцці, дзеліцца радасцю ці трывогай, дзіця вучыцца выяўляць свае эмоцыі адкрыта і сумленна.

фото 1.jpg

Гэтыя прынцыпы выхавання дапамагаюць пабудаваць гарманічныя адносіны з дзіцем на аснове любові, павагі і ўзаемнага даверу:

  1. Камунікуйце спакойна і шчыра. Гаварыце з дзіцем паважліва, пазбягайце крыкаў і грубасці. Тлумачце свае патрабаванні ясна і дакладна: «Мне непрыемна, калі ты так робіш». «Я хачу дапамагчы табе стаць лепшым». Важна пазбягаць слоў-абвінавачанняў і абразаў. Калі ўзнікае канфлікт — прапануйце абмеркаваць сітуацыю пазней, каб пазбегнуць напружання. Гэта дазволіць дзіцяці зразумець вашы пачуцці без адчування віны.

  2. Станьце аўтарытэтам для дзіцяці. Вашы словы — гэта ўнутраны голас вашага дзіцяці ў дарослым жыцці. Калі вы будзеце пастаянна крытыкаваць яго, яно навучыцца абвінавачваць сябе за кожную памылку. А калі будзеце хваліць за поспехі і падтрымліваць у цяжкія моманты — фарміруеце ў яго здаровую самаацэнку.

  3. Абдымайце дзіця мінімум 12 разоў у дзень. Выказвайце шчырую любоў і цяпло праз абдымкі, словы падтрымкі і ўвагу. Гэта стварае адчуванне бяспекі і даверу, умацоўвае эмацыйную сувязь паміж вамі.

  4. Падтрымлівайце. Хваліце за добрыя учынкі і старанасці, каб узмацніць упэўненасць у сабе і жаданне быць лепшым. Калі дзіця памылілася — спакойна тлумачце, як можна зрабіць лепш. Так яно навучыцца давяраць сабе і навакольным.

  5. Паважайце асобу дзіцяці. Улічвайце яго меркаванне, слухайце думкі і пачуцці. Не зневажайце яго погляды нават калі яны адрозніваюцца ад вашых.

  6. Падтрымлівайце інтарэсы. Заахвочвайце захапленні, дапамагайце развіваць таленты і навыкі, паказвайце, што яго старанасці важныя.

  7. Будзьце прыкладам для падражання. Паказвайце павагу, цярпенне і дабрыню ў сваіх учынках — дзеці капіююць дарослых.

  8. Вучыце адказнасці. Дазваляйце дзіцяці прымаць рашэнні ў межах яго ўзросту і магчымасцяў — гэта вучыць самастойнасці.

  9. Праяўляйце цярпенне і разуменне. Вучыце слухаць і разумець прычыны паводзін дзіцяці замест таго, каб толькі караць за памылкі.

  10. Стварайце атмасферу даверу і падтрымкі. Забяспечвайце камфортнае асяроддзе, дзе дзіця можа свабодна выказваць свае пачуцці без страху асуджэння.

  11. Не ўмешвайцеся ў справу, якой занятае дзіця, калі яно не просіць дапамогі. Сваім неўмяшаннем вы будзеце паведамляць яму: «З табой усё ў парадку! Ты, вядома, зладзішся!»

Непаслушэнства — адзінае, што дзіця можа супрацьпаставіць няправільнаму абыходжанню з ім.

фото 2.jpg

Выкарыстоўвайце «Я-высказыванні»! Яны дапамагаюць шчыра і спакойна выказаць свае пачуцці без абвінавачванняў і ствараюць атмасферу даверу і ўзаемаразумення:

  • Замест: «Ты заўсёды мне перашкаджаеш працаваць!»

Гаварыце: «Я адчуваю сябе стомленай/ым, калі ты мяне адцягваеш падчас працы, мне важна сканцэнтравацца».

  • Замест: «Ты зноў разбіў гульню!»

Гаварыце: «Мне сумна бачыць, як ламаецца твая любімая гульня».

  • Замест: «Ты ніколі не слухаешся!»

Гаварыце: «Я хвалююся, калі не ведаю ці ты ў бяспецы або не слухаеш мяне».

  • Замест: «Ты заўсёды спазняешся!»

Гаварыце: «Я хвалююся, калі мы спазняемся — мне важна прыходзіць своечасова».

  • Замест: «Ты не прыбраў свай пакой!»

Гаварыце: «Мне цяжка сканцэнтравацца, калі ў тваім пакоі разбросаныя рэчы, я хачу, каб табе было камфортна».

Задавайце пытанні замест загадаў або пагрозаў — давайце выбар і развівайце самастойнасць дзіцяці. Заўсёды тлумачце наступствы сваіх слоў і дзеянняў.

Выдзяляйце час на сумесныя заняткі: гульні, размовы, прагулкі — гэта ўмацоўвае сувязь, паказвае ваш клопат.

Любоў і падтрымка — залог псіхічнага здароўя. Калі вы насмехаецеся або зневажаеце дзіця — яно становіцца сарамлівым і нерашучым.

Сарказм і насмешкі выклікаюць пачуццё сораму, паніжаюць веру ў свае сілы. Памятайце: дзеці не заўсёды разумеюць розніцу паміж жартаўлівым гумарам і абразай. Таму важна растлумачыць ім межы дапушчальнага гумару.

Што рабіць бацькам, калі дзіця не слухаецца?

  1. Любую вашу забарону вы павінны тлумачыць. 

  2. Трэба прымаць меры і размаўляць адразу ж пасля правіны.

  3. Лаяць і хваліць вы павінны ў аднолькавай меры.

  4. Дарослым неабходна прытрымлівацца тых правілаў, якія яны ўстанавілі для сваіх дзяцей.

Чаму важна пазбягаць маніпуляцый і крытыкі? Многія бацькі выкарыстоўваюць крытыку або жарты дзеля дасягнення паслухмянасці. Але такія метады могуць нашкодзіць псіхікі.

Што адбываецца пры крытыцы? Напрыклад: калі вы пастаянна кажыце: «Ты такі лянівы!» або «Ты ніколі не слухаешся!», дзіця можа пачаць лічыць сябе дрэнным чалавекам — што паніжае самаацэнку і выклікае ўнутраны канфлікт.

Што рабіць замест гэтага? Засяродзьцеся на дасягненнях дзіцяці:

— Напрыклад: «Я ганаруся тым, як ты дапамог сёння» або «Ты вельмі старанны».

— Тлумачце яму, што памылкі — частка навучання. Усе памыляюцца — галоўнае не здавацца і працягваць старацца.

Напрыклад: «Я люблю цябе такім, які ты ёсць». Часам я магу пажартаваць над тваімі смешнымі учынкамі — але ніколі не буду смяяцца над табой як над асобай". Гэта дапаможа дзіцяці адчуваць сябе абароненым.

Памятайце: вашы словы — фарміруюць самасвядомасць дзіцяці! Стварайце атмасферу падтрымкі, будзьце цярплівымі і уважлівымі да пачуццяў малога — і ён вырасне шчаслівым і гарманічным чалавекам.

Фота: pexels.com


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю