Вы тут

З 22 жніўня ў Беларусі здымаецца абмежаванне продажу паліва для грузавікоў на прыгранічных запраўках


У Беларусі з 22 жніўня здымаецца абмежаванне продажу паліва для грузавікоў на прыгранічных запраўках.

Пастанова Савета Міністраў ад 18 жніўня 2014 года нумар 798, якая адмяняе гэта абмежаванне, афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент уступае ў сілу 22 жніўня.

Раней канцэрн "Белнафтахім" прымаў меры па абмежаванні продажу аўтамабільнага паліва (не больш як 200 л на адзін грузавы транспартны сродак) на аўтазаправачных станцыях, размешчаных на прыгранічнай тэрыторыі. "Мера сябе вычарпала, таму было прынята рашэнне вярнуцца да ранейшай сістэмы продажаў", - адзначылі ў сувязі з гэтым у канцэрне.

Абмежаванне на продаж аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях у аб'ёме не больш як 200 л на адзін грузавы транспартны сродак дзейнічала з 2011 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.