Вы тут

Іс­ці ў шко­лу ці за­стац­ца ў дзі­ця­чым сад­ку?


 

Вы­бар — па­кі­даць шас­ці­га­до­вае дзі­ця яшчэ на адзін год у да­школь­най уста­но­ве або вес­ці яго ў пер­шы клас — за­ста­ец­ца за яго баць­ка­мі або за­кон­ны­мі прад­стаў­ні­ка­мі.

Па­вод­ле дзе­ю­ча­га Ко­дэк­са «Аб аду­ка­цыі», на­ву­чан­не ў пер­шым кла­се сён­ня мо­жа па­чы­нац­ца і ў 6, і ў 7 га­доў. Вось гэ­ты год і стаў «ка­ме­нем спа­тык­нен­ня»: не­ка­то­рыя баць­кі імк­нуц­ца пра­доў­жыць свай­му дзі­ця­ці бес­кла­пот­нае дзя­цін­ства (а са­бе больш-менш спа­кой­нае жыц­цё), а та­му ў 6 га­доў не ад­да­юць ма­ле­чу ў шко­лу. Атрым­лі­ва­ец­ца, што пры дэ­фі­цы­це мес­цаў у да­школь­ных уста­но­вах шас­ці­га­до­вае дзі­ця, яко­га ча­ка­лі ў шко­ле, зай­мае ў сад­ку фак­тыч­на чу­жое мес­ца?

19-28

19-28

 

У мі­ну­лым на­ву­чаль­ным го­дзе ся­род вы­ха­валь­ні­каў дзі­ця­чых сад­коў на­ліч­ва­ла­ся больш як 30 ты­сяч дзя­цей ва ўзрос­це ад 6 да 7 га­доў, якія не пай­шлі ў пер­шы клас, але з іх толь­кі 7 ты­сяч за­ста­лі­ся ў сад­ку па ме­ды­цын­скіх па­ка­зан­нях. На ўтры­ман­не тых, у ка­го та­кіх па­ка­зан­няў ня­ма, дзяр­жа­ва вы­дат­коў­вае больш як 300 млрд руб­лёў у год. Ме­на­ві­та та­му пры аб­мер­ка­ван­ні бу­ду­чых па­пра­вак у Ко­дэкс «Аб аду­ка­цыі» гу­ча­лі пра­па­но­вы ўста­на­віць уз­рос­та­вае аб­ме­жа­ван­не для вы­ха­валь­ні­каў да­школь­ных уста­ноў — 6 га­доў. І зра­біць вы­клю­чэн­не толь­кі для тых дзя­цей, якім па ме­ды­цын­скіх па­ка­зан­нях у шас­ці­га­до­вым уз­рос­це па­куль ра­на іс­ці ў шко­лу.

— Ка­лі дзі­ця і фі­зіч­на, і псі­ха­ла­гіч­на га­то­ва да на­ву­чан­ня ў шко­ле, то тры­маць яго ў сад­ку ліш­ні год аб­са­лют­на не­мэ­та­згод­на, — па­га­джа­ец­ца на­чаль­нік ад­дзе­ла да­школь­най аду­ка­цыі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аль­бі­на Да­ві­до­віч. — Але па­куль што жорст­кіх уз­рос­та­вых кры­тэ­ры­яў ня­ма, та­му баць­кі ма­юць пра­ва са­ма­стой­на вы­ра­шаць, вес­ці ім дзі­ця-шас­ці­год­ку ў пер­шы клас ці не.

Дзе­ці шас­ці­га­до­ва­га ўзрос­ту, як пра­ві­ла, з'яў­ля­юц­ца вы­ха­ван­ца­мі дзі­ця­ча­га сад­ка, і ні­хто не мае пра­ва на­стой­ваць на тым, каб яны па­кі­ну­лі гэ­ту ўста­но­ву і вы­зва­лі­лі мес­ца для ін­ша­га дзі­ця­ці. Або на тым, каб баць­кі пры­нес­лі ме­ды­цын­скую да­вед­ку з за­клю­чэн­нем спе­цы­я­ліс­таў пра «не­га­тоў­насць» дзі­ця­ці да шко­лы. Дзі­ця ад­ліч­ва­ец­ца з вы­ха­ван­цаў да­школь­най уста­но­вы аду­ка­цыі толь­кі на пад­ста­ве за­явы яго баць­коў або за­кон­ных прад­стаў­ні­коў. На­прык­лад, ка­лі сям'я змя­няе мес­ца жы­хар­ства або ка­лі дзі­ця ста­но­віц­ца пер­ша­клас­ні­кам.

Без­умоў­на, баць­кам дзя­цей да­школь­на­га ўзрос­ту, якія пра­жы­ва­юць у мік­ра­ра­ё­нах-но­ва­бу­доў­лях і ра­ё­нах з вы­со­кай шчыль­нас­цю жы­лой за­бу­до­вы, трэ­ба за­га­дзя кла­па­ціц­ца аб атры­ман­ні мес­ца ў дзі­ця­чым сад­ку, та­му што вост­ры дэ­фі­цыт мес­цаў у да­школь­ных уста­но­вах ак­ту­аль­ны ме­на­ві­та для гэ­тых ра­ё­наў. Для па­ста­ноў­кі на ўлік трэ­ба звяр­нуц­ца ва ўпраў­лен­не або ад­дзел аду­ка­цыі па мес­цы зна­хо­джан­ня да­школь­най уста­но­вы. Яшчэ пад­час па­ста­ноў­кі на ўлік баць­кі па­він­ны за­явіць спе­цы­я­ліс­ту, з яко­га ўзрос­ту яны хо­чуць улад­ка­ваць дзі­ця ў дзі­ця­чы са­док: у год, у два га­ды, у тры і гэ­так да­лей.

Пры зва­ро­це ў ор­ган аду­ка­цыі баць­кі (за­кон­ныя прад­стаў­ні­кі) дзі­ця­ці аба­вя­за­ны пра­да­ста­віць паш­парт або ін­шы да­ку­мент, які за­свед­чыць іх асо­бу, і па­свед­чан­не аб на­ра­джэн­ні дзі­ця­ці. Пры па­ста­ноў­цы на ўлік дзя­цей, якім па­тра­бу­ец­ца мес­ца ў дзі­ця­чым сад­ку, звест­кі пра іх уно­сяц­ца ў спі­сы ма­ю­чых па­трэ­бу ў атры­ман­ні да­школь­най аду­ка­цыі. Па­ста­ноў­ка дзя­цей на ўлік ажыц­цяў­ля­ец­ца круг­лы год у спе­цы­яль­на ад­ве­дзе­ныя для гэ­та­га дні і час, вы­зна­ча­ныя мяс­цо­вы­мі вы­ка­наў­чы­мі і рас­па­рад­чы­мі ор­га­на­мі. Улік вя­дзец­ца з дня зва­ро­ту баць­коў.

Мес­цы дзе­цям у пэў­най уста­но­ве аду­ка­цыі пра­да­стаў­ля­юц­ца па спі­се ў па­рад­ку чар­го­вас­ці і пры на­яў­нас­ці сва­бод­ных мес­цаў. У вы­пад­ку іх ад­сут­нас­ці ва ўста­но­ве, у якую баць­кі жа­да­юць улад­ка­ваць сваё дзі­ця, па іх зго­дзе дзі­ця­ці мо­жа быць пра­да­стаў­ле­на мес­ца ў ін­шай уста­но­ве да­школь­най аду­ка­цыі.

Пры­нам­сі, вы­браць да­школь­ную ўста­но­ву для свай­го дзі­ця­ці баць­кі мо­гуць як па мес­цы жы­хар­ства сям'і, так і там, дзе ім бу­дзе больш зруч­на. На­прык­лад, по­бач з мес­цам пра­цы лю­бо­га з баць­коў. Як тлу­ма­чаць спе­цы­я­ліс­ты Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, у нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­тах у сфе­ры да­школь­най аду­ка­цыі ад­сут­ні­чае нор­ма па пра­да­стаў­лен­ні дзі­ця­ці мес­ца ў сад­ку толь­кі па­блі­зу ад мес­ца жы­хар­ства. Ад­сут­насць у баць­коў або за­кон­ных прад­стаў­ні­коў дзі­ця­ці рэ­гіст­ра­цыі па мес­цы фак­тыч­на­га жы­хар­ства так­са­ма не мо­жа быць пад­ста­вай для та­го, каб баць­кам ад­мо­ві­лі ў па­ста­ноў­цы на ўлік дзі­ця­ці, у яко­га ёсць па­трэ­ба ў атры­ман­ні да­школь­най аду­ка­цыі.

У апош­нюю жні­вень­скую су­бо­ту…

Свя­точ­ныя лі­ней­кі, пры­све­ча­ныя па­чат­ку но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да, прой­дуць ва ўсіх ста­ліч­ных шко­лах у су­бо­ту 30 жніў­ня.

«Я мін­ча­нін» — так гу­чыць тэ­ма пер­ша­га ўро­ка, які рас­пач­нец­ца ў мін­скіх шко­лах у 9 га­дзін ра­ні­цы 1 ве­рас­ня. Па тра­ды­цыі, у пер­шы дзень но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да на ба­зе важ­ных га­рад­скіх аб'­ек­таў прой­дуць так­са­ма і агуль­на­га­рад­скія ўро­кі з за­пра­шэн­нем на іх прад­стаў­ні­коў Мін­гар­вы­кан­ка­ма, ве­тэ­ран­скіх і ін­шых гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, га­на­ро­вых гра­ма­дзян го­ра­да, вя­до­мых дзея­чаў на­ву­кі, куль­ту­ры і спор­ту. У пры­ват­нас­ці, ад­ной з пля­цо­вак для пра­вя­дзен­ня та­ко­га ўро­ка ста­не но­вы му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

У но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе ўпер­шы­ню за школь­ныя пар­ты ся­дуць больш як 19 ты­сяч юных мін­чан (ле­тась іх бы­ло ка­ля 16 ты­сяч). А ўся­го да за­ня­ткаў пры­сту­пяць у ста­лі­цы пры­клад­на 165 ты­сяч школь­ні­каў (у 2013 г. — 163,3 ты­ся­чы)

Між ін­шым, у ста­лі­цы ўжо рас­па­ча­ла­ся вы­да­ча з га­рад­ско­га бюд­жэ­ту са­цы­яль­ных да­па­мог да на­ву­чаль­на­га го­да шмат­дзет­ным сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць трох і больш дзя­цей ва ўзрос­це да 18 га­доў. Па­мер да­па­мо­гі на кож­на­га на­ву­чэн­ца ўста­но­вы агуль­най ся­рэд­няй або спе­цы­яль­най аду­ка­цыі скла­дае 30% бюд­жэ­ту пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му па ста­не на 1 жніў­ня 2014 го­да.

Вы­пла­ты ад­на­ра­зо­вай са­цы­яль­най да­па­мо­гі ажыц­цяў­ля­юц­ца праз ад­дзя­лен­ні Бе­ла­рус­бан­ка шля­хам без­на­яў­на­га пе­ра­лі­чэн­ня гра­шо­вых срод­каў на раз­лі­ко­выя ра­хун­кі гра­ма­дзян. Для афарм­лен­ня да­ку­мен­таў баць­кам трэ­ба звяр­тац­ца ва ўста­но­ву аду­ка­цыі, у якой ву­чац­ца іх не­паў­на­лет­нія дзе­ці.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.