«Адзіная краіна — адзіны народ»

У лялечным тэатры гледачам прапанавалі падарожжа «За снежнай каралевай»
З дзіцінства ў нас закладзена думка пра тое, што ў пераднавагодні час магчымыя цуды, таму ёсць імкненне стварыць іх найперш для малых. Цікаўныя бацькі ведаюць: каб у дзіцяці было сапраўднае адчуванне казкі, трэба звярнуцца па дапамогу да прафесіянальных чараўнікоў. І тут адкрываюцца дзіўныя магчымасці. Таму што амаль усе тэатры Беларусі ў святочна-калядны час запрашаюць на прэм’еры навагодніх казак.

Наталля Качанава павіншавала жыхароў Полацка
Пераднавагоднія дні — добрая магчымасць ахінуць клопатам і ўвагай тых, хто так мае ў гэтым патрэбу: дзетак, якія засталіся без апекі родных бацькоў, бабуль і дзядуль, якім таксама часам не хапае простай душэўнай цеплыні. Дабрачынныя акцыі «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы», якія не першы год праводзяцца па ініцыятыве і пад патранатам Прэзідэнта Беларусі, шырока крочаць па ўсіх раёнах краіны. Маленькіх і сталых жыхароў Полацка прыехала павіншаваць Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.