Вы тут

Вас вiтае свята ліхтароў!


Дня­мі ў ста­ліч­ным Лі­цэі БДУ гу­ча­лі він­ша­ван­ні з тра­ды­цый­ным кі­тай­скім свя­там Юань­ся­оц­зе. Гэ­тае свя­та ліх­та­роў сім­ва­лі­зуе за­вяр­шэн­не на­ва­год­ніх ура­чыс­тас­цяў і пе­ра­ход да плён­ных буд­ных дзён.

4Доб­ры сім­вал. Тым больш што куль­тур­ныя і эка­на­міч­ныя ад­но­сі­ны па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Кі­та­ем ня­спын­на мац­не­юць і пры­но­сяць доб­ры плён. Та­кі­мі сло­ва­мі мож­на ко­рат­ка пе­ра­даць тэ­му вы­ступ­лен­няў га­на­ро­вых гас­цей свя­та — па­сла Кі­тая ў Бе­ла­ру­сі Цуй Ці­мі­на і пра­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та, ака­дэ­мі­ка Але­га Іваш­ке­ві­ча. Іх пра­мо­вы пе­рад удзель­ні­ка­мі свят­ка­ван­ня су­пра­ва­джа­лі­ся яск­ра­вым слайд-шоу: на вя­лі­кім эк­ра­не ажы­ва­лі зна­ка­выя па­дзеі су­час­най гіс­то­рыі Кі­тая, хро­ні­ка раз­віц­ця на­шых уза­е­ма­ад­но­сін.

Юань­ся­оц­зе мае ста­ра­жыт­ныя ка­ра­ні: гэ­тае свя­та ад­зна­ча­лі яшчэ за сот­ні га­доў да на­шай эры. Пры­чым за мі­ну­лыя ты­ся­ча­год­дзі змя­ні­ла­ся шмат яго ат­ры­бу­таў. Ня­змен­най за­ста­ла­ся аба­вяз­ко­вая пры­сут­насць ка­ля­ро­вых ліх­та­роў — сім­ва­лаў свят­ла і да­бры­ні. Ме­на­ві­та та­кі­мі ліх­та­ра­мі бы­ла ўпры­го­жа­на сцэ­на Лі­цэя БДУ. Пра кан­цэрт­ную пра­гра­му па­кла­па­ці­лі­ся лі­цэ­іс­ты, сту­дэн­ты мін­скіх ВНУ і га­лоў­ныя нось­бі­ты свя­та — кі­тай­скія юна­кі і дзяў­ча­ты, якія ву­чац­ца ў Мін­ску. Пес­ні і тан­цы, фальк­лор­ныя сцэ­ніч­ныя эцю­ды вы­ка­на­лі ма­ла­дыя мін­ча­не, якія вы­ву­ча­юць кі­тай­скую мо­ву.

 

2

 3

Яў­ген ПЯ­СЕЦ­КІ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.