Вы тут

Зям­ля ча­кае... спро­шча­ных за­ко­наў


Хто вы­ра­шыць лёс участ­каў, якія пус­ту­юць у сель­скай мяс­цо­вас­ці?

Сён­ня, на­пэў­на, ня­ма та­кой вёс­кі, дзе б гэ­та праб­ле­ма не іс­на­ва­ла. Су­час­ная мо­ладзь ад­дае пе­ра­ва­гу га­ра­дам, а баць­коў­скія ха­ты ста­яць толь­кі да тых ча­соў, па­куль у іх цеп­ліц­ца жыц­цё. По­тым па­ці­ху раз­бу­ра­юц­ца, іх зно­сяць, а пус­тыя зя­мель­ныя пля­цоў­кі на агуль­ным фо­не, як бяль­мо на во­ку. Ах­вот­ных па­чаць там но­вае жыц­цё знай­сці ня­прос­та. Аб тым, з які­мі цяж­кас­ця­мі пры­хо­дзіц­ца су­ты­кац­ца на прак­ты­цы, па­дзя­ліў­ся з ка­рэс­пан­дэн­там «МС» Аляк­сандр Кры­ва­нос, стар­шы­ня Па­тоц­ка­га сель­ска­га Са­ве­та Клі­чаў­ска­га ра­ё­на, што на Ма­гі­лёў­шчы­не.

— Ка­лі вес­ці раз­мо­ву пра зям­лю, якая зна­хо­дзіц­ца на ўскрай­ку на­се­ле­на­га пунк­та, яе мож­на лёг­ка ўклю­чыць у се­ва­зва­рот, — кан­ста­туе ён. — А вось ка­лі по­бач ня­ма сель­гас­угод­дзяў ці ней­кіх фер­мер­скіх гас­па­да­рак, уз­ні­ка­юць скла­да­нас­ці. Гэ­та ў го­ра­дзе заў­сё­ды зной­дзец­ца ку­пец на лю­бы ка­ва­лак зям­лі, а ка­лі гэ­та вёс­ка ды яшчэ не­перс­пек­тыў­ная, ні­хто не спя­ша­ец­ца бу­да­ваць там са­бе жыт­ло.

На ба­лан­се сель­вы­кан­ка­ма — 41 на­се­ле­ны пункт, і прак­тыч­на ўсю­ды ёсць не­каль­кі пус­ту­ю­чых участ­каў па 15-25 со­так. За апош­нія 4 га­ды толь­кі два з іх — абод­ва ў вёс­цы Дзміт­раў­ка — бы­лі ўзя­ты пад бу­даў­ніц­тва. Ад­на спра­ва — пры­вес­ці за­кі­ну­тую тэ­ры­то­рыю ў па­ра­дак і пе­ра­даць у чы­есь­ці кла­пат­лі­выя ру­кі. І зу­сім ін­шая, ка­лі гэ­тых гас­па­дар­лі­вых рук ня­ма, а стра­ты на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не без­на­гляд­ных зя­мель вы­му­ша­ны нес­ці сель­са­вет. А яны, стра­ты, не та­кія ўжо і ма­лень­кія. Трэ­ба час ад ча­су аб­кош­ваць там тра­ву, вы­кар­чоў­ваць хмыз­ня­кі, вы­во­зіць смец­це, на­гля­даць за тым, каб гэ­тыя тэ­ры­то­рыі не ста­на­ві­лі­ся мес­ца­мі сты­хій­ных зва­лак... Між тым, коль­касць праб­лем­ных «аб'­ек­таў» не змян­ша­ец­ца. Вось і сё­ле­та ў Клі­чаў­скім ра­ё­не за­кры­ва­юц­ца 2 ма­ла­кам­плект­ныя шко­лы, а гэ­та зна­чыць, што нех­та зме­ніць мес­ца пра­піс­кі, каб жыць блі­жэй да ра­бо­ты ці ву­чо­бы.

...Не­ка­лі гу­ста­на­се­ле­ныя клі­чаў­скія вё­сач­кі пус­це­юць лі­та­раль­на на ва­чах. Едзеш па та­кой і здзіў­ля­еш­ся: быц­цам бы і да­моў шмат, а лю­дзей на ву­лі­цы амаль ня­ма. Аляк­сандр Сця­па­на­віч пе­ра­ліч­вае: гэ­та пус­ту­ю­чы дом, тут адзі­но­кі ста­ры жы­ве, а сю­ды ўся­го не­каль­кі ра­зоў у год пры­яз­джа­юць.

— Га­доў 20 та­му так зва­ныя дач­ні­кі яшчэ пра­ца­ва­лі на зям­лі і неш­та вы­рошч­ва­лі, а ця­пер на­вед­ва­юц­ца толь­кі, каб са­браць у ле­се яга­ды і гры­бы ці шаш­лык пры­га­та­ваць, — уз­ды­хае стар­шы­ня. — Цы­ві­лі­за­цыя вёс­ку згу­бі­ла. Кі­нуў­ся на­род у га­ра­ды шу­каць шчас­ця, а зям­ля без ча­ла­ве­ка дзі­чэе.

Ця­пер у вёс­ках на­бі­рае па­пу­ляр­насць аг­ра­эка­ту­рызм. Ча­му б для гэ­та­га не вы­ка­рыс­тоў­ваць пус­ту­ю­чыя зем­лі? Клі­чаў­скія мяс­ці­ны, зна­ка­мі­тыя сва­і­мі ляс­ны­мі ма­сі­ва­мі, мо­гуць пры­ва­біць ама­та­раў пры­ро­ды і па­ля­ван­ня. Тым больш, што зем­лі тут не так атру­ча­ны Чар­но­бы­лем, як у ін­шых ра­ё­нах. Ня­даў­на да стар­шы­ні сель­ска­га Са­ве­та звяр­нуў­ся мяс­цо­вы жы­хар, які па­жа­даў узяць учас­так без­гас­па­дар­чай зям­лі ў род­най вёс­цы Ва­е­ві­чы, каб зра­біць на ім пры­ваб­ны для ту­рыс­таў ку­то­чак з аль­тан­ка­мі. Аляк­сандр Кры­ва­нос га­то­вы пад­тры­маць гэ­ту ідэю абедз­вю­ма ру­ка­мі. Ве­дае, што Сяр­гей Іль­ін — ча­ла­век май­стра­ві­ты, і ў тым, што ён мо­жа ства­рыць для ад­па­чы­валь­ні­каў усе ўмо­вы, не су­мня­ва­ец­ца. Вось толь­кі яшчэ не­вя­до­ма, з'я­віц­ца на­рэш­це ў на­се­ле­ным пунк­це гэ­ты пры­ваб­ны аб'­ект ці не.

Тэ­а­рэ­тыч­на ўзяць зям­лю мож­на — але толь­кі пад бу­даў­ніц­тва до­ма ці пад ага­род­ніц­тва. Для гэ­та­га сель­вы­кан­кам не па­тра­буе ні­я­кіх да­ку­мен­таў, акра­мя за­явы. Бя­ры, ка­лі лас­ка, і ка­рыс­тай­ся, бы­ло б жа­дан­не. Адзі­ная ўмо­ва — не ад­клад­ваць спра­ву ў доў­гую скры­ню. Ка­лі бу­даў­ніц­тва на пра­ця­гу го­да не па­ча­ло­ся, «шчас­лі­ва­му» ўла­даль­ні­ку на­га­да­юць: трэ­ба хут­чэй ра­біць спра­ву. А ка­лі яшчэ праз 2 га­ды не бу­дзе ві­даць зру­хаў, то зям­ля мо­жа сыс­ці, як і прый­шла. Тое ж са­мае мо­жа ад­быц­ца і з участ­кам пад ага­род­ніц­тва.

Сяр­гею Іль­і­ну зям­ля спат­рэ­бі­ла­ся для кры­ху ін­шых мэт. Дом у прад­пры­маль­ні­ка ўжо ёсць, а ра­біць град­кі для пры­хіль­ні­каў аг­ра­эка­ту­рыз­му не­як ня­ём­ка — ці яны зра­зу­ме­юць гу­мар гас­па­да­ра.

Прад­пры­маль­нік на­ват пай­шоў на тое, каб рас­па­чаць бу­даў­ніц­тва, і па­спра­ба­ваў узяць у бан­ку льгот­ны крэ­дыт пад раз­віц­цё аг­ра­эка­ту­рыз­му. Па­ве­рыў рэ­кла­ме, якая абя­цае, што гэ­та мож­на зра­біць без ліш­ніх цяж­кас­цяў. Але... хут­ка за­су­мня­ваў­ся. У бан­ку па­тлу­ма­чы­лі, што трэ­ба спа­чат­ку са­браць вя­лі­кі па­кет да­ку­мен­таў і зра­біць пра­ект. Дзе на яго ўзяць гро­шы, не пад­ка­за­лі. Але на гэ­тым праб­ле­мы не за­кан­чва­юц­ца. Напе­ра­дзе ча­кае ві­зіт на мес­ца ка­мі­сіі з удзе­лам прад­стаў­ні­коў ра­ён­най ула­ды і «пры­суд»: ад­па­вя­дае зроб­ле­ны пра­ект не­аб­ход­ным па­тра­ба­ван­ням ці не. Тэ­а­рэ­тыч­на мо­гуць і ад­мо­віць у крэ­ды­це, ка­лі што не так. Вось Сяр­гей Іль­ін і ду­мае: а ці па­трэб­ны яму та­кія скла­да­нас­ці? Смя­ец­ца, што пра­сцей ку­піць до­мік, чым афор­міць у сваю ўлас­насць пус­ту­ю­чую зям­лю. Аляк­сандр Кры­ва­нос вель­мі ха­цеў бы да­па­маг­чы зем­ля­ку. Але чым? Ка­лі ў Сяр­гея Іль­і­на хо­піць цяр­пен­ня да­вес­ці па­ча­тую спра­ву да кан­ца, а ў Аляк­санд­ра Кры­ва­но­са — кра­са­моў­ства для пе­ра­ка­нан­ня прад­пры­маль­ні­ка ў тым, што яму гэ­та па­трэб­на, то яшчэ ад­ным пус­ту­ю­чым участ­кам ста­не ў ра­ё­не менш. На дум­ку Аляк­санд­ра Кры­ва­но­са, спра­ва пай­шла б хут­чэй, ка­лі б бан­каў­скую пра­цэ­ду­ру для вяс­коў­цаў спрас­ці­лі.

Ка­мен­та­рый у тэ­му

Стар­шы­ня Клі­чаў­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ула­дзі­мір Кні­га:

— Мы пра­во­дзім вя­лі­кую ра­бо­ту па зно­се ста­рых да­моў, вы­кар­чоў­ва­ем дрэ­вы, доб­ра­ўпа­рад­коў­ва­ем тэ­ры­то­рыю — але пе­ра­даць яе, як пра­ві­ла, ня­ма ка­му. Асаб­лі­ва, ка­лі гэ­ты ўчас­так зна­хо­дзіц­ца па­між ін­шы­мі да­ма­мі ці па­блі­зу ад ба­лот. У нас зем­лі не так за­па­тра­ба­ва­ны, як у тым жа Мін­скім ра­ё­не. Тым больш, лю­дзі з'яз­джа­юць з ся­ла, а тая мо­ладзь, што за­ста­ец­ца, не пры­вык­ла пра­ца­ваць так, як іх дзя­ды і пра­дзе­ды. Пус­ту­ю­чую зям­лю мож­на бы­ло б узяць пад се­на­кос, але ж ця­пер ма­ла хто тры­мае да­маш­нюю жы­вё­лу. У на­шых сі­лах знес­ці дом, на­даць тэ­ры­то­рыі эс­тэ­тыч­ны від. Але што да­лей? Пе­рад­алі на ба­ланс зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най служ­бы, раз­мяс­ці­лі аб'­явы — бя­ры­це, ка­рыс­тай­це­ся! А вы­нік ну­ля­вы. Праз не­ка­то­ры час зноў пры­хо­дзіц­ца ўбі­раць там бур'­ян, ка­сіць тра­ву. Шка­да тра­ціць на гэ­та дзяр­жаў­ныя гро­шы.

Скла­да­насць за­клю­ча­ец­ца яшчэ ў тым, што ў вёс­ках кі­ну­тыя зем­лі пе­ра­мя­жоў­ва­юц­ца з участ­ка­мі, якія апра­цоў­ва­юц­ца. А для та­го, каб сель­ска­гас­па­дар­чая тэх­ні­ка змаг­ла за­ехаць на пэў­ную тэ­ры­то­рыю, па­трэб­на так зва­ная кон­тур­насць по­ля. Інакш не­маг­чы­ма неш­та зра­біць. Пры­хо­дзіц­ца ча­каць, ка­лі су­сед­нія ўчаст­кі так­са­ма вы­зва­ляц­ца.

Вель­мі да­па­маг­ло б на­шай пра­цы, ка­лі б ва Указ № 667 ад 27 снеж­ня 2007 го­да, які за­цвяр­джае па­ла­жэн­не аб па­рад­ку вы­клю­чэн­ня зя­мель­ных участ­каў, бы­лі ўне­се­ны пэў­ныя зме­ны. І ця­пер зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­ныя служ­бы афарм­ля­юць да­ку­мен­ты і пе­ра­да­юць пус­ту­ю­чыя зем­лі бяс­плат­на толь­кі сель­гас­вы­твор­цам. Ле­тась мы та­кім чы­нам пе­рад­алі 40 гек­та­раў, сё­ле­та — ужо 20. Спра­ва пай­шла б хут­чэй, ка­лі б для ляс­га­саў так­са­ма іс­на­ва­лі та­кія ж прэ­фе­рэн­цыі, як і для сель­гас­вы­твор­цаў. Па­куль жа пра­цэ­ду­ра афарм­лен­ня для іх плат­ная.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.