Top.Mail.Ru

Зрабіць уклад у будучае Беларусі

Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц сустрэўся са студэнтамі і калектывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Перад размовай Леанід Канстанцінавіч прайшоўся па ўніверсітэце і азнаёміўся з умовамі абучэння студэнтаў.


— Вялікая колькасць фінансавых сродкаў укладваецца ў адукацыю, — адзначыў сенатар у размове з журналістамі. — У гэтым універсітэце створана вельмі добрая база для навучання, працуюць вельмі кваліфікаваныя кадры, у аўдыторыях устаноўлена сучаснае абсталяванне. Дзяржава не эканоміць на падрыхтоўцы кадраў, яна робіць усё для таго, каб малады чалавек атрымаў добрую адукацыю і скарыстаўся ўсімі перавагамі першага працоўнага месца. Гэта адсочвае асабіста кіраўнік дзяржавы. Хацелася б, каб і самі маладыя людзі, і іх бацькі, цанілі і паважалі ўсе гэтыя намаганні. Шмат хто з былых выпускнікоў ўніверсітэта сёння працуе на высокіх пасадах. Сярод іх, напрыклад, віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка, іншыя кіраўнікі. Шмат хто ўзначальвае канцэрны, буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Малады чалавек павінен разумець, што яго веды спатрэбяцца працоўнаму калектыву, прадпрыемству, краіне. 

Леанід Заяц звярнуў увагу на тое, што цяжка пераацаніць тое, што зроблена дзяржавай за апошнія 30 гадоў. Пад кіраўніцтвам дзеючага Прэзідэнта адбыліся важныя тэхнічныя пераўзбраенні прадпрыемстваў, шмат сродкаў і сіл укладзена ў развіццё сацыяльнай сферы, у эканоміку краіны. Дастаткова ўспомніць, што было ў 1994 годзе, і параўнаць з тым, як стала зараз. Сёння Беларусь стала ўзорам на пастсавецкай прасторы і з’яўляецца добрым раздражняльнікам для еўрапейскіх краін. 

— Вельмі важна разумець гэта і з поўнай адказнасцю выканаць свой грамадзянскі доўг, — падкрэсліў спікер. — Трэба прыйсці на выбарчы ўчастак і ў імя будучага Беларусі, стварэння нашай радзімы і міра прагаласаваць. 

Сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі прайшла ў форме дыялога. Кожны з прысутных у зале мог задаць спікеру пытанні, пацікавіцца меркаваннем. Спачатку Леанід Заяц агучыў вынікі развіцця сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Перад візітам ва ўніверсітэт ён прыняў удзел у пасяджэнні актыву Магілёўскай вобласці. Рэгіён упэўнена завяршыў год, народная гаспадарка спрацавала з плюсам. Наперадзе стаіць задача на працягу наступных пяці гадоў павысіць узровень якасці жыцця насельніцтва, навесці парадак ва ўсіх населеных пунктаў, на прадпрыемствах, у арганізацыях, выканаць шмат сацыяльных праграм. Толькі сёлета Магілёўшчына збіраецца рэалізаваць 29 праектаў. Шмат будзе будавацца дарог, добраўпарадкоўваецца дваровых тэрыторый. За вось гэтае стабільнае заўтра сенатар і заклікаў прагаласаваць. 

— Мы павінны выбраць сапраўднага нацыянальнага лідара, які будзе развіваць краіну і рэалізоўваць важныя сацыяльныя праграмы, — падкрэсліў выступоўца. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю