Top.Mail.Ru

Як павышаецца якасць і канкурэнтаздольнасць айчыннай адукацыі?

У сучасным свеце, дзе тэхналогіі развіваюцца з неверагоднай хуткасцю, адукацыйныя ўстановы павінны выкарыстоўваць усе магчымасці, каб забяспечыць школьнікам, навучэнцам каледжаў і студэнтам ВНУ максімальна эфектыўнае якаснае навучанне.


Інавацыі, якія ўжо ўкаранёныя і працягваюць укараняцца ў адукацыйнай сферы Беларусі, і з’яўляюцца тым самым важным інструментам, які дапамагае павысіць і якасць, і канкурэнтаздольнасць айчыннай адукацыі. Новаўвядзенні падштурхоўваюць да актыўнага ўзаемадзеяння адукацыі і навукі.  А гэта — новыя веды, дзеянні, здольнасці.

— Інавацыйныя пераўтварэнні ва ўстановах адукацыі ўзбагачаюць кіраўніцкую і адукацыйную практыку, — распавядае начальнік Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых Акадэміі адукацыі Алёна Аляксеева. — Яны стымулююць працэсы асобасна-прафесійнага развіцця педагогаў, пашыраюць рамкі творчай прасторы для навучэнцаў, каб яны змаглі рэалізаваць сябе як асобы, каб вучыліся самаразвіццю.

Спецыялісты Акадэміі адукацыі ведаюць усе нюансы інавацыйных працэсаў у сваёй сферы — менавіта там ажыццяўляецца навукова-метадычнае суправаджэнне інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

— У нас нават створаны экспертны савет па эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, — працягнула начальнік цэнтра. — Яго задача — навукова-метадычнае, арганізацыйна-кіраўніцкае і інфармацыйна-аналітычнае суправаджэнне інавацыйнай дзейнасці ўстаноў адукацыі Беларусі.

Алена Аляксеева спынілася на падрабязнасцях дзейнасці гэтай структуры і распавяла, што члены савета, напрыклад, ажыццяўляюць незалежную экспертную ацэнку праектаў, зацвярджаюць іх кіраўнікоў, фарміруюць пералік устаноў адукацыі, на базе якіх плануецца інавацыйная або эксперыментальная дзейнасць і г. д.

У сферы дзейнасці акадэміі — сістэмная і мэтанакіраваная работа па фарміраванні і развіцці прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў, якія рэалізоўваюць інавацыйныя праекты.

— Для іх мы праводзім інструктыўныя мерапрыемствы, — працягнула спецыяліст акадэміі, — а таксама курсы павышэння кваліфікацыі «Развіццё інавацыйнай культуры педагагічных работнікаў» і «Распрацоўка інавацыйнага праекта ўстановы адукацыі», а таксама навучальныя курсы. Арганізуем дзейнасць творчай групы спецыялістаў інстытутаў развіцця адукацыі, якая суправаджае работу па рэалізацыі інавацыйнай дзейнасці.

Створана ў акадэміі і своеасаблівая анлайн-пляцоўка ўдзельнікаў інавацыйных праектаў, дзе яны маюць зносіны і ўзаемадзейнічаюць з навуковымі кіраўнікамі, размяшчаюць інфармацыю і справаздачы. А пляцоўку рэспубліканскіх канферэнцый, круглых сталоў, семінараў і педагагічных чытанняў тут выкарыстоўваюць для дэманстрацыі вопыту самых паспяховых і эфектыўных інавацыйных падыходаў у адукацыйнай практыцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю