Вы тут

Пры­ват­ны біз­нес і бе­ла­рус­кая чы­гун­ка


Дэ­пу­та­ты рых­ту­юць за­ко­на­пра­ект, які за­бяс­пе­чыць су­мя­шчэн­не гэ­тых двух па­няц­цяў

Чы­гу­нач­ні­кам за­ка­на­даў­ча за­ба­ро­няць удзель­ні­чаць у за­бас­тоў­ках; пры­ват­ні­кі, пры жа­дан­ні, змо­гуць па­бу­да­ваць улас­ныя чы­гу­нач­ныя пу­ці, а пры на­яў­нас­ці ін­вес­ты­цый праз тэ­ры­то­рыю на­шай кра­і­ны пач­нуць ха­дзіць вы­со­ка­хут­кас­ныя цяг­ні­кі. Ка­рэс­пан­дэнт­ка «Звяз­ды» па­бы­ва­ла на па­ся­джэн­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пра­мыс­ло­вас­ці, па­ліў­на-энер­ге­тыч­ным комп­лек­се, транс­пар­це і су­вя­зі і да­ве­да­ла­ся, што яшчэ пра­ду­гледж­ва­ец­ца пра­ек­там За­ко­на «Аб уня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у не­ка­то­рыя за­ко­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях чы­гу­нач­на­га транс­пар­ту».

Ста­жы­роў­кі за­мест за­бас­то­вак

Пра­ект За­ко­на ў пер­шым чы­тан­ні Па­ла­та прад­стаў­ні­коў пла­нуе раз­гле­дзець 2 кра­са­ві­ка.

«Гэ­тым за­ко­на­пра­ек­там ства­ра­юц­ца пра­ва­выя ўмо­вы і ме­ха­ніз­мы не­дыс­кры­мі­на­цый­на­га до­сту­пу да па­слуг чы­гун­кі, — ад­зна­чыў Дзміт­рый ХА­РЫ­ТОН­ЧЫК, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі. — Та­му ка­рэк­ту­ец­ца іс­ну­ю­чая пра­ва­вая ба­за, уво­дзіц­ца шэ­раг но­вых па­няц­цяў. На­прык­лад, «пе­ра­воз­чык», «на­цы­я­наль­ны пе­ра­воз­чык», «апе­ра­тар се­так», «спа­жы­вец» і шэ­раг ін­шых, не­аб­ход­ных для пра­ва­во­га ства­рэн­ня не­дыс­кры­мі­на­цый­ных умоў. Ад­па­вед­на ўвод­зяц­ца і да­дат­ко­выя нор­мы, звя­за­ныя з гэ­тай за­да­чай».

Так, у пра­ек­це за­ко­на пе­ра­воз­кі па­дзя­ля­юц­ца, у ад­па­вед­нас­ці з су­свет­най прак­ты­кай, на га­рад­скія, рэ­гі­я­наль­ныя, між­рэ­гі­я­наль­ныя, між­на­род­ныя і ка­мер­цый­ныя. Рэ­гі­я­наль­ныя і між­рэ­гі­я­наль­ныя пра­па­ну­ец­ца да­дат­ко­ва па­дзя­ліць на «біз­нес-клас» і «агуль­ныя ва­го­ны». Та­кім чы­нам, мож­на ска­заць, што ідзе ўза­конь­ван­не та­го, што ўжо рэа­лі­зу­ец­ца на прак­ты­цы.

Так­са­ма ў пра­ект за­ко­на да­дат­ко­ва бу­дуць уклю­ча­ны не­ка­то­рыя па­тра­ба­ван­ні да пер­са­на­лу. У пры­ват­нас­ці, пра­па­ну­ец­ца ўвес­ці нор­му, якая за­ба­ра­няе ўдзел у за­бас­тоў­ках асо­бам, што за­дзей­ні­ча­ны ў пе­ра­во­зач­ным пра­цэ­се. Так­са­ма да пер­са­на­лу бу­дуць прад'­яў­ляць па­тра­ба­ван­ні, на­кі­ра­ва­ныя на за­бес­пя­чэн­не іх ад­па­вед­най пад­рых­тоў­кі: па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі, ста­жы­роў­кі...

Як па­ве­да­міў пар­ла­мен­та­рый, пра­ект за­ко­на быў рас­пра­ца­ва­ны з улі­кам Па­гад­нен­ня па рэ­гу­ля­ван­ні до­сту­пу да па­слуг чы­гу­нач­на­га транс­пар­ту і асноў та­рыф­най па­лі­ты­кі, якое бы­ло пад­пі­са­на 9 снеж­ня 2010 го­да, а так­са­ма тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў Мыт­на­га са­ю­за.

Ці прый­дуць пры­ват­ні­кі на чы­гун­ку?

Сяр­гей НА­ВІЦ­КІ, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні, пад­крэс­ліў не­аб­ход­насць раз­віц­ця хут­кас­ных лі­ній чы­гун­кі, на якіх цяг­нік мог бы раз­ві­ваць хут­касць да 350 кі­ла­мет­раў за га­дзі­ну. Та­кія чы­гу­нач­ныя ма­гіст­ра­лі не­аб­ход­ны, перш за ўсё, для су­вя­зі з буй­ны­мі цэнт­ра­мі Ра­сіі, Укра­і­ны, Поль­шчы, кра­ін Пры­бал­ты­кі. Па сло­вах се­на­та­ра, гэ­та па­вя­лі­чыць па­са­жы­ра­па­ток на чы­гун­цы (за кошт та­го, што част­ка лю­дзей ад­дасць пе­ра­ва­гу хут­кас­ным цяг­ні­кам, а не аў­та- і авія­транс­пар­ту), ска­ро­ціць страт­насць па­са­жыр­скіх пе­ра­во­зак і змен­шыць не­га­тыў­нае ўздзе­ян­не на эка­ло­гію. «Для та­кіх струк­тур­ных пра­ек­таў — а яны да­стат­ко­ва да­ра­гія — не­аб­ход­на пра­ду­гле­дзець ме­ха­нізм фі­нан­са­ван­ня ва ўмо­вах пры­ват­на­га і дзяр­жаў­на­га парт­нёр­ства», — за­явіў Сяр­гей На­віц­кі.

Сён­ня бе­ла­рус­кая чы­гун­ка — гэ­та дзяр­жаў­ная ма­на­по­лія. Але па­коль­кі па­стаў­ле­на за­да­ча раз­ві­ваць ма­лы і ся­рэд­ні біз­нес, да­во­дзіць яго ўнё­сак у ВУП да 10%, то прад­стаў­нік Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі пра­па­нуе па­ду­маць пра ства­рэн­не кан­ку­рэнт­на­га ася­род­дзя на бе­ла­рус­кай чы­гун­цы ад­ра­зу ў не­каль­кіх кі­рун­ках.

Па-пер­шае, гэ­та лі­бе­ра­лі­за­цыя рын­ку ла­ка­ма­тыў­най тэх­ні­кі. Сяр­гей На­віц­кі лі­чыць, што мож­на даць маг­чы­масць пры­ват­ным кам­па­ні­ям на­бы­ваць ла­ка­ма­ты­вы, пры­чым з но­вы­мі ўста­ноў­ка­мі, і пе­ра­да­ваць іх за­тым у арэн­ду «Бе­ла­рус­кай чы­гун­цы». Па-дру­гое, сён­ня ў Бе­ла­ру­сі ра­монт ру­хо­ма­га са­ста­ву так­са­ма ма­на­па­лі­за­ва­ны дзяр­жа­вай. Та­му пар­ла­мен­та­рый пра­па­нуе і тут пе­ра­хо­дзіць на ры­нач­ныя прын­цы­пы. Па-трэ­цяе, у Бе­ла­ру­сі ня­ма пры­ват­ных пе­ра­воз­чы­каў на чы­гун­цы. У той жа час у Ра­сіі і Ка­зах­ста­не, у на­шых парт­нё­раў па Мыт­ным Са­ю­зе, та­кая прак­ты­ка ўжо ёсць. У Ра­сіі ёсць кам­па­нія, якая пе­ра­во­зіць па­са­жы­раў з Да­ма­дзе­да­ва ў цэнтр Маск­вы. Гэ­та цал­кам пры­ват­ны пе­ра­воз­чык са сва­ім ру­хо­мым са­ста­вам, і ён па­ка­заў ся­бе да­стат­ко­ва эфек­тыў­на.

Бу­дуць ін­вес­ты­цыі — бу­дзе хут­кас­ная ма­гіст­раль

Ка­мен­ту­ю­чы пра­па­но­вы пар­ла­мен­та­рыя, пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Яў­ген РА­ГА­ЧОЎ за­ўва­жыў, што ка­лі пра­ана­лі­за­ваць во­пыт Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, Ка­зах­ста­на, то «ён сум­ны». І ра­сій­ская чы­гун­ка, і ка­зах­ская пры­зна­юць тое, што тыя рэ­фор­мы, па якіх яны пай­шлі, ады­хо­дзя­чы ад дзяр­жаў­най ма­на­по­ліі, ме­лі не­га­тыў­ны эфект для на­цы­я­наль­на­га пе­ра­воз­чы­ка ў пры­ват­нас­ці і для дзяр­жа­вы ў цэ­лым.

«Што да хут­кас­на­га ру­ху, то ад­ка­жу як прад­стаў­нік Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту — мы бу­дзем ра­ды, ка­лі ў нас з'я­віц­ца ін­вес­тар, які па­бу­дуе праз Бе­ла­русь хут­кас­ную да­ро­гу, — ад­зна­чыў прад­стаў­нік Мінт­ран­са. — Я, як ку­ра­тар Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі, пад­трым­лі­ваю гэ­та ра­шэн­не, але на­коль­кі важ­ны для Бе­ла­ру­сі хут­кас­ны рух? У нас не вель­мі вя­лі­кая кра­і­на, пры­тым што мы так­са­ма раз­ві­ва­ем і на­цы­я­наль­на­га авія­цый­на­га пе­ра­воз­чы­ка». Між тым Яў­ген Ра­га­чоў па­га­дзіў­ся, што ка­лі та­кую ма­гіст­раль мы бу­дзем бу­да­ваць як удзель­ні­кі пра­ек­та, які звя­жа, на­прык­лад, Маск­ву і Бер­лін, то гэ­та бу­дзе цал­кам мэ­та­згод­на. Зноў жа, мі­ніс­тэр­ства як ор­ган дзяр­жаў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня та­кіх срод­каў у ся­бе ў бюд­жэ­це па­куль не ба­чыць, та­му ўся на­дзея на ін­вес­та­раў.

«Ка­лі ка­заць пра пе­ра­воз­кі ў аэ­ра­пор­ты, то мі­ніс­тэр­ства не су­праць, каб тут на чы­гун­цы з'я­віў­ся пры­ват­ны пе­ра­воз­чык, — за­ўва­жыў на­мес­нік мі­ніст­ра. — Тым больш што на тэ­ры­то­рыі аэ­ра­пор­та мы га­то­вы іс­ці на ней­кія зру­хі, каб ля та­го тэр­мі­на­ла, дзе бу­дзе спы­няц­ца цяг­нік, па­бу­да­ваць ней­кія ганд­лё­выя пунк­ты». Так­са­ма Яў­ген Ра­га­чоў да­даў, што мі­ніс­тэр­ства бу­дзе пад­трым­лі­ваць ідэю пры­ват­ні­каў па­бу­да­ваць, на­прык­лад, Па­лес­кую чы­гун­ку. «Гэ­та па­трэб­на для аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су, для пе­ра­воз­кі па­са­жы­раў», — за­явіў ён.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.