Многія бацькі з трывогай чакаюць надыходу падлеткавага ўзросту, які звычайна звязваюць з так званым крызісам. Бацькам важна зразумець, што падлеткавы крызіс — нармальная з’ява. Гэта частка развіцця асобы і сталення чалавека. З 11 да 17 гадоў дзеці пачынаюць ператварацца ў дарослых фізічна і псіхалагічна. І гэтае ператварэнне даецца няпроста ўсёй сям’і. Толькі разуменне з боку бацькоў зможа ўратаваць ад сур’ёзных сямейных канфліктаў.
Працягласць падлеткавага перыяду пачынаецца з 11 гадоў, а заканчваецца ў 17. Ён спалучае ў сабе дзёрзкасць і агрэсію, ранімасць і эгаізм.
У чым выяўляецца крызіс падлеткавага ўзросту?
- У гэты час у школьнікаў пастаянна і рэзка мяняецца настрой і перавагі.
- Імкненне да самавыяўлення, самасцвярджэння, самавыхавання.
- Дэманстрацыя незалежнасці.
- Зніжэнне матывацыі да вучобы.
- Канфлікты з бацькамі, педагогамі.
- Зніжэнне паспяховасці.
- Адмова ад творчых заданняў (і ад любой каманднай працы).
- Павышаная адчувальнасць у псіхічным фоне (агрэсія, імпульсіўнасць).
- Разыходжанне паміж словам і справай (дзіця пачынае хлусіць у твар).
- Дэманстрацыя сваёй даросласці, спробы быць нароўні з дарослымі.
- Шмат хобі.
Факт: У падлеткаў рост касцей і мышцаў значна апярэджвае развіццё сардэчна-сасудзістай сістэмы, з-за чаго ўзнікаюць галавакружэнні, страта прытомнасці пры нагрузках. Цела імкліва змяняецца, мозг не паспявае каардынаваць рухі, і многія падлеткі становяцца нязграбнымі.
Які самы складаны перыяд у падлеткаў? Па выніках апытання, у якім прынялі ўдзел каля тысячы дарослых, цяжэй за ўсё становіцца бацькам, калі падлетку спаўняецца 15 гадоў.
Колькі доўжыцца крызіс падлеткавага ўзросту? Ён працягваецца ў сярэднім ад 5 да 8 гадоў. Падлеткавы крызіс з’яўляецца адным з самых працяглых і глабальных у жыцці чалавека.
Як пубертат уплывае на псіхіку? У падлеткавым узросце дзеці вырашаюць для сябе няпростыя жыццёвыя задачы, спрабуюць зразумець сябе, сваё «Я», шукаюць сваё месца ў свеце. Акрамя таго, пубертатны перыяд суправаджаецца гарманальным усплёскам, які правакуе рэзкія перапады настрою, раптоўна ўзнікае гнеў, грубасць, істэрыкі. У гэты перыяд падлетак перажывае фізіялагічныя змены. Як і ў малодшых дзяцей, лішак эмоцый можна накіраваць на спорт, захапленні, хобі.
Праблемы падлеткавага ўзросту:
- нізкая самаацэнка, незадаволенасць знешнасцю
- нежаданне вучыцца
- праблемы ў зносінах з аднагодкамі
- праблемы ў зносінах з дарослымі (асабліва з бацькамі)
- пратэсныя паводзіны і, як вынік, шкодныя звычкі.
Чаму падлетак грубіць бацькам? Падлеткі выкарыстоўваюць грубасць як заклік да бацькоў змяніць свае адносіны да іх. У гэтым узросце пачынаецца натуральны працэс сепарацыі (аддзялення ад бацькоў).
У дзяўчынак гарманальныя змены запускаюцца на 1-2 гады раней, чым у хлопчыкаў, і доўжацца ў сярэднім 3 гады. У норме працэс займае ад 2 да 6 гадоў.
Як зразумець, што ў вас цяжкі падлетак? Характэрныя рысы — напускная незалежнасць, непаслушэнства, грубасць, жорсткасць, грэбаванне грамадскімі нормамі і правіламі. Дзеці схільныя да канфліктаў, недысцыплінаваныя, прагульваюць школьныя заняткі, ігнаруюць хатнія абавязкі, правакуюць бойкі, спрабуюць алкаголь.
Што рабіць з падлеткавым крызісам? Як правільна паводзіць сябе бацькам у гэты перыяд?
- Старайцеся не ціснуць на дзіця. Гэта разбурае давер.
- Слухайце дзіця. Уважлівыя бацькі ўбачаць і зразумеюць, аб чым перажывае падлетак.
- Праяўляйце спачуванне і падтрымку.
- Дзіцяці важна ведаць, што з яго меркаваннем лічацца.
- Не крытыкуйце. Бо толькі вы любіце яго безумоўна.
- Ваша безумоўная любоў дапаможа пераадолець падлеткавы крызіс. Любіце ў дзецях усё, нават тое, што вас раздражняе.
- Кажыце «так» часцей, чым «не».
- І ўсё ж умейце сказаць «не».
- Дазваляйце запрашаць дадому сяброў.
- Далучайце падлетка да выканання хатніх спраў. Гэта дазволіць дзіцяці адчуваць сябе больш дарослым і сфарміруе правільнае разуменне таго, што ў дарослых людзей больш не толькі правоў, але і абавязкаў.
Любіце і паважайце сваё дзіця нават у канфліктных сітуацыях. І ніколі не грэбуйце яго даверам, калі яно дзеліцца чымсьці патаемным і важным. Толькі разуменне з боку дарослых зможа выратаваць сям’ю ад непрыемнасцяў і сур’ёзных канфліктаў.
Сямейны псіхолаг, коўч па асабістых адносінах Алена ШАЎЧЭНКА
Фота: pexels. com