Усё гэта неабходна для таго, каб замацаваць кадры на месцах. На калегіі галоўнага ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама прааналізавалі сумесную з галіновым прафсаюзам работу ў гэтым кірунку за мінулы год.
— Летась усе намаганні былі накіраваныя на ўмацаванне кадравага патэнцыялу ў галіне, — падкрэсліў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Павел Жуйкоў. — Гэта норма замацаваная ў нашым з галоўным упраўленнем ЖКГ Пагадненні, работа па якім была дасканала прааналізавана. Летась шмат чаго зроблена для павышэння кваліфікацыі работнікаў, уключэння ў калектыўныя дагаворы норм, якія прадугледжваюць сацыяльныя гарантыі для работнікаў, у тым ліку для маладых спецыялістаў, і звязаныя, у прыватнасці, з забеспячэннем жыллём, развіццём настаўніцтва, стварэннем спрыяльных умоў для работнікаў з сямейнымі абавязкамі. Працягвалася работа па паляпшэнні ўмоў працы работнікаў, росту заработнай платы і гэтак далей.

На думку суразмоўніка, гэтыя мерапрыемствы не толькі датычацца замацавання кадраў, але і непарыўна звязаныя з пытаннямі працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, эканоміяй і беражлівасцю, забеспячэннем якаснай прадукцыйнасці працы.
Нэлі ЗІГУЛЯ