Вы тут

Казкі з жыцця


Дзі­ця­чая пісь­мен­ні­ца На­тал­ля Іг­на­цен­ка па­ка­за­ла ў Ма­гі­лё­ве свой «тэ­атр»

Гэ­ты не­звы­чай­ны спек­такль ад­быў­ся пад­час прэ­зен­та­цыі Вы­да­вец­кім до­мам «Звяз­да» но­вай кні­гі пісь­мен­ні­цы. Па­шан­ца­ва­ла тым хлоп­чы­кам і дзяў­чат­кам, якія апы­ну­лі­ся ў пэў­ны час у па­трэб­ным мес­цы — аб­лас­ной біб­лі­я­тэ­цы імя Ле­ні­на на Пуш­кін­скім пра­спек­це ў Ма­гі­лё­ве. Ме­на­ві­та па за­пра­шэн­ні гэ­тай уста­но­вы і ад­бы­ла­ся су­стрэ­ча. Спа­чат­ку дзе­ці з ці­каў­нас­цю на­зі­ра­лі за тым, як на ста­лах пе­рад імі з'яў­ля­юц­ца роз­ныя па па­ме­рах і ко­ле­ру скры­нач­кі. А по­тым з за­хап­лен­нем са­чы­лі, як пад апо­вед пра не­звы­чай­нае па­да­рож­жа двух бра­тоў скрын­кі ад­чы­ня­юц­ца і… ілюст­ру­юць усё, што ад­бы­ва­ец­ца ў ка­зач­ным цар­стве.

9-6

Роў­лінг па-ма­гі­лёў­ску

На­тал­ля Іг­на­цен­ка хоць за­раз і пі­ша свае тво­ры ў Маск­ве, на­ра­дзі­ла­ся ў Ма­гі­лё­ве. Пра тое, што яна не губ­ляе сва­іх ка­ра­нёў, свед­чыць і яе цес­нае су­пра­цоў­ніц­тва з Вы­да­вец­кім до­мам «Звяз­да». Ме­на­ві­та тут вый­шла яе чар­го­вая кні­га «Як два бра­ты спарт­сме­на­мі ста­лі», пры­све­ча­ная чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску.

—На фо­не та­ко­га знач­на­га для кра­і­ны ме­ра­пры­ем­ства, я ду­маю, бу­дзе вель­мі ці­ка­ва да­ве­дац­ца пра ста­сун­кі па­між спарт­сме­на­мі, — спа­дзя­ец­ца На­тал­ля. — Кні­га аб тым, як адзін з хлоп­чы­каў ста­но­віц­ца фі­гу­рыс­там, дру­гі — ха­ке­іс­там. А на­огул — гэ­та пра­цяг усёй ма­ёй эпа­пеі пра бра­тоў. Пер­шая кні­га на­зы­ва­ла­ся «Зі­мо­выя пры­го­ды двух бра­тоў», дру­гая — «Як два бра­ты эты­кет вы­ву­ча­лі», а гэ­та ўжо трэ­цяя — пра спорт.

Ці­ка­ва, што га­лоў­ныя ге­роі ка­зак — бра­ты — рас­туць ра­зам з сы­на­мі На­тал­лі, якія і з'яў­ля­юц­ца іх пра­та­ты­па­мі. Зу­сім як Га­ры По­тэр у па­пу­ляр­най анг­лій­скай пісь­мен­ні­цы Джо­ан Роў­лінг. Роз­ні­ца толь­кі ў тым, што Га­ры — вы­ду­ма­ны, а бра­ты — са­праўд­ныя. Да­рэ­чы, сён­ня сы­нам пісь­мен­ні­цы 12 і 18 га­доў. Кі­рыл — школь­нік, за­хап­ля­ец­ца ха­ке­ем. А вось Па­вел — фі­гу­рыст, май­стар спор­ту, двух­ра­зо­вы чэм­пі­ён Бе­ла­ру­сі. Трэ­ні­ру­ец­ца ра­зам з за­ла­той ме­да­ліст­кай со­чын­скай Алім­пі­я­ды Ад­элі­най Сот­ні­ка­вай і вя­до­мым фі­гу­рыс­там Мак­сі­мам Коў­ту­нам на ба­зе леп­шай мас­коў­скай шко­лы фі­гур­на­га ка­тан­ня — ЦСКА. Ня­гле­дзя­чы на тое, што Па­вел ужо вый­шаў з дзі­ця­ча­га ўзрос­ту, твор­часць ма­мы яму вель­мі бліз­кая. Што да­ты­чыц­ца но­вай кні­гі, то ён быў ад­ным з яе га­лоў­ных кан­суль­тан­таў.

—Трэ­ба бы­ло дак­лад­на пе­ра­даць той дух, які іс­нуе ў ася­род­дзі фі­гу­рыс­таў і ха­ке­іс­таў, — ка­жа На­тал­ля. — Да­рэ­чы, там па­ну­юць пры­бліз­на та­кія ж ад­но­сі­ны, як па­між… кі­роў­ца­мі і пе­ша­хо­да­мі. Але гэ­та доб­рае са­пер­ніц­тва, якое толь­кі на ка­рысць тым і дру­гім. Я на­гад­ваю дзе­цям: ка­лі не ха­пае вост­рых ад­чу­ван­няў, зай­мі­це­ся спор­там. Доб­ры спо­саб да­ка­заць, хто мац­ней­шы.

«Ка­лі ні­ко­га до­ма ня­ма, я — пісь­мен­ні­ца…»

Ка­жуць, што му­зы­кан­та­мі або пісь­мен­ні­ка­мі не ста­но­вяц­ца, імі на­ра­джа­юц­ца. На­тал­ля Іг­на­цен­ка су­мя­шчае ў са­бе дзе гэ­тыя якас­ці, та­му што пі­ша каз­кі вы­ключ­на ў вер­шах. Ка­жа, што ў дзя­цін­стве, гуш­ка­ю­чы­ся на арэ­лях, пе­ра­спя­ва­ла ўвесь маг­чы­мы і не­маг­чы­мы рэ­пер­ту­ар па­пу­ляр­ных на той час пе­сень. Гэ­ты рытм так убіў­ся ў свя­до­масць, што ёй і ця­пер пра­сцей пі­саць вер­шы, чым про­зу. Яна ўспа­мі­нае, што баць­ка так­са­ма ёй вель­мі да­па­мог са­ма­вы­зна­чыц­ца. У дзя­цін­стве ён гу­ляў з ёю ў бу­ры­мэ, пра­па­ноў­ва­ю­чы на хут­касць скла­даць не­вя­ліч­кія вер­шы на за­да­дзе­ную ім рыф­му.

Пер­шая кні­га На­тал­лі Іг­на­цен­кі  «Аква­ма­рын» вый­шла ў вы­да­вец­тве «Па­чат­ко­вая шко­ла» ў 2009 го­дзе. Пер­шы верш, які яна доб­ра­сум­лен­на за­пі­са­ла ў сшы­так, да­ты­чыў­ся ме­на­ві­та гэ­та­га ка­ме­ня. Ра­ней па прось­бах сяб­роў рыф­ма­ва­ла сло­вы да юбі­ле­яў ці ін­шых ся­мей­ных свят, а вось збі­раць іх не пры­хо­дзі­ла ў га­ла­ву.

А ка­лі лепш за ўсё пі­шац­ца? — пы­та­ю­ся ў На­тал­лі.

—Са­мая плён­ная — ра­ні­ца, ча­сам ідэі пры­хо­дзяць ноч­чу. Але ка­лі я да 3–4 га­дзін но­чы не на­пі­са­ла — усё, да­лей бу­дзе сту­пар.

Муж не раў­нуе да нач­ных за­хап­лен­няў твор­час­цю?

—Не (смя­ец­ца), ён ба­чыць, што дзе­ці ча­ка­юць, ка­лі на­рэш­це з'я­віц­ца кні­га. А на­огул я імк­ну­ся ра­біць сваю пра­цу, па­куль до­ма ні­ко­га ня­ма. Ка­лі ўсе са­бра­лі­ся — я ма­ма. Зай­ма­ю­ся гас­па­дар­кай, га­тую абед, сер­ві­рую стол, мыю, пры­бі­раю, збі­раю парт­фель. А вось ка­лі ўсе ра­зы­дуц­ца, я — пісь­мен­ні­ца.

«Ад га­джэ­таў ад­цяг­ваю каз­ка­мі…»

З тым, што сён­няш­няе па­ка­лен­не не ці­ка­віц­ца кніж­ка­мі, На­тал­ля Іг­на­цен­ка ў ко­ра­ні не згод­на. Ха­ця і па­га­джа­ец­ца, што за­раз эпо­ха не столь­кі кніг, коль­кі га­джэ­таў.

—Але, каб за­ха­ваць ін­та­рэс да кні­гі, трэ­ба чымсь­ці здзіў­ляць дзі­ця, — лі­чыць яна. — Са сва­і­мі сы­на­мі я толь­кі так і раб­лю. Па­чы­наю, на­прык­лад, рас­каз­ваць ней­кую гіс­то­рыю, а ка­лі ба­чу, што ім ці­ка­ва, ху­цень­ка пад­соў­ваю кні­гу: маў­ляў, сам па­чы­тай. Лю­боў да кні­гі нель­га пры­ві­ваць сі­лай, да кні­гі трэ­ба пад­вес­ці.

Су­аў­та­ры ся­род дзя­цей у вас ёсць?

—Ле­там, ка­лі я пі­са­ла каз­ку, сяб­ры ма­лод­ша­га сы­на ўсё бе­га­лі і ці­ка­ві­лі­ся: ну што там ад­бы­ва­ец­ца, чы­тай­це хут­чэй! Я чы­та­ла, а по­тым зноў пі­са­ла, а яны ча­ка­лі і неш­та пад­каз­ва­лі. Так ра­зам і на­пі­са­лі кніж­ку.

А на якіх кніж­ках вы вы­рас­лі? Сён­ня яны ак­ту­аль­ныя?

—Лю­бі­мым быў Ан­дэр­сан. Я на­ват па-беларуску «Зі­мо­выя пры­го­ды…» на­пі­са­ла пад уз­дзе­ян­нем яго «Снеж­най ка­ра­ле­вы». Кож­ны раз з за­да­валь­нен­нем пе­ра­чыт­ваю яго гіс­то­рыі і зна­хо­джу неш­та но­вае. Ва­кол мя­не заў­сё­ды бы­лі кні­гі. Гэ­та і мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра, і на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ная. Вель­мі па­да­ба­ец­ца ча­со­піс «Род­ная пры­ро­да», які я на­ват у Маск­ве вы­піс­ваю. Там шмат ка­рыс­най ін­фар­ма­цыі. Элект­рон­ныя нось­бі­ты ні­ко­лі не за­ме­няць дру­ка­ва­ных вы­дан­няў. Я на­огул з кам­п'ю­та­рам не сяб­рую, мне па­трэб­ны вя­лі­кія на­ма­ган­ні, каб пе­ра­нес­ці тое, што на­пі­са­ла ад ру­кі, у элект­рон­ны ва­ры­янт. Бы­вае, што за­піс­ваю свае дум­кі на­ват у кра­ме ці ў ін­шым не пры­ста­са­ва­ным для гэ­та­га мес­цы. Ча­сам зда­ец­ца, што нех­та во­дзіць ма­ёй ру­кой. Гэ­та міс­ты­ка. А вось на кам­п'ю­та­ры пі­саць не ма­гу.

Што ў скры­ні?

Як на­огул прый­шла ідэя ра­біць ін­ста­ля­цыі?

—Я зра­зу­ме­ла, што дзе­цям не ха­пае на­гляд­нас­ці, трэ­ба за­ча­піць іх чымсь­ці, — ка­жа На­тал­ля Іг­на­цен­ка. — Каб бы­ла ней­кая інт­ры­га, я ха­ваю свае ін­ста­ля­цыі ў кар­дон­ныя ка­роб­кі, якія ад­кры­ваю па хо­ду каз­кі. Спа­чат­ку я іх спе­цы­яль­на раз­ра­за­ла, а по­тым знай­шла фір­му, якая пра­па­нуе іх ужо з кноп­ка­мі. Я на­столь­кі за­ха­пі­ла­ся гэ­ты­мі скры­нач­ка­мі, што, ка­лі пры­яз­джаю ў ней­кі го­рад, ад­ра­зу па­чы­наю шу­каць кра­мы, дзе мож­на іх на­быць. А па­ча­ло­ся ўсё з «Зі­мо­вых пры­год…». Аб­клей­ва­ла скры­нач­кі ўнут­ры, упры­гож­ва­ла іх роз­ны­мі паш­тоў­ка­мі, май­стра­ва­ла снеж­ныя гор­кі, вы­дум­ля­ла ка­зач­ныя ін­тэр'­еры. У ход іш­ло ўсё: ёлач­ныя ша­ры, дзі­ця­чыя цац­кі, гу­зі­кі …На­ват дзе­ці, якім па­да­ба­юц­ца мае каз­кі, пры­но­сяць не­ка­то­рыя рэ­чы, каб я іх вы­ка­рыс­та­ла ў «скры­ні».

Коль­кі ж ча­су па­тра­бу­ец­ца, каб зра­біць гэ­тыя ін­ста­ля­цыі?

—Вель­мі шмат. У мя­не ёсць гіс­то­рыя пра Ва­ру і Ду­ба­вён­ка, дзе ўся­го 3 ка­роб­кі, але ча­го мне каш­та­ва­ла іх зра­біць! Хі­мі­чы­ла па поў­най пра­гра­ме, клей фар­ба­ва­ла ёдам, з па­ра­ло­ну вы­ра­за­ла «цу­кар» — вель­мі ха­це­ла­ся ўра­зіць дзя­цей… Ідэі ва­кол нас лу­на­юць, трэ­ба іх толь­кі ўба­чыць. Ад­ной­чы ў ча­со­пі­се «ГЕ­О­лё­нок», які мы вы­піс­ва­ем ма­лод­ша­му сы­ну, аб­вяс­ці­лі кон­курс на леп­ша­га мядз­ве­дзя. За абе­дам аб­мяр­коў­ва­лі, з ча­го б нам яго зра­біць. І тут — эў­ры­ка! — вы­ра­шы­лі зля­піць зве­ра з пад­руч­на­га ма­тэ­ры­я­лу — кат­лет і пю­рэ, а за­мест ва­чэй уста­ві­лі мас­лі­ны. На­пі­са­лі верш і ад­пра­ві­лі. Не па­ве­ры­це: наш «ка­са­ла­пы» атры­маў га­лоў­ны прыз.

«Мой га­лоў­ны рэ­дак­тар — сям'я…»

А яшчэ яны мае пра­та­ты­пы, на­стаў­ні­кі, па­моч­ні­кі. Па­куль ім свой твор не па­чы­таю, «у лю­дзі» не ад­даю. Яны вель­мі кры­тыч­ныя цэн­за­ры. Спа­чат­ку на­ват крыў­дзі­ла­ся, ду­ма­ла, што бес­пад­стаў­на чап­ля­юц­ца да мя­не, а по­тым зра­зу­ме­ла — ма­юць ра­цыю. Яны так­са­ма ста­лі больш да­лі­кат­ны­мі, імк­нуц­ца не вель­мі крыў­дзіць мя­не.

Ці час­та атрым­лі­ва­ец­ца ра­зам ба­віць час?

—Імк­нём­ся. За­раз пла­ну­ем ра­зам па­ехаць на ад­па­чы­нак. У нас бу­дзе ты­дзень, ка­лі мы змо­жам па­быць уча­ты­рох. Маг­чы­ма, на­ве­да­ем­ся ў Гру­зію — ці­ка­вую кра­і­ну з ба­га­тай гіс­то­ры­яй. Лю­бім ха­дзіць па му­зе­ях, за­хап­ля­ем­ся ту­рыз­мам. Ка­лі ў ста­рэй­ша­га спа­бор­ніц­тва, а ў ма­ло­га ка­ні­ку­лы, ад­праў­ля­ем­ся «хва­рэць» за на­ша­га фі­гу­рыс­та. А вось шо­пінг — гэ­та не для нас.

Ха­пае ча­су на­вед­вац­ца ў Ма­гі­лёў?

—На жаль, час­цей да­во­дзіц­ца кантактаваць з род­ны­мі па «Скай­пе» ці па тэ­ле­фо­не. А вось ця­пе­раш­нія дзе­ці, мне зда­ец­ца, іс­ну­юць асоб­на ад да­рос­лых. Так быць не па­він­на. Я на­пі­са­ла пра свай­го дзе­да (ён па­мёр), але толь­кі ця­пер зра­зу­ме­ла, як шмат у яго не спы­та­ла. І з апа­вя­дан­нем «Раз­мо­ва пад мір­ным не­бам» я звяр­та­ю­ся да дзя­цей з пра­па­но­вай не за­бы­ваць сва­іх дзя­доў і ба­буль, час­цей пы­тац­ца ў іх, як яны жы­лі, пра што ма­ры­лі.

Што трэ­ба дзе­ля та­го, каб пра­біц­ца на вы­да­вец­кі ры­нак?

—Пра­біц­ца пра­сцей, ка­лі ёсць ней­кія фіш­кі, сва­ёй я лі­чу ін­ста­ля­цыі. І вель­мі ца­ню тое, што Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» пра­цуе са мной на ад­ной хва­лі.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фота БЕЛТА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.