Вы тут

Пра­ва­слаў­ная лі­та­ра­ту­ра — на бе­ла­рус­кай мо­ве


Вы­ста­ва «Ду­хоў­ная кні­га» ад­кры­ец­ца 14 кра­са­ві­ка на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це БДУ. Пры­све­ча­на яна га­лоў­на­му хрыс­ці­ян­ска­му свя­ту — Вя­лі­ка­дню.

Ува­зе на­вед­валь­ні­каў бу­дуць пра­па­на­ва­ны роз­ныя вы­дан­ні Біб­ліі, кні­гі пра бе­ла­рус­кіх свя­тых і асноў­ныя хрыс­ці­ян­скія та­ін­ствы, а так­са­ма роз­ная пра­ва­слаў­ная лі­та­ра­ту­ра на бе­ла­рус­кай мо­ве. Тут жа бу­дуць прад­стаў­ле­ны і вы­дан­ні пра ся­мей­нае жыц­цё і пра­ва­слаў­нае вы­ха­ван­не дзя­цей.

Гас­цей ча­кае су­стрэ­ча з чле­нам Бе­ла­рус­кай біб­лей­скай ка­мі­сіі, за­гад­чы­кам ка­фед­ры сла­вян­скіх лі­та­ра­тур фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ Іва­нам Ча­ро­там. Ка­мі­сія бы­ла ство­ра­на ў 1989 го­дзе для пе­ра­кла­ду ўсёй Біб­ліі на бе­ла­рус­кую мо­ву, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся б пад­час бо­га­слу­жэн­ня. Акра­мя та­го, пе­рад пе­ра­клад­чы­ка­мі ста­ві­ла­ся за­да­ча вы­пра­ца­ваць та­кі ва­ры­янт цар­коў­на-бе­ла­рус­кай мо­вы, які б за­ха­ваў тра­ды­цыі ста­ра­жыт­на­сла­вян­ска­га пісь­мен­ства і ад­па­вя­даў нор­мам на­цы­я­наль­най мо­вы. Іван Ча­ро­та рас­ка­жа пра скла­да­нас­ці ра­бо­ты з бо­га­слу­жэб­ны­мі тэкс­та­мі, пра да­сяг­ну­тыя вы­ні­кі і блі­жэй­шыя перс­пек­ты­вы.

У пе­ры­яд ра­бо­ты вы­ста­вы, якая пра­доў­жыц­ца да 20 кра­са­ві­ка, усе ах­вот­ныя змо­гуць так­са­ма па­ба­чыць аб­ра­зы Ба­га­ро­дзі­цы, якія най­больш час­та прад­стаў­ле­ны ў бе­ла­рус­кіх хра­мах. Аб­ра­зы з'яў­ля­юц­ца экс­па­на­та­мі фон­ду му­зея бе­ла­рус­кай на­род­най куль­ту­ры БДУ.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.