Вы тут

БДУ памятае свайго «бацьку»


Аў­ды­то­рыя імя ака­дэ­мі­ка Пі­чэ­ты з­ві­ла­ся на гіс­та­рыч­ным фа­куль­тэ­це Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Пер­шы рэк­тар БДУ ў бу­дын­ку гіст­фа­ка не толь­кі пра­ца­ваў — амаль жыў. Не вы­клю­ча­на, што ме­на­ві­та ў гэ­тым па­коі вя­до­мы гіс­то­рык пі­саў свае вы­біт­ныя на­ву­ко­выя пра­цы.

Ад­крыц­цё імян­но­га па­коя ад­бы­ло­ся ў ме­жах свят­ка­ван­ня 80-год­дзя гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­та. Каб па­він­ша­ваць сва­іх ка­лег, у Мінск з'е­ха­лі­ся гіс­то­ры­кі і на­ву­коў­цы з Маск­вы, Кі­е­ва, Кра­ка­ва, Вроц­ла­ва, Шан­хая, Пско­ва, бе­ла­рус­кіх га­ра­доў. Мно­гія з іх ву­чы­лі­ся па тво­рах на­ша­га да­след­чы­ка.

За сваё жыц­цё Ула­дзі­мір Пі­чэ­та на­пі­саў больш за 500 кніг, рэ­цэн­зій, ар­ты­ку­лаў, мно­гія з якіх, да­рэ­чы, дру­ка­ва­лі­ся ў «Звяз­дзе». Пе­ра­важ­ная боль­шасць яго прац да­ты­чы­ла­ся гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Поль­шчы, ін­шых сла­вян­скіх кра­ін і на­ро­даў. Пі­чэ­та ста­яў ля вы­то­каў бе­ла­рус­кай на­ву­ко­ва-гіс­та­рыч­най шко­лы, быў ад­ным з ар­га­ні­за­та­раў вы­шэй­шай аду­ка­цыі ў на­шай кра­і­не. Не­вы­пад­ко­ва гіс­то­рык ак­тыў­на ўдзель­ні­чаў у ства­рэн­ні Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, за што быў пры­зна­ча­ны яго пер­шым рэк­та­рам.

Ства­рыў­шы ўні­вер­сі­тэт лі­та­раль­на на пус­тым мес­цы, Ула­дзі­мір Пі­чэ­та па­кі­нуў яго ў скла­дзе ча­ты­рох фа­куль­тэ­таў. Па­кі­нуў не па сва­ім жа­дан­ні: як і мно­гія та­лен­ты та­го ча­су, не «ўпі­саў­ся» ў ста­лін­скі рэ­жым. Пад ціс­кам іл­жы­вых аб­ві­на­вач­ван­няў ён быў арыш­та­ва­ны. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, стаў­лен­не да Пі­чэ­ты з бо­ку ад­на­дум­цаў і прос­тых лю­дзей не змя­ні­ла­ся. Ён да кан­ца свай­го жыц­ця за­ста­ваў­ся вы­біт­ным гіс­то­ры­кам, та­ле­на­ві­тым на­ву­коў­цам і са­праўд­ным бе­ла­ру­сам, хоць на­ра­дзіў­ся ва Укра­і­не.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.