Вы тут

Здаць адзіны дзяржаўны экзамен можна будзе і ў Беларусі?


Раз­віц­цё агуль­най аду­ка­цый­най пра­сто­ры Са­юз­най дзяр­жа­вы, да­лей­шая ін­тэ­гра­цыя ў сфе­ры аду­ка­цыі, праб­ле­мы вы­ха­ван­ня мо­ла­дзі і перс­пек­ты­вы па­шы­рэн­ня су­пра­цоў­ніц­тва па­між ВНУ ака­за­лі­ся ў цэнт­ры ўва­гі ўдзель­ні­каў су­мес­най ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі на­шай кра­і­ны і Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, якая прай­шла ў Мін­ску.

17-50

17-50

 

У ра­сій­скіх ВНУ сён­ня атрым­лі­ва­юць аду­ка­цыю ка­ля 17 ты­сяч бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян, і 1,5 ты­ся­чы ра­сі­ян на­ву­ча­юц­ца ў бе­ла­рус­кіх ВНУ.

— Сін­хра­ні­за­цыя аду­ка­цый­най пра­сто­ры пра­цяг­ва­ец­ца. У на­ступ­ным го­дзе бу­дзе пра­ве­дзе­ны ма­ні­то­рынг най­больш эфек­тыў­ных ме­ха­ніз­маў за­бес­пя­чэн­ня роў­най да­ступ­нас­ці пра­фе­сій­най аду­ка­цыі для школь­ні­каў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. У пры­ват­нас­ці, бу­дуць пра­ана­лі­за­ва­ны вы­ні­кі і па­ра­дак пра­вя­дзен­ня цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня ў Бе­ла­ру­сі і Адзі­на­га дзяр­жаў­на­га эк­за­ме­ну — у Ра­сіі, — па­ве­да­мі­ла жур­на­ліс­там пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі На­тал­ля Трац­цяк. — Мы раз­гля­да­ем ця­пер маг­чы­масць ства­рэн­ня пунк­таў зда­чы АДЭ на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі і ЦТ — на тэ­ры­то­рыі Ра­сіі. Так­са­ма бу­дуць уне­се­ны зме­ны ў па­гад­нен­не аб па­рад­ку дзей­нас­ці Бе­ла­рус­ка-Ра­сій­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. На раз­віц­цё су­мес­на­га ўні­вер­сі­тэ­та і ўдас­ка­на­лен­не аду­ка­цый­на­га пра­цэ­су ра­сій­скі бок вы­дзя­ляе ка­ля 100 міль­ё­наў руб­лёў.

Уста­но­ва­мі вы­шэй­шай аду­ка­цыі абедз­вюх кра­ін пра­во­дзіц­ца ра­бо­та па рэа­лі­за­цыі су­мес­ных аду­ка­цый­ных пра­грам па пад­рых­тоў­цы кад­раў у сфе­ры ме­недж­мен­ту, эка­но­мі­кі, моў­най пад­рых­тоў­кі, са­цы­яль­ных на­вук, між­на­род­ных ад­но­сін.

— Вель­мі важ­ны­мі для Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­юц­ца пра­ек­ты пад­рых­тоў­кі ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі спе­цы­я­ліс­таў для на­шых сі­ла­вых ве­дам­стваў, — кан­ста­туе пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі на­шай кра­і­ны Ва­дзім БО­ГУШ. — Акра­мя та­го, у Ра­сіі вя­дзец­ца «кроп­ка­вая» пад­рых­тоў­ка спе­цы­я­ліс­таў па на­ву­ка­ё­міс­тых спе­цы­яль­нас­цях для бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі, а так­са­ма для аб'­ек­таў ядзер­най энер­ге­ты­кі. Так, у рам­ках Дзяр­жаў­най пра­гра­мы пад­рых­тоў­кі кад­раў для ядзер­най энер­ге­ты­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь толь­кі ў 2013 го­дзе ў вя­ду­чых ар­га­ні­за­цы­ях і на аб'­ек­тах ядзер­най энер­ге­ты­кі Ра­сіі вы­твор­чую прак­ты­ку прай­шлі больш як 150 бе­ла­рус­кіх сту­дэн­таў ад­па­вед­ных спе­цы­яль­нас­цяў, а ў 2012 го­дзе — 130 ча­ла­век.

Ле­тась бе­ла­рус­кія ўні­вер­сі­тэ­ты вы­кон­ва­лі 150 кант­рак­таў і да­га­во­раў на па­стаў­ку на­ву­ко­вай пра­дук­цыі ар­га­ні­за­цы­ям Ніж­ня­га Ноў­га­ра­да, Са­ра­та­ва, Рас­то­ва, Санкт-Пе­цяр­бур­га і ін­шых га­ра­доў. Экс­парт на­ву­ко­вай пра­дук­цыі склаў 3,7 міль­ё­на до­ла­раў ЗША. І гэ­тыя ліч­бы рас­туць. Са­мае ак­тыў­нае су­пра­цоў­ніц­тва з Ра­сі­яй у гэ­тым на­прам­ку ажыц­цяў­ля­юць Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт, а так­са­ма БДУ­ІР і Бе­ла­рус­ка-ра­сій­скі ўні­вер­сі­тэт.

Для раз­віц­ця ма­ла­дзёж­на­га іна­ва­цый­на­га прад­пры­маль­ніц­тва і сты­му­ля­ван­ня іна­ва­цый­най дзей­нас­ці вя­дзец­ца ра­бо­та па ства­рэн­ні су­мес­на­га бе­ла­рус­ка-ра­сій­ска­га біз­нес-ак­се­ле­ра­та­ра «Ма­ла­дзёж­ны іна­ва­цый­ны цэнтр».

Мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей МАС­КЕ­ВІЧ упэў­не­ны, што важ­ным ню­ан­сам у раз­віц­ці сіс­тэм аду­ка­цыі абедз­вюх кра­ін па­він­на стаць за­бес­пя­чэн­не су­па­стаў­нас­ці змес­ту аду­ка­цыі. Па­тра­бу­юць гар­ма­ні­за­цыі па­ды­хо­ды, звя­за­ныя з рас­пра­цоў­кай на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы ква­лі­фі­ка­цый: у пер­шую чар­гу гэ­та ты­чыц­ца пра­фе­сій­ных стан­дар­таў, кла­сі­фі­ка­та­раў пра­фе­сій і г. д. Пла­ну­ец­ца ства­рыць па­ста­ян­на дзей­ны ін­фар­ма­цый­ны пар­тал, пры­све­ча­ны пы­тан­ням пад­рых­тоў­кі кад­раў ва ўста­но­вах пра­фе­сій­най аду­ка­цыі. Асоб­ны ак­цэнт ро­біц­ца на пы­тан­нях пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кі і пе­ра­пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў.

Раз­гля­да­юц­ца пы­тан­ні ка­ар­ды­на­цыі дзе­ян­няў дзвюх кра­ін па на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­нях. Асоб­на ў на­ступ­ным го­дзе бу­дуць аб­мяр­коў­вац­ца пы­тан­ні рэг­ла­мен­та­цыі ін­тэ­ле­кту­аль­най улас­нас­ці на тыя пра­ек­ты, што рэа­лі­зу­юц­ца ў рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы. Так­са­ма аб­мяр­коў­ва­ец­ца ства­рэн­не агуль­най ба­зы вы­ні­каў на­ву­ко­ва-да­след­чых пра­ек­таў.

Між ін­шым, дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­юз­най дзяр­жа­вы Ры­гор Ра­по­та лі­чыць ак­ту­аль­ным вы­ра­шэн­не пы­тан­няў, звя­за­ных з ме­ды­цын­скім аб­слу­гоў­ван­нем бе­ла­рус­кіх гра­ма­дзян, якія атрым­лі­ва­юць вы­шэй­шую аду­ка­цыю ў Ра­сіі. Яны не ка­рыс­та­юц­ца ты­мі ж пра­ва­мі, што і гра­ма­дзя­не Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, хоць і зна­хо­дзяц­ца на тэ­ры­то­рыі су­сед­няй кра­і­ны да­во­лі пра­цяг­лы час...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.