Вы тут

«Прэміяльныя» для старэйшыны


У свой час на Ві­цеб­шчы­не пер­шы­мі ў кра­і­не прый­шлі да вы­сно­вы, што пра­цу ста­рэй­шын трэ­ба сты­му­ля­ваць не толь­кі ма­раль­на. І та­кая прак­ты­ка іс­нуе ўжо ка­ля дзе­ся­ці га­доў

Што­год з аб­лас­но­га бюд­жэ­ту ў бюд­жэ­ты пяр­віч­на­га ўзроў­ню ўла­ды пе­ра­ліч­ва­юц­ца су­мы на «прэ­мі­яль­ныя» для ста­рэй­шын. Ка­лі ў вёс­цы да 20 два­роў, ста­рэй­шы­на атры­мае 1 ба­за­вую ве­лі­чы­ню ў ме­сяц (сён­ня гэ­та 150 ты­сяч руб­лёў), ад 21 да 50 два­роў — 1,5 ба­за­вай велічыні, ад 51 да 100 два­роў — 2, больш за 100 — 2,5 ба­за­вай ве­лі­чы­ні па вы­ні­ках ацэн­кі сва­ёй дзей­нас­ці. Гро­шы, па­га­дзі­це­ся, не­вя­лі­кія, уліч­ва­ю­чы на­груз­ку і вы­со­кую ад­каз­насць пе­рад зем­ля­ка­мі. Не­ка­то­рыя з'яў­ля­юц­ца ста­рэй­шы­на­мі ад­на­ча­со­ва не­каль­кіх ма­лень­кіх на­се­ле­ных пунк­таў. Як дзей­ні­чае «ал­га­рытм» сты­му­ля­ван­ня ў асоб­на ўзя­тым ра­ё­не, ці спраў­ля­юц­ца ста­рэй­шы­ны з тым, што па­він­ны ра­біць, ці ка­рыс­та­юц­ца аў­та­ры­тэ­там? Каб ад­ка­заць на гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні, наш ка­рэс­пан­дэнт ад­пра­віў­ся на Шу­мі­лін­шчы­ну.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Не пры­зна­ча­юць, а вы­бі­ра­юць

— У на­шым ра­ё­не 148 ста­рэй­шын. Вядома, ім пры­ем­на, што ўла­да, ня­хай не­вя­лі­кі­мі вы­пла­та­мі, але ж за­ах­воч­вае іх за гра­мад­скую дзей­насць. А ро­бяць яны мно­гае. У лі­ку ін­ша­га, на­прык­лад, со­чаць за тым, каб у вёс­ках бы­ло свет­ла ўве­чар, каб свое­ча­со­ва пры­яз­джа­лі аў­та­кра­ма, аў­та­клуб, біб­лі­я­тэ­ка на ко­лах, каб не бы­ло праб­лем з паш­то­вай су­вяз­зю… Яны так­са­ма бя­руць удзел у ар­га­ні­за­цыі за­ку­пу ліш­каў сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі. А яшчэ — пра­цу­юць у скла­дзе ка­мі­сій па па­жар­най бяс­пе­цы, са­ве­таў гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і гэ­так да­лей. Іх мож­на на­зваць «ва­ча­мі, ву­ша­мі і «ру­па­рам» вё­сак», бо ве­да­юць пра ўсё, што ад­бы­ва­ец­ца, і апе­ра­тыў­на па­ве­дам­ля­юць, ка­лі што не так. А пад­час ста­сун­каў з кі­раў­ні­ка­мі ра­ён­на­га ўз­роў­ню яны ад­стой­ва­юць пра­вы і ін­та­рэ­сы сва­іх ад­на­вяс­коў­цаў. Усе без вы­клю­чэн­ня ста­рэй­шы­ны вы­лу­ча­юц­ца ак­тыў­най жыц­цё­вай па­зі­цы­яй і доб­ры­мі ар­га­ні­за­тар­скі­мі здоль­нас­ця­мі, — рас­каз­вае Іры­на Но­ві­ка­ва, стар­шы­ня Шу­мі­лін­ска­га рай­са­ве­та.

Ста­рэй­шын нель­га на­зваць «пры­зна­чэн­ца­мі», бо іх вы­бі­ра­юць на схо­дах. Ка­лі ча­ла­век, як той ка­заў, не на сва­ім мес­цы, у на­ступ­ны раз лю­дзі мо­гуць і не ака­заць да­вер. Ды і «зар­пла­ту» ста­рэй­шы­на мо­жа не атры­маць, ка­лі не­да­пра­ца­ваў, ка­лі яго ад­на­вяс­коў­цы скар­дзяц­ца на тое, што па­абя­цаў, але не вы­ра­шае пы­тан­не…

— Для ацэн­кі дзей­нас­ці ста­рэй­шын, згод­на з рас­па­ра­джэн­ня­мі стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў, ство­ра­ны ка­мі­сіі, па­ся­джэн­ні якіх пра­вод­зяц­ца кож­ны квар­тал. Але, па­вер­це, на ста­рэй­шын скар­дзяц­ца рэд­ка. Я на­ват і не ўзга­даю, ка­лі та­кое бы­ло. Тым больш што па­пу­ліс­таў ся­род гэ­тых лю­дзей ня­ма. Ка­лі неш­та па­абя­цаў — вы­кон­вай: на вёс­цы не сха­ва­еш­ся ад су­се­дзяў, — ка­жа Іры­на Но­ві­ка­ва.

У мно­гіх ста­рэй­шын ёсць кі­рун­кі пра­цы, у якіх яны да­бі­лі­ся вя­лі­ка­га пос­пе­ху, мо­гуць па­дзя­ліц­ца на­пра­ца­ва­ным во­пы­там. На­прык­лад, з удзе­лам ста­рэй­шы­ны вёс­кі Мі­ка­ла­е­ва Ма­рыі Краль­ко на­ве­дзе­ны па­ра­дак на мо­гіл­ках. Ста­рэй­шы­на вёс­кі Міш­не­ві­чы Свят­ла­на Зу­е­ва ак­тыў­на пра­па­ган­дуе зда­ро­вы лад жыц­ця, зай­ма­ец­ца пра­фі­лак­ты­кай па­ру­шэн­няў пра­ва­па­рад­ку. Ну а Ма­рыя Ля­лю­га па­ста­ра­ла­ся, каб яе ма­лень­кая вё­сач­ка Ля­лю­гі (з на­сель­ніц­твам ка­ля двац­ца­ці ча­ла­век) бы­ла, як «з кар­цін­кі». А яшчэ яна — май­стры­ха ла­дзіць свя­ты.

Са­ма са­бе «прад­зю­сар»…

— Пра кож­на­га ма­гу ска­заць шмат доб­ра­га. З 22 ста­рэй­шын толь­кі 6 муж­чын. Ёсць ад­каз­ныя ад­ра­зу за не­каль­кі вё­сак, ка­лі яны ма­ла­на­се­ле­ныя. Вя­до­ма, боль­шасць «мэ­раў» — пен­сі­я­не­ры, але ёсць і пра­цоў­ныя, у пры­ват­нас­ці, тры ра­бот­ні­кі сфе­ры куль­ту­ры. Яны і так увесь час з людзь­мі і па­ра­лель­на — ста­рэй­шы­ны. Усе яны без вы­клю­чэн­ня — на­шы на­дзей­ныя па­моч­ні­кі, без іх мы не маг­лі б нар­маль­на пра­ца­ваць, бо ў сель­вы­кан­ка­ме ўся­го тры спе­цы­я­ліс­ты, — га­во­рыць Іры­на Ша­ла­ха­ва, стар­шы­ня Да­бей­ска­га сель­ска­га Са­ве­та.

Па­вод­ле яе слоў, ста­рэй­шы­ны ў лі­ку ін­ша­га вель­мі доб­ра на­ву­чы­лі­ся агі­та­ваць лю­дзей «скі­нуц­ца» на неш­та ка­рыс­нае. І вяс­коў­цаў ужо не трэ­ба доў­га пе­ра­конваць у не­аб­ход­нас­ці са­браць гур­там не­аб­ход­ную су­му.

— На­прык­лад, вы­ра­шы­лі на схо­дзе, што трэ­ба мо­гіл­кі ў па­ра­дак пры­вес­ці — уно­сяць сваю до­лю гра­шы­ма. А мы з бюд­жэ­ту так­са­ма вы­дзя­ля­ем гро­шы. І та­кім фі­нан­са­вым парт­нёр­ствам лю­дзі за­да­во­ле­ны. Тым больш што са­мі вы­ра­ша­юць, коль­кі мо­гуць са­браць: ці па 20, ці па 50 ты­сяч руб­лёў — і гэ­та з два­ра. Па­га­дзі­це­ся, у наш час не та­кія ўжо і вя­лі­кія ўзно­сы, — пра­цяг­вае Іры­на Ша­ла­ха­ва.

Ра­зам пры­еха­лі ў вёс­ку Ля­лю­гі, дзе ста­рэй­шы­най Ма­рыя Ці­ма­фе­еў­на Ля­лю­га. Акра­мя яе, там жы­вуць яшчэ тры ча­ла­ве­кі з та­кі­мі проз­ві­шча­мі, але яны ёй не сва­я­кі. Ста­рэй­шы­на аказалася вель­мі энер­гіч­ным ча­ла­ве­кам. Рас­ка­за­ла, што да вы­ха­ду на пен­сію пра­ца­ва­ла ў клу­бе.

— Куль­ту­рай за­гад­ва­ла. Да­рэ­чы, у клу­бе і з бу­ду­чым му­жам па­зна­ё­мі­ла­ся. Ён і на гар­мо­ні­ку іг­раў, і на ба­я­не. А я ж та­ды ўжо ў Ві­цебск пе­ра­бра­ла­ся, на фаб­ры­цы «Сцяг ін­дуст­ры­я­лі­за­цыі» пра­ца­ва­ла. За­ка­ха­лі­ся — і зноў «вяс­ко­вай» ста­ла. Ста­рэй­шы­най мя­не вы­бра­лі ў 2011 го­дзе. Да мя­не ім быў Ула­дзі­мір Іва­на­віч Скір­ман, ця­пер яму 77 га­доў. Шмат доб­ра­га ён зра­біў для нас, а я, мож­на ска­заць, прос­та пры­ня­ла эс­та­фе­ту. Ці цяж­ка быць ста­рэй­шы­най? Ну, не ка­роў жа да­іць (шчы­ра смя­ец­ца.Аўт.). З людзь­мі трэ­ба па­га­ва­рыць, вы­свет­ліць, што хва­люе, што трэ­ба для вёс­кі зра­біць, мо­жа да­па­мо­га па­трэб­на ка­мусь­ці. Мы ж — друж­ныя! Ну і ўка­зан­ні мяс­цо­вай ула­ды вы­кон­ваць трэ­ба. На кант­ро­лі ў мя­не стан да­ро­гі і ву­ліч­нае асвят­лен­не… Адзін дом без гас­па­да­роў за­стаў­ся, дык знай­шла но­вых, каб не пус­та­ваў. Ён звон­ку ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ас­тат­ніх тым, што яшчэ не па­фар­ба­ва­ны, але ж ча­су ня­шмат прай­шло, як ку­пі­лі жыл­лё, — рас­па­вя­дае ста­рэй­шы­на.

Ці­ка­ва, што яна да­па­маг­ла і да­ку­мен­ты афор­міць, каб толь­кі той дом не пра­паў.

Ад­каз­ны за Ма­шу

— Мы свят­ку­ем не толь­кі Дзень вёс­кі ці дзяр­жаў­ныя свя­ты, але і юбі­леі жы­ха­роў. Я ка­го толь­кі з ар­тыс­таў са­ма­дзей­ных ні за­пра­ша­ла — пры­яз­джа­лі і спя­ва­лі нам! І вы­стаў­кі тут ар­га­ні­зу­ем — да­роў ага­ро­да, кве­так, вы­ра­баў на­шых умель­цаў. Дзя­куй кі­раў­ніц­тву ААТ «Пры­азёр­ны свет» за тое, што збож­жа нам па сім­ва­ліч­най ца­не да­юць, тэх­ні­ку на по­ле агуль­на­га се­ва­зва­ро­ту свое­ча­со­ва ад­праў­ля­юць. Да­рэ­чы, і ка­бы­ла ў нас ёсць, ад­на на ўсіх, — пра­цяг­вае Ма­рыя Ці­ма­фе­еў­на.

Па­ка­за­ла тую ка­бы­лу па мя­нуш­цы Ма­ша, якая за­дар­ма бы­ла пе­ра­да­дзе­на гас­па­дар­кай. І ёсць, аказ­ва­ец­ца, ад­каз­ны за яе. Ана­толь Мі­ка­ла­е­віч Га­ну­шчан­ка за­рэ­гіст­ра­ва­ны па мес­цы жы­хар­ства ў Ві­цеб­ску, але ў вёс­цы бы­вае вель­мі час­та. Да пен­сіі ён так­са­ма пра­ца­ваў на фаб­ры­цы «Сцяг ін­дуст­ры­я­лі­за­цыі», дзе ад­каз­ваў за гас­па­дар­чыя спра­вы. Муж­чы­на пры­ем­на здзі­віў доб­рым ве­дан­нем гіс­то­рыі вёс­кі. Рас­ка­заў, што ка­лісь­ці яна на­ле­жа­ла поль­ска­му па­ну.

— Да 1947 го­да на­ша вёс­ка ме­ла наз­ву Бі­сёр­кі. Я і свой фа­міль­ны ра­да­вод вы­ву­чыў па прось­бе ўнуч­кі. Так, за­хап­ля­ю­ся края­знаў­ствам — для ду­шы, — га­во­рыць Ана­толь Мі­ка­ла­е­віч.

Ка­лі нех­та про­сіць «узяць у арэн­ду» ка­бы­лу, ён падкажа, як пра­віль­на яе кар­міць, ка­лі трэ­ба на­па­іць… Рас­ка­заў, што ў Ма­шы ёсць дах — бы­лая стай­ня. Са­ло­му бяс­плат­на дае гас­па­дар­ка, се­на ж — па пры­маль­най ца­не.

Та­кія, як Ана­толь Мі­ка­ла­е­віч, — па­ма­га­тыя ста­рэй­шын. З іх удзе­лам у кож­най вёс­цы пра­во­дзіц­ца пра­ца ў роз­ных кі­рун­ках: па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні, вы­ха­ван­ні п'я­ніц і гуль­та­ёў… Ка­лі ёсць праб­ле­ма, «сіг­на­лі­зу­юць» у сель­вы­кан­кам, у рай­са­вет. На­коль­кі я зра­зу­меў, та­кія лю­дзі, як і ста­рэй­шы­ны, пра­цу­юць не для «птушачкі», тым больш не для гро­шай. А па­дзя­ку за сваю дзей­насць, у тым лі­ку і гра­шо­вую, лі­чаць зна­кам па­ва­гі, сім­ва­ліч­най ацэн­кай эфек­тыў­нас­ці пра­цы.

Аляксандр ПУКШАНСКі

Шу­мі­лін­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.