Вы тут

Самыя «якасныя» студэнты навучаюцца ў БДУ


Рэй­тынг бе­ла­рус­кіх ВНУ, які аба­пі­ра­ец­ца на вы­ні­кі пры­ём­най кам­па­ніі 2013 го­да, упер­шы­ню скла­лі ў Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі.

Як рас­ка­за­лі ў прэс-служ­бе га­лоў­на­га аду­ка­цый­на­га ве­дам­ства, мэ­та гэ­та­га рэй­тын­гу — аца­ніць па­тэн­цы­ял сту­дэн­таў пер­ша­га кур­са. Пры ства­рэн­ні рэй­тын­гу бра­лі­ся пад ува­гу як коль­кас­ныя, так і якас­ныя па­каз­чы­кі.

У фор­му­лу раз­лі­ку ўвай­шлі на­ступ­ныя зна­чэн­ні: су­ма ба­лаў, на­бра­ных сту­дэн­та­мі-пер­ша­курс­ні­ка­мі па ўсіх спе­цы­яль­нас­цях, з улі­кам вы­ка­нан­ня кант­роль­ных ліч­баў пры­ёму; коль­касць абі­ту­ры­ен­таў, пры­ня­тых на бюд­жэт па пэў­най спе­цы­яль­нас­ці; коль­касць абі­ту­ры­ен­таў, пры­ня­тых на умо­вах апла­ты па пэў­най спе­цы­яль­нас­ці; пра­хад­ны бал па пэў­най спе­цы­яль­нас­ці для абі­ту­ры­ен­таў, пры­ня­тых за кошт срод­каў бюд­жэ­ту і на ўмо­вах апла­ты; коль­касць абі­ту­ры­ен­таў, за­лі­ча­ных без ус­туп­ных эк­за­ме­наў (пе­ра­мож­цаў між­на­род­ных і рэс­пуб­лі­кан­скіх алім­пі­яд, твор­чых кон­кур­саў і фес­ты­ва­ляў, лаў­рэ­а­таў спе­цы­яль­ных фон­даў Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь); коль­касць за­лі­ча­ных за­меж­ных гра­ма­дзян; пра­цэнт вы­ка­нан­ня кант­роль­ных ліч­баў пры­ёму.

Пер­шае мес­ца ў рэй­тын­гу за­няў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт, што і не дзіў­на: ні па коль­кас­ці пе­ра­мож­цаў алім­пі­яд, якія вы­бі­ра­юць да­лей­шым мес­цам на­ву­чан­ня ме­на­ві­та Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэт, ні па пра­хад­ных ба­лах, ні па коль­кас­ці за­меж­ных гра­ма­дзян, якія па­сту­па­юць у БДУ, кан­ку­рэн­таў у га­лоў­на­га на­цы­я­наль­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ня­ма.

Дру­гая па­зі­цыя ў рэй­тын­гу на­ле­жыць Бе­ла­рус­ка­му на­цы­я­наль­на­му тэх­ніч­на­му ўні­вер­сі­тэ­ту, а трэ­цяя — Бе­ла­рус­ка­му дзяр­жаў­на­му ўні­вер­сі­тэ­ту ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі. У пер­шую пя­цёр­ку так­са­ма ўвай­шлі Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны эка­на­міч­ны ўні­вер­сі­тэт і Мін­скі дзяр­жаў­ны лінг­віс­тыч­ны ўні­вер­сі­тэт.

Як па­тлу­ма­чы­лі ў Мінадукацыі, уста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі так зва­ных «сі­ла­вых ве­дам­стваў» — МНС, МУС і Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны — у рэй­тын­гу не ўдзель­ні­ча­лі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

0102

0102

 

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.