Вы тут

ЯК ВЕЛАСКЕС ПАЎПЛЫВАЎ НА БАБІЦКІ НАРОДНЫ АБРАЗ


У На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі да 27 лю­та­га пра­цуе вы­ста­ва «Бог ся­лян­скі, хрыс­ці­ян­скі. Ба­біц­кая іко­на», на якой прад­стаў­ле­ны аб­ра­зы са збо­ру Вет­каў­ска­га му­зея ста­ра­вер­ства і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый імя Ф.Р. Шкля­ра­ва і Ча­чэр­ска­га гіс­то­ры­ка-эт­на­гра­фіч­на­га му­зея. Вы­ста­ва — вы­нік су­пра­цы двух му­зе­яў Го­мель­шчы­ны.

29-14

У экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­на 38 тво­раў на са­мыя раз­на­стай­ныя сю­жэ­ты. На­прык­лад, «Ка­ра­на­ван­не Ма­ці Бо­жай» — аб­раз, які ўзы­хо­дзіць да «Пес­ні пес­няў», «Псал­ты­ра» і «Апа­ка­ліп­сі­су». У сак­раль­ным жы­ва­пі­се гэ­ты сю­жэт вя­до­мы з XІІ ста­год­дзя. Ён да­ся­гае свай­го роск­ві­ту ў куль­ту­ры італь­ян­ска­га Рэ­не­сан­са, вя­до­мым сва­ім імк­нен­нем да са­ма­вы­зна­чэн­ня асо­бы, што ад­бі­ла­ся на па­пу­ляр­нас­ці па­не­гі­ры­каў, тры­ум­фаль­ных услаў­лен­нях ба­гоў і ге­ро­яў. Мно­гія за­ход­не­еў­ра­пей­скія май­стры — ад Джо­та да Ве­ла­ске­са — звяр­та­лі­ся да гэ­тай тэ­мы. Што ці­ка­ва, твор­часць Ве­ла­ске­са най­больш паў­плы­ва­ла на ка­та­ліц­кі і ўні­яц­кі жы­ва­піс Рэ­чы Па­спа­лі­тай, у скла­дзе якой зна­хо­дзі­ла­ся і Ча­чэр­скае ста­рост­ва. У аб­ра­зах «Пра­аб­ра­жэн­не», «Цуд Ге­ор­гія аб змеі» пра­соч­ва­юц­ца ры­сы ба­ро­ка. Усё гэ­та та­му, што ўзо­ра­мі для мяс­цо­вых бе­ла­рус­кіх мас­та­коў слу­жы­лі гра­вю­ры з еў­ра­пей­скіх шэ­дэў­раў, а так­са­ма тво­ры італь­ян­скіх май­строў, за­про­ша­ных гра­фам Чар­ны­шо­вым, ула­даль­ні­кам Ча­чэр­ска ў XVІІІ ст., для ўпры­гож­ван­ня за­сна­ва­ных ім хра­маў.

29-13

Мэ­тай су­пра­цоў­ніц­тва двух му­зе­яў Го­мель­шчы­ны ста­лі вы­ву­чэн­не і дэ­ман­стра­цыя для шы­ро­ка­га ко­ла ама­та­раў мас­тац­тва ўні­каль­най з'я­вы на­цы­я­наль­най куль­ту­ры — ба­біц­ка­га на­род­на­га іка­на­пі­су. Ме­на­ві­та ў вёс­цы Ба­бі­чы Ча­чэр­ска­га ра­ё­на Го­мель­скай воб­лас­ці жы­лі і ства­ры­лі ў кан­цы ХХ ста­год­дзя апош­нія май­стры вя­до­май ся­лян­скай ды­нас­тыі іка­на­піс­цаў — Ула­дзі­мір і Гаў­ры­іл Ге­ра­ко­вы. Яны пі­са­лі аб­ра­зы для мяс­цо­вых хра­маў і сель­скіх жы­ха­роў, якія ве­ры­лі ў за­ступ­ніц­тва свя­тых — па­збаў­лен­не ад бе­даў, хва­роб і ін­шых ня­шчас­цяў. За­ха­ва­лі­ся аб­ра­зы, які­мі бла­слаў­ля­лі ма­ла­дых, ёсць «га­ю­чыя» свя­тыя і за­ступ­ні­кі свой­скіх жы­вёл, пчол. Пер­шая згад­ка пра трох ся­лян-іка­на­піс­цаў «у вёс­цы Ба­бі­чы Па­коц­кай во­лас­ці Ра­га­чоў­ска­га па­ве­та» су­стра­ка­ец­ца ў «Апі­сан­ні Ма­гі­лёў­скай гу­бер­ні» ў 1884 г. Мас­тац­тва іка­на­пі­су пе­ра­да­ва­ла­ся вуч­ням, пра што свед­чыць под­піс на аб­ра­зе «Тро­і­ца Но­ва­за­па­вет­ная» 1894 г. А на­яў­насць вуч­няў — пры­кме­та іс­на­ван­ня мас­тац­кай шко­лы.

У ба­біц­кім аб­ра­зе ар­га­ніч­на спа­лу­ча­юц­ца за­ход­нія ўплы­вы і глы­бін­ная ар­ха­і­ка зем­ля­роб­ча­га ла­ду. Важ­ную ро­лю ады­гра­лі ў гэ­тым уза­ем­ным уз­ба­га­чэн­ні куль­тур на­род­ныя май­стры-іка­на­піс­цы Го­мель­шчы­ны. Уні­каль­ная рэ­гі­я­наль­ная з'я­ва Го­мель­шчы­ны ХІХ—ХХ ста­год­дзяў — ба­біц­кі на­род­ны аб­раз — ста­ла ўжо зда­быт­кам бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі мас­тац­тваў, свое­асаб­лі­вым мас­тац­кім «брэн­дам» Го­мель­шчы­ны.

Воль­га ЧАЙ­КОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.