Вы тут

Паспяховы студэнт — здаровы студэнт!


Но­вы на­ву­чаль­ны год пра­фі­лак­тыч­на­га пра­ек­та «Мой стыль жыц­ця сён­ня — маё зда­роўе і пос­пех заўт­ра» стар­та­ваў у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ін­фар­ма­ты­кі і ра­дыё­элект­ро­ні­кі.

4-8

4-8

 

Пра­ект быў рас­пра­ца­ва­ны спе­цы­яль­на для ўні­вер­сі­тэ­та спе­цы­я­ліс­та­мі Мінск­ага га­рад­ско­га цэнт­ра зда­роўя і га­рад­ско­га Цэнт­ра гі­гі­е­ны і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі. У яго «фо­ку­се» — сту­дэн­ты пер­ша­га кур­са, па­коль­кі ме­на­ві­та гэ­тая ка­тэ­го­рыя ма­ла­дых лю­дзей ува­хо­дзіць у гру­пу ры­зы­кі: фі­зі­я­ла­гіч­ныя і ана­та­міч­ныя змя­нен­ні ў ар­га­ніз­ме, вы­со­кая псі­ха­эма­цы­я­наль­ная і ра­зу­мо­вая на­груз­кі, не­аб­ход­насць пры­ста­соў­вац­ца да но­вых умоў пра­жы­ван­ня і на­ву­чан­ня вя­дуць да зні­жэн­ня іму­ні­тэ­ту і сур'­ёз­ных ме­ды­цын­скіх і са­цы­яль­на-псі­ха­ла­гіч­ных праб­лем. Да та­го ж ме­на­ві­та ў ася­род­дзі пер­ша­курс­ні­каў най­больш эфек­тыў­ная пер­ша­сная пра­фі­лак­ты­ка роз­на­га ро­ду за­леж­нас­цяў.

Па сло­вах аў­та­ра і ку­ра­та­ра пра­ек­та, ура­ча-ва­ле­о­ла­га Цэнт­ра зда­роўя Сня­жа­ны Каў­ры­гі, стар­ту пра­ек­та па­пя­рэд­ні­ча­лі ан­ке­та­ван­не і дыс­пан­се­ры­за­цыя яго ўдзель­ні­каў на ба­зе 33-й сту­дэнц­кай па­лі­клі­ні­кі. Пра­ве­дзе­ныя да­сле­да­ван­ні пад­ка­за­лі спе­цы­я­ліс­там, што сё­ле­та трэ­ба кан­суль­та­ваць пер­ша­курс­ні­каў не толь­кі па праб­ле­мах за­ліш­няй ма­сы це­ла, але і зра­біць упор на пра­фі­лак­ты­ку сар­дэч­на-са­су­дзіс­тай па­та­ло­гіі. Па вы­ні­ках ан­ке­та­ван­ня, 80% удзель­ні­каў пра­ек­та кан­ста­та­ва­лі іс­на­ван­не ў мо­ла­дзе­вым ася­род­дзі мо­ды на зда­ро­вы лад жыц­ця. Але ў шка­ле жыц­цё­вых каш­тоў­нас­цяў лі­дзі­ру­ю­чую па­зі­цыю ў пер­ша­курс­ні­каў зай­мае сям'я (73%); за­тым ідуць аду­ка­цыя (64%), ці­ка­вая ра­бо­та, пра­фе­сія (59%), а зда­роўе зна­хо­дзіц­ца толь­кі на чац­вёр­тай па­зі­цыі (57%).

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не пра спо­са­бы за­ха­ван­ня і ўма­ца­ван­ня зда­роўя, сту­дэн­ты зга­да­лі за­ха­ван­не пра­віл аса­біс­тай гі­гі­е­ны, пры­ём ві­та­мі­наў, чы­тан­не роз­най лі­та­ра­ту­ры пра зда­роўе і на­вед­ван­не спар­тыў­ных сек­цый.

У ар­га­ні­за­цыі ўлас­на­га хар­ча­ван­ня сту­дэн­ты час­цей за ўсё кі­ру­юц­ца на­ступ­ны­мі прын­цы­па­мі: 88% кож­ную ра­ні­цу сне­да­юць, 13% за­хоў­ва­юць рэ­жым хар­ча­ван­ня, 35% ве­да­юць аб пра­віль­ным піт­ным рэ­жы­ме... Але 66% спа­жы­ва­юць най­боль­шую коль­касць ежы пас­ля 18 га­дзін або ўво­гу­ле ў нач­ны час.

На пы­тан­не «Якія кры­ні­цы ін­фар­ма­цыі аб за­ха­ван­ні зда­роўя вы лі­чы­це най­больш эфек­тыў­ны­мі?» ад­ка­зы рэ­спан­дэн­таў раз­мер­ка­ва­лі­ся на­ступ­ным чы­нам: на пер­шым мес­цы ста­яць ве­ды, атры­ма­ныя ад ме­ды­цын­скіх ра­бот­ні­каў, на дру­гім — ад баць­коў, а на трэ­цім — ін­тэр­нэт-кры­ні­цы. Та­му ў рам­ках пра­ек­та ўдзель­ні­кам бу­дзе пра­да­стаў­ле­на маг­чы­масць атрым­лі­ваць ве­ды ме­на­ві­та ад спе­цы­я­ліс­таў.

[caption id="attachment_63179" align="alignnone" width="600"]Яб­лык — сім­вал пра­фі­лак­тыч­на­га пра­ек­та, зда­ро­вай усмеш­кі ды і ўво­гу­ле зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. А для спе­цы­я­ліс­таў у ІТ-сфе­ры, якіх рых­ту­юць у  БДУ­ІР, яб­лык (ка­лі пры­га­даць кам­па­нію Apple) — гэ­та яшчэ і сім­вал пра­ры­ву ў раз­віц­ці ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій...

Яб­лык — сім­вал пра­фі­лак­тыч­на­га пра­ек­та, зда­ро­вай усмеш­кі ды і ўво­гу­ле зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. А для спе­цы­я­ліс­таў у ІТ-сфе­ры, якіх рых­ту­юць у БДУ­ІР, яб­лык (ка­лі пры­га­даць кам­па­нію Apple) — гэ­та яшчэ і сім­вал пра­ры­ву ў раз­віц­ці ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій...

 Яб­лык — сім­вал пра­фі­лак­тыч­на­га пра­ек­та, зда­ро­вай усмеш­кі ды і ўво­гу­ле зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. А для спе­цы­я­ліс­таў у ІТ-сфе­ры, якіх рых­ту­юць у
БДУ­ІР, яб­лык (ка­лі пры­га­даць кам­па­нію Apple) — гэ­та яшчэ і сім­вал пра­ры­ву ў раз­віц­ці ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій...[/caption]

 

У гэ­тым го­дзе яго ўдзель­ні­ка­мі ста­нуць не толь­кі ста­рас­ты груп, але і за­меж­ныя сту­дэн­ты. Пра­гра­ма за­ня­ткаў бу­дзе па­шы­ра­на. У пры­ват­нас­ці, па­вя­лі­чыц­ца коль­касць трэ­нін­га­вых за­ня­ткаў. Бы­ло рас­пра­ца­ва­на но­вае ме­ню з улі­кам агуль­най за­хва­раль­нас­ці па ўні­вер­сі­тэ­це, па­вя­лі­чыў­ся асар­ты­мент ды­е­тыч­ных пра­дук­таў у ста­ло­вай і бу­фе­тах уні­вер­сі­тэ­та.

А ў якас­ці «пе­да­го­гаў» бу­дуць пры­цяг­вац­ца вы­пуск­ні­кі пра­фі­лак­тыч­на­га пра­ек­та мі­ну­ла­га го­да, якія атры­ма­лі сер­ты­фі­кат «Трэ­нер па пы­тан­нях за­ха­ван­ня і ўма­ца­ван­ня зда­роўя». Та­кія сер­ты­фі­ка­ты ма­юць 25 леп­шых ста­рас­таў груп.

Па­ка­заль­на, што сё­ле­та да пра­ек­та «Мой стыль жыц­ця сён­ня — маё зда­роўе і пос­пех заўт­ра» да­лу­чы­лі­ся і ін­шыя ста­ліч­ныя ВНУ — на­прык­лад, БДТУ, Уні­вер­сі­тэт куль­ту­ры і мас­тац­тваў, БДАУ, фі­лі­ял Ра­сій­ска­га са­цы­яль­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт імя Мак­сі­ма Тан­ка.

Да сло­ва, шмат­га­до­выя на­зі­ран­ні ра­бот­ні­каў 33-й сту­дэнц­кай па­лі­клі­ні­кі свед­чаць, што сту­дэн­ты-гу­ма­ні­та­рыі, асаб­лі­ва пер­ша­курс­ні­кі, хва­рэ­юць час­цей, чым сту­дэн­ты тэх­ніч­ных ВНУ. У пер­шую чар­гу гэ­тая за­ка­на­мер­насць тлу­ма­чыц­ца тым, што пры пры­ёме ў ВНУ на спе­цы­яль­нас­ці гу­ма­ні­тар­на­га кі­рун­ку ме­ды­цын­скія аб­ме­жа­ван­ні па ста­не зда­роўя — мі­ні­маль­ныя, ме­на­ві­та та­му на гу­ма­ні­тар­ных спе­цы­яль­нас­цях на­ву­ча­ец­ца больш дзя­цей-ін­ва­лі­даў або ма­ла­дых лю­дзей з хра­ніч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі.

А пры па­ступ­лен­ні на тэх­ніч­ныя і сель­ска­гас­па­дар­чыя спе­цы­яль­нас­ці спіс ме­ды­цын­скіх про­ці­па­ка­зан­няў на­мно­га шы­рэй­шы. Пе­ра­шко­дай для атры­ман­ня пра­фе­сіі мо­гуць стаць, на­прык­лад, за­хвор­ван­ні ор­га­наў ды­хан­ня, сэр­ца, ва­чэй і ін­шыя.

Па ін­фар­ма­цыі 33-й ста­ліч­най па­лі­клі­ні­кі, са­мыя «хва­ра­ві­тыя» сту­дэн­ты на­ву­ча­юц­ца ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це, дзе асноў­ны кан­тын­гент скла­да­юць дзяў­ча­ты. А на апош­ніх рад­ках у рэй­тын­гу зва­ро­таў да ме­ды­каў зна­хо­дзяц­ца сту­дэн­ты Бе­ла­рус­ка­га аграр­на-тэх­ніч­на­га і Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­таў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.