Вы тут

З «сусветнай эканомікі» — у бухгалтары


Ча­му ва ўста­но­вах аду­ка­цыі рых­ту­юць не­за­па­тра­ба­ва­ных спе­цы­я­ліс­таў?

У 2015 го­дзе Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі пла­нуе змен­шыць кант­роль­ныя ліч­бы пры­ёму ў ВНУ на дзён­ную фор­му на­ву­чан­ня за кошт бюд­жэт­ных срод­каў на 400 мес­цаў. А на за­воч­най бюд­жэт­най фор­ме на­ву­чан­ня мяр­ку­ец­ца ска­ра­ціць 600 мес­цаў. Ці азна­чае гэ­та, што кан­ку­рэн­цыя пры па­ступ­лен­ні ў ВНУ аб­вост­рыц­ца?

4-1

4-1

 

Сё­ле­та агуль­на­аду­ка­цый­ную шко­лу скон­чы­лі 55,1 ты­ся­чы ча­ла­век (гэ­та на 7% менш, чым у 2013 го­дзе). А вы­пуск на ўзроў­ні ба­за­вай шко­лы склаў амаль 90 ты­сяч ча­ла­век. Тэн­дэн­цыя змян­шэн­ня вы­пус­ку з 11-х кла­саў на­зі­ра­ец­ца ўжо апош­нія пяць га­доў. За­ха­ва­ец­ца яна і ў 2015 го­дзе...

— Мы ўсе ма­ем на сён­ня аб­ме­жа­ва­ны кан­тын­гент ма­ла­дых лю­дзей. На­ту­раль­на, што кож­ная з уста­ноў аду­ка­цыі бу­дзе імк­нуц­ца за­ва­біць іх да ся­бе. Та­му кан­ку­рэн­та­мі па­між са­бой з'яў­ля­юц­ца не толь­кі ВНУ: за абі­ту­ры­ен­таў з імі па­спра­ча­юц­ца і ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя, і пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, — па­пя­рэдж­вае рэк­та­раў мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей МАС­КЕ­ВІЧ. — Ра­ней мы ста­ві­лі ў прык­лад ін­шым пос­пе­хі ўста­ноў, якія вы­ка­на­лі кант­роль­ныя ліч­бы пры­ёму: маў­ляў, пе­рай­май­це іх во­пыт... Але ця­пер усе ра­зу­ме­юць, што ка­лі ней­кая ўста­но­ва аду­ка­цыі спра­ца­ва­ла лепш, то для ін­шай абі­ту­ры­ен­таў прос­та не ха­пі­ла. У та­кой сі­ту­а­цыі ад­крыц­цё або за­крыц­цё на­бо­ру на тую ці ін­шую спе­цы­яль­насць у ад­ной уста­но­ве мо­жа сур'­ёз­на паў­плы­ваць на ўсю пры­ём­ную кам­па­нію, та­му нам трэ­ба вы­пра­ца­ваць прын­цы­по­ва но­выя ме­ха­ніз­мы вы­зна­чэн­ня кант­роль­ных ліч­баў пры­ёму, праз­рыс­тыя і зра­зу­ме­лыя для ўсіх.

У гэ­тым го­дзе па­то­кі вы­пуск­ні­коў агуль­на­аду­ка­цый­ных школ раз­мер­ка­ва­лі­ся на­ступ­ным чы­нам: 16,7% адзі­нац­ца­ці­клас­ні­каў бы­лі за­лі­ча­ны ва ўста­но­вы пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі, 24,1% — ва ўста­но­вы ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, 56,3% пай­шлі атрым­лі­ваць вы­шэй­шую аду­ка­цыю, а 2,9% аб­ра­лі ней­кі ін­шы шлях.

Пас­ля за­кан­чэн­ня ба­за­вай шко­лы 19,5% вы­пуск­ні­коў пай­шлі ў праф­тэх­уста­но­вы,14,9% па­сту­пі­лі ў ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, а 63,8% ад­кла­лі пы­тан­не з пра­фе­сій­ным вы­зна­чэн­нем яшчэ на два га­ды і вы­ра­шы­лі пра­доў­жыць на­ву­чан­не на стар­шай сту­пе­ні шко­лы.

На бу­доў­лю або да плі­ты?

— З улі­кам та­го, што ры­нак пра­цы ўстой­лі­ва ары­ен­та­ва­ны на ра­бо­чыя пра­фе­сіі, нам трэ­ба пе­ра­раз­мяр­коў­ваць па­то­кі школь­най мо­ла­дзі, — лі­чыць пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ва­дзім БО­ГУШ. — Струк­ту­ра пры­ёму на ўзро­вень пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі ма­біль­на ад­гу­ка­ец­ца на за­пы­ты рэ­гі­я­наль­ных рын­каў пра­цы. Спе­цы­яль­нас­ці рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі скла­да­юць у струк­ту­ры пры­ёму да 80%. Пры гэ­тым па­трэ­ба ў кад­рах на 98,8% па­цвяр­джа­ец­ца за­клю­ча­ны­мі да­га­во­ра­мі і па­да­дзе­ны­мі за­яў­ка­мі на пад­рых­тоў­ку кад­раў.

Па ін­фар­ма­цыі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, у 2014 го­дзе мо­лад­дзю бы­лі асаб­лі­ва за­па­тра­ба­ва­ны пра­фе­сіі цы­руль­ні­ка, ві­за­жыс­та, по­ва­ра, кан­ды­та­ра, стра­ха­во­га аген­та, му­ля­ра, плі­тач­ні­ка, трак­та­рыс­та-ма­шы­ніс­та, кі­роў­цы аў­та­ма­бі­ля і не­ка­то­рыя ін­шыя. У той жа час уста­но­вы праф­тэх­аду­ка­цыі ад­чу­ва­лі цяж­кас­ці пры кам­плек­та­ван­ні груп па пра­фе­сі­ях лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці, ма­шы­на­бу­да­ван­ня, сель­ска­гас­па­дар­чай вы­твор­час­ці, дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі і бу­даў­ніц­тва.

— Ра­бо­та па па­вы­шэн­ні прэ­стыж­нас­ці ра­бо­чых пра­фе­сій з'яў­ля­ец­ца над­звы­чай ак­ту­аль­най і па­він­на пра­во­дзіц­ца на па­ста­ян­най асно­ве. Ві­да­воч­на, што ад­ных на­ма­ган­няў уста­ноў аду­ка­цыі і ор­га­наў кі­ра­ван­ня аду­ка­цы­яй не­да­стат­ко­ва. Трэ­ба ра­ды­каль­на змя­ніць ро­лю пра­ца­даў­цаў у гэ­тым пы­тан­ні, — пад­крэс­лі­вае Ва­дзім Бо­гуш. — А пры фар­мі­ра­ван­ні кант­роль­ных ліч­баў пры­ёму ў ССНУ трэ­ба ска­ра­чаць пры­ём па тых спе­цы­яль­нас­цях, дзе знач­ная коль­касць вы­пуск­ні­коў з ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цы­яй пра­ца­ўлад­коў­ва­ец­ца ра­бо­чы­мі з раз­ра­дам ні­жэй за чац­вёр­ты. Трэ­ба па­ду­маць пра ад­крыц­цё ва ўста­но­вах ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі пад­рых­тоў­кі па пра­гра­мах праф­тэх­аду­ка­цыі. Гэ­тая ме­ра да­зво­ліць пад­рых­та­ваць не­аб­ход­ныя кад­ры са знач­на мен­шы­мі вы­дат­ка­мі бюд­жэт­ных срод­каў і ў больш ка­рот­кія тэр­мі­ны.

Да сло­ва, у гэ­тым го­дзе план пры­ёму ва ўста­но­вы праф­тэх­аду­ка­цыі за кошт срод­каў бюд­жэ­ту вы­ка­на­ны на 92,6% (не­да­бор склаў 2541 ча­ла­век). А на ўзро­вень ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі — на 92,5%. На на­ступ­ны год аб'­ём і струк­ту­ру пры­ёму ва ўста­но­вы пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі пра­па­ну­ец­ца за­ха­ваць на сё­лет­нім уз­роў­ні. Вы­клю­чаць толь­кі рэд­кія і не­шмат­лі­кія пра­фе­сіі, па якіх за­яў­ле­ная па­трэ­ба скла­дае менш за 25 ча­ла­век, ар­га­ні­за­ваў­шы ад­па­вед­нае на­ву­чан­не кад­раў не­па­срэд­на на прад­пры­ем­ствах.

«Таб­лет­ка» ад кад­ра­ва­га дэ­фі­цы­ту

Ва ўста­но­вах вы­шэй­шай аду­ка­цыі па вы­ні­ках асноў­на­га на­бо­ру за­ста­ло­ся не­за­поў­не­нае 1561 бюд­жэт­нае мес­ца, та­му спат­рэ­біў­ся да­дат­ко­вы на­бор. Мэ­тай пра­вя­дзен­ня дру­гой «хва­лі» за­лі­чэн­ня бы­ла лік­ві­да­цыя дэ­фі­цы­ту кад­раў па вост­ра­дэ­фі­цыт­ных для кра­і­ны спе­цы­яль­нас­цях, ня­хай і за кошт зні­жэн­ня мі­ні­маль­на­га па­ро­га на ЦТ для прэ­тэн­дэн­таў на вы­шэй­шую аду­ка­цыю... На­прык­лад, абі­ту­ры­ен­там, якія па­сту­па­лі ў рам­ках да­дат­ко­ва­га на­бо­ру на ва­ен­ныя, спар­тыў­ныя і сель­ска­гас­па­дар­чыя спе­цы­яль­нас­ці, да­стат­ко­ва бы­ло мець у сер­ты­фі­ка­це ўся­го 3 ба­лы. Пры­чым гэ­та ты­чы­ла­ся ўсіх эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін.

Да­дат­ко­вы на­бор быў аб'­яў­ле­ны на 1439 мес­цаў і вы­ка­на­ны на 94%. Ён па­спя­хо­ва прай­шоў ва ўсіх ВНУ мі­ніс­тэр­стваў аду­ка­цыі, спор­ту, куль­ту­ры, унут­ра­ных спраў і аба­ро­ны. Кры­ху са­пса­ва­ла агуль­ную кар­ці­ну толь­кі Бе­ла­рус­кая сель­ска­гас­па­дар­чая ака­дэ­мія, дзе за­ста­ло­ся не­за­поў­не­нае 81 мес­ца.

Пры гэ­тым на мно­гіх спе­цы­яль­нас­цях у ВНУ сфар­мі­ра­ваў­ся кон­курс, яко­га не на­зі­ра­ла­ся пад­час асноў­на­га на­бо­ру. У шэ­ра­гу вы­пад­каў пра­хад­ны бал да­дат­ко­ва­га на­бо­ру быў на­ват вы­шэй­шы за пра­хад­ны бал пад­час пер­шай «хва­лі» за­лі­чэн­ня. Так, на спе­цы­яль­нас­ці «Ме­лі­я­ра­цыя і вод­ная гас­па­дар­ка» ў Брэсц­кім тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це на ад­но мес­ца прэ­тэн­да­ва­лі 12 ча­ла­век, на спе­цы­яль­нас­ці «Мет­ра­ло­гія, стан­дар­ты­за­цыя і сер­ты­фі­ка­цыя» ў БДА­ТУ — 8,5 ча­ла­ве­ка, «Пра­ек­та­ван­не і вы­твор­часць сель­ска­гас­па­дар­чай тэх­ні­кі» ў БДА­ТУ — 5,8 ча­ла­ве­ка, «Ма­шы­ны і аб­ста­ля­ван­не ляс­но­га комп­лек­су» ў БДТУ — 4,7 ча­ла­ве­ка, «Тэх­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не ма­шы­на­бу­даў­ні­чай вы­твор­час­ці» ў По­лац­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це — 3,6 ча­ла­ве­ка на мес­ца, «Па­чат­ко­вая аду­ка­цыя» ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це — 2,7 ча­ла­ве­ка на мес­ца.

У 85% вы­пад­каў пра­хад­ны бал да­дат­ко­ва­га на­бо­ру быў вы­шэй­шы за пра­хад­ны бал пад­час асноў­на­га на­бо­ру. Але як та­кое ста­ла маг­чы­мым, ка­лі ўліч­ваць зні­жэн­не план­кі па­тра­ба­ван­няў да абі­ту­ры­ен­таў?

— Па-пер­шае, да­дат­ко­вым шан­цам ска­рыс­та­лі­ся абі­ту­ры­ен­ты з вы­со­кі­мі ба­ла­мі сер­ты­фі­ка­таў ЦТ, якія не прай­шлі па кон­кур­се на прэ­стыж­ныя спе­цы­яль­нас­ці асноў­на­га на­бо­ру. Па-дру­гое, прый­шлі абі­ту­ры­ен­ты, якія па ад­ной з эк­за­ме­на­цый­ных дыс­цып­лін ме­лі бал, які не да­зва­ляў ім удзель­ні­чаць у асноў­ным на­бо­ры, за­тое па двух ін­шых прад­ме­тах ба­лы бы­лі ў іх да­стат­ко­ва вы­со­кія,— па­тлу­ма­чыў гэ­ты «фе­но­мен» Ва­дзім Бо­гуш.

На дум­ку пер­ша­га на­мес­ні­ка мі­ніст­ра аду­ка­цыі, да­дат­ко­вы на­бор па­спры­яў па­ляп­шэн­ню ма­раль­на-псі­ха­ла­гіч­най ат­мас­фе­ры пры­ём­най кам­па­ніі, па­коль­кі за­бяс­пе­чыў да­дат­ко­выя га­ран­тыі абі­ту­ры­ен­там пры па­ступ­лен­ні ў ВНУ. За­ста­ло­ся не­зра­зу­ме­лым толь­кі ад­но: як да­дат­ко­вы на­бор ста­су­ец­ца з ідэ­яй ран­няй праф­ары­ен­та­цыі і свя­до­ма­га вы­ба­ру бу­ду­чай пра­фе­сіі? І ці мож­на за­поў­ніць усе бюд­жэт­ныя мес­цы ў ВНУ без па­гро­зы дэ­валь­ва­цыі дып­ло­ма? Асаб­лі­ва ўліч­ва­ю­чы сім­ва­ліч­ныя ба­лы ў сер­ты­фі­ка­тах ЦТ, да­зво­ле­ныя ўдзель­ні­кам дру­гой «хва­лі» за­лі­чэн­ня...

«Апе­ты­ты» і рэ­ча­іс­насць

Ліч­бы пры­ёму на ўмо­вах апла­ты (на дзён­ную і за­воч­ную фор­мы на­ву­чан­ня) на 100% вы­ка­на­лі сё­ле­та толь­кі ВНУ Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя і Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі. ВНУ Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі змаг­лі вы­ка­наць план толь­кі на 61%, Мі­ніс­тэр­ства спор­ту — на 75%, Мін-т­ран­са — на 52% і МНС — на 34%.

Дэ­фі­цыт абі­ту­ры­ен­таў фак­тыч­на пры­вёў да та­го, што амаль усе ах­вот­ныя маг­лі сё­ле­та стаць сту­дэн­та­мі. Ці­ка­ва, што коль­касць плат­ных мес­цаў у не­ка­то­рых ВНУ іс­тот­на пе­ра­вы­ша­ла коль­касць бюд­жэт­ных мес­цаў па той жа спе­цы­яль­нас­ці. Адзі­най пе­ра­шко­дай ста­ла мі­ні­маль­ная план­ка, уста­ноў­ле­ная для ўдзель­ні­каў цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня. Для тых, хто ўдзель­ні­чаў у да­дат­ко­вым на­бо­ры на бюд­жэт­ныя мес­цы, гэ­тая план­ка бы­ла зні­жа­на, але для ма­ла­дых лю­дзей, га­то­вых пла­ціць гро­шы за сваё на­ву­чан­не, па­рог зні­жаць не ста­лі. І, на­пэў­на, пра­віль­на зра­бі­лі. Усё ж та­кі вы­шэй­шая аду­ка­цыя не па­він­на ста­на­віц­ца да­ступ­най аб­са­лют­на ўсім.

Ва­дзім Бо­гуш упэў­не­ны, што ВНУ па­він­ны ўста­наў­лі­ваць больш рэ­аль­ныя ліч­бы на­бо­ру на плат­ную фор­му на­ву­чан­ня, а не дзей­ні­чаць па прын­цы­пе: «За­пла­ную ў ме­жах лі­цэн­зій­най коль­кас­ці, мо­жа, і на­бя­ру». На­прык­лад, у пры­ват­ных ВНУ план пры­ёму быў вы­ка­на­ны толь­кі на 24%, а на дзён­най фор­ме на­ву­чан­ня — і ўво­гу­ле толь­кі на 16%.

За­га­дам мі­ніст­ра аду­ка­цыі ство­ра­на між­ве­да­мас­ная ра­бо­чая гру­па па пла­на­ван­ні пад­рых­тоў­кі кад­раў па ўсіх уз­роў­нях пра­фе­сій­най аду­ка­цыі. Ужо мож­на з упэў­не­нас­цю ска­заць, што за­ха­ва­ец­ца тэн­дэн­цыя ска­ра­чэн­ня эка­на­міч­ных і юры­дыч­ных спе­цы­яль­нас­цяў, асаб­лі­ва ў ня­про­філь­ных уста­но­вах вы­шэй­шай аду­ка­цыі. Гэ­тая ра­бо­та бу­дзе пра­во­дзіц­ца з улі­кам раз­мер­ка­ван­ня вы­пуск­ні­коў. Бу­дуць ана­лі­за­вац­ца фак­ты, ка­лі вы­пуск­ні­кі пра­цу­юць або не па про­фі­лі, або не ў ад­па­вед­нас­ці з пры­свое­най ква­лі­фі­ка­цы­яй. На­прык­лад, як ста­віц­ца да та­го, што вы­пуск­ні­кі спе­цы­яль­нас­ці «Су­свет­ная эка­но­мі­ка» пра­цу­юць... у якас­ці спе­цы­я­ліс­таў па ра­бо­це з клі­ен­та­мі на піў­за­во­дзе «Алі­ва­рыя», спе­цы­я­ліс­та­мі па плас­ты­ка­вых карт­ках бан­ка, бух­гал­та­ра­мі, слу­жаць пра­пар­шчы­ка­мі ў мі­лі­цыі, а вы­пуск­ні­кі спе­цы­яль­нас­ці «Між­на­род­ныя ад­но­сі­ны» ўлад­коў­ва­юц­ца ва ўпраў­лен­не пра­та­коль­най служ­бы бан­ка? Ска­ра­чэн­не ня­про­філь­ных юры­дыч­ных і эка­на­міч­ных спе­цы­яль­нас­цяў бу­дзе ад­бы­вац­ца, як пла­ну­ец­ца, за кошт поў­на­га ад­маў­лен­ня ад іх на бюд­жэт­най фор­ме на­ву­чан­ня і за­ха­ван­ня толь­кі на плат­най фор­ме на ўзроў­ні фак­тыч­на­га пры­ёму 2014 го­да.

Вы­бар... у ці­шы­ні

А ця­пер — пра тыя змя­нен­ні, якія мо­гуць ад­быц­ца пад­час на­ступ­най пры­ём­най кам­па­ніі ў ВНУ. Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі пра­па­нуе па­вы­сіць па­ро­га­выя зна­чэн­ні ба­лаў па пер­шым про­філь­ным прад­ме­це ўступ­ных вы­пра­ба­ван­няў да 20-ці. Пры гэ­тым па­ро­га­вае зна­чэн­не ба­лаў па дру­гім про­філь­ным прад­ме­це за­ха­ваць на ўзроў­ні гэ­та­га го­да. Пра­да­стаў­ляць пра­ва ўдзе­лу ў да­дат­ко­вым на­бо­ры абі­ту­ры­ен­там, якія не пе­ра­адо­ле­лі мі­ні­маль­ны па­рог тэс­та­ва­га ба­ла толь­кі па ад­ной дыс­цып­лі­не.

Пла­ну­ец­ца чар­го­вая рэ­ві­зія струк­ту­ры і змес­ту тэс­та­вых за­дан­няў — дзе­ля па­вы­шэн­ня іх якас­ці, а так­са­ма пра­вя­дзен­не па­раў­наль­на­га ана­лі­зу вы­ні­каў ЦТ з вы­ні­ка­мі эк­за­ме­на­цый­ных се­сій сту­дэн­таў пер­ша­га го­да на­ву­чан­ня. Та­кім чы­нам бу­дуць шу­каць ад­каз на пы­тан­не: ці вар­та змя­няць па­ды­хо­ды да ацэнь­ван­ня вы­ні­каў ЦТ? Мяр­ку­ец­ца ў тэс­та­вых за­дан­нях па рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­ве ска­ра­ціць част­ку А і па­вя­лі­чыць част­ку В, дзе ад­сут­ні­ча­юць пад­каз­кі, з да­па­мо­гай якіх абі­ту­ры­ент па­ві­нен зра­біць пра­віль­ны вы­бар.

Так­са­ма ёсць на­мер пра­вес­ці экс­пе­ры­мент па вы­ка­ры­стан­ні аў­та­ма­ты­за­ва­най сіс­тэ­мы пры­ёму да­ку­мен­таў і за­лі­чэн­ня ва ўста­но­вы вы­шэй­шай аду­ка­цыі па спе­цы­яль­нас­цях юры­дыч­на­га і пе­да­га­гіч­на­га про­фі­ляў. Што да ар­га­ні­за­цыі ўступ­най кам­па­ніі, то Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі пра­па­нуе па­кі­нуць пра­цяг­ласць пры­ём­най кам­па­ніі без змя­нен­няў, але па­вя­лі­чыць тэр­мі­ны пры­ёму да­ку­мен­таў у асноў­ны на­бор на два дні і, ад­па­вед­на, на два дні ска­ра­ціць пры­ём да­ку­мен­таў у да­дат­ко­вы на­бор. Так­са­ма пра­па­ну­ец­ца змя­ніць па­ды­ход да ін­фар­ма­ван­ня абі­ту­ры­ен­таў. Апош­ні дзень па­да­чы да­ку­мен­таў зра­біць «днём ці­шы­ні» — гэ­та зна­чыць, не ін­фар­ма­ваць абі­ту­ры­ен­таў аб коль­кас­ці па­да­дзе­ных за­яў, каб не за­ах­воч­ваць сты­хій­насць вы­ба­ру бу­ду­чай пра­фе­сіі...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Са­мыя вы­со­кія кон­кур­сы на ра­бо­чыя пра­фе­сіі:

 цы­руль­нік, ві­за­жыст (4 ча­ла­ве­кі на мес­ца ў Гро­дзен­скім пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ным ка­ле­джы бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня);

 по­вар, кан­ды­тар (3,8 ча­ла­ве­ка на мес­ца ў Гро­дзен­скім пра­фе­сі­я­наль­ным тэх­на­ла­гіч­ным ка­ле­джы);

 по­вар (3 ча­ла­ве­кі на мес­цы — у Мін­скім пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ным ка­ле­джы ку­лі­на­рыі);

 элект­ра­ман­цёр па ра­мон­це і аб­слу­гоў­ван­ні элект­ра­аб­ста­ля­ван­ня (2,8 ча­ла­ве­ка на мес­ца — у Ма­гі­лёў­скім пра­фе­сій­ным элект­ра­тэх­ніч­ным ка­ле­джы);

 агент стра­ха­вы, апе­ра­тар ЭВМ (2,4 ча­ла­ве­ка на мес­ца — у Ма­гі­лёў­скім эка­на­міч­ным пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ным ка­ле­джы);

 ку­хар, пе­кар (2,4 ча­ла­ве­ка на мес­ца ў Го­мель­скім пра­фе­сій­ным лі­цэі рач­но­га фло­ту);

 му­ляр, тын­коў­шчык, аб­лі­цоў­шчык-плі­тач­нік — 2,4 ча­ла­ве­ка на мес­ца ў Го­мель­скім пра­фе­сій­ным лі­цэі бу­даў­ні­коў.

______________________________________________________

Спецыяльнасць ВНУ Прахадны бал асноўнага  набору Прахадны бал  дадатковага набору
Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны БДТУ 92 174
Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый БрДТУ 109 255
Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці БНТУ 95 217
Спартыўна-педагагічная дзейнасць (хакей на траве) БДУФК 150 211
Металургічная вытворчасць і металаапрацоўка БНТУ 98 204
Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (аднаўленне і будаўніцтва шляхоў зносінаў) БелДУТ 105 171

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.