Вы тут

А ў фізікі ніхто не пажадаў!


На Ві­цеб­шчы­не пад­вя­лі вы­ні­кі ўступ­най кам­па­ніі ў ВНУ. Не­ка­то­рыя фак­ты здзіў­ля­юць.

На­прык­лад, не бы­ло ах­вот­ных у Ві­цеб­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це атры­маць спе­цы­яль­насць «Фі­зі­ка (на­ву­ко­ва-вы­твор­чая дзей­насць)»! Менш за ад­на­го ча­ла­ве­ка на мес­ца быў кон­курс па спе­цы­яль­нас­цях «Ма­тэ­ма­ты­ка і ін­фар­ма­ты­ка», «Пры­клад­ная ма­тэ­ма­ты­ка (на­ву­ко­ва-пе­да­га­гіч­ная дзей­насць)». А ў По­лац­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це з улі­кам пра­вя­дзен­ня да­дат­ко­ва­га на­бо­ру па спе­цы­яль­нас­ці «Кам­п'ю­тар­ная бяс­пе­ка» кон­курс склаў уся­го 0,5. І гэ­та ў час ін­тэр­нэ­ту і вір­ту­аль­ных тэх­на­ло­гій!

Най­боль­шы кон­курс быў на на­ступ­ных спе­цы­яль­нас­цях: у Ві­цеб­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це — «Пра­ва­знаў­ства» (10,6 ча­ла­ве­ка на мес­ца); у По­лац­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це — «Ла­гіс­ты­ка» і «Пра­ва­знаў­ства» (6,4); у Ві­цеб­скім дзяр­жаў­ным тэх­на­ла­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це — «Фі­нан­сы і крэ­дыт» (4,6); у Ві­цеб­скай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі ве­тэ­ры­нар­най ме­ды­цы­ны — «Ве­тэ­ры­нар­ная фар­ма­цыя» (2,3); у Ві­цеб­скім дзяр­жаў­ным ме­ды­цын­скім уні­вер­сі­тэ­це — «Фар­ма­цыя» (2,1).

— Сё­ле­та ва ўступ­ных вы­пра­ба­ван­нях на бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня з улі­кам да­дат­ко­ва­га на­бо­ру ў пя­ці дзяр­жаў­ных ВНУ Ві­цеб­скай воб­лас­ці пры­ня­лі ўдзел 3456 абі­ту­ры­ен­таў (пры пла­не на­бо­ру 2400 ча­ла­век. — Аўт.). З іх 83,9% абі­ту­ры­ен­таў прад'­яві­лі сер­ты­фі­ка­ты цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Ся­рэд­ні кон­курс па ВНУ, як і ле­тась, склаў 1,4 ча­ла­ве­ка на мес­ца, — па­ве­да­мі­лі «Звяз­дзе» ў Ка­мі­тэ­це дзярж­кант­ро­лю Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Су­пра­цоў­ні­кі гэ­та­га ве­дам­ства бы­лі чле­на­мі аб­лас­ной ка­мі­сіі па кант­ро­лі за хо­дам пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня ўступ­ных вы­пра­ба­ван­няў ва ўста­но­вах вы­шэй­шай і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі.

Ся­род ін­шых сту­дэн­та­мі ста­лі 42 за­меж­ныя гра­ма­дзя­ні­ны.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.