Вы тут

Сюрпрыз для спадарыні Ядвігі


Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» ра­зам з сяб­ра­мі Сту­дэнц­ка­га эт­на­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва па­він­ша­ва­лі з зі­мо­вы­мі свя­та­мі Яд­ві­гу Па­стар­нак, ад­ну з не­шмат­лі­кіх жы­ха­рак вёс­кі Му­ля­ры з ма­ляў­ні­чай Ві­лей­шчы­ны.

31-45

Наша даведка

Яд­ві­га Па­стар­нак — пер­шая з бе­ла­ру­саў, хто атры­маў ліст ад Па­пы Рым­ска­га. Да 100-год­дзя Ві­лей­ска­га кас­цё­ла яна пад­рых­та­ва­ла пра­мо­ву, у якой рас­па­вя­ла пра жыц­цё вер­ні­каў, храм, ма­лен­ні... Пра­мо­ва спа­да­ба­ла­ся апост­аль­ска­му нун­цыю Клаў­дыя Гу­джа­ро­ці, якую ён пе­ра­даў Па­пе Фран­ціш­ку. 22 снеж­ня 2013 года нун­цый пры­вёз ліст ад Па­пы ў Ві­лей­ку і ўру­чыў на­шай ге­ра­і­ні.

Кот Бар­сік і яго гас­па­ды­ня

Ідэя для на­пі­сан­ня гэ­та­га тэкс­та на­са­мрэч уз­нік­ла спан­тан­на. Пад­час аб­мер­ка­ван­ня свя­точ­на­га ну­ма­ра нех­та пад­кі­нуў тэ­му на­пі­саць аб тым, як свят­ку­юць Но­вы год у глы­бін­цы, а за­ад­но па­він­ша­ваць са свя­там адзі­но­кіх лю­дзей. Зра­зу­ме­ла, ні­хто не ха­цеў ра­біць з гэ­та­га рэ­клам­ную ак­цыю, ства­раць штуч­нае, па­фас­нае свя­та. На­ад­ва­рот, ха­це­ла­ся зра­біць ма­лень­кі сюр­прыз. Бо, па­га­дзі­це­ся, у якім бы ты ўзрос­це ні быў, але заўж­ды ча­ка­еш не­вя­ліч­ка­га цу­ду ад Рас­тва ці Но­ва­га го­да. Звя­заліся з хлоп­ца­мі са Сту­дэнц­ка­га эт­на­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва, якім, маг­чы­ма, так­са­ма бы­ло б ці­ка­ва з'ез­дзіць у глы­бін­ку, па­слу­хаць, за­пі­саць рас­по­вед ці­ка­ва­га і ад­мет­на­га ча­ла­ве­ка. І ка­лі Сяр­гей Лі­сі­ца, сяб­ра та­ва­рыст­ва, пас­ля не­каль­кіх дзён роз­ду­маў пра­па­на­ваў у тым лі­ку на­ве­дац­ца ў Му­ля­ры, на Ві­лей­шчы­ну, мы без­ага­во­рач­на па­га­дзі­лі­ся.

Му­ля­ры — звы­чай­ная вёс­ка. Яшчэ год та­му пра яе ве­да­лі хі­ба толь­кі прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вай ула­ды, да­след­чык Пер­шай су­свет­най вай­ны (ка­ля вёс­кі па­ха­ва­ны ня­мец­кія сал­да­ты) ці апан­та­ны ванд­роў­нік. Вя­до­масць у вёс­ку, мож­на ска­заць, прый­шла не­ча­ка­на. Год та­му мяс­цо­вая жы­хар­ка Яд­ві­га Па­стар­нак ста­ла пер­шай бе­ла­рус­кай, якая атры­ма­ла ліст ад Па­пы Рым­ска­га Фран­ціш­ка. Ад­да­ная, сціп­лая вер­ні­ца, якая ўсё жыц­цё ад­пра­ца­ва­ла краў­цом, ад­ра­зу тра­пі­ла на ста­рон­кі як рэ­лі­гій­ных, так і свец­кіх вы­дан­няў. Пад­ра­бяз­на пі­са­ла аб ёй і «Звяз­да». Праў­да, гэ­тым ра­зам мы не пла­на­ва­лі вя­лі­ка­га ін­тэр­в'ю, а пры­еха­лі з не­вя­ліч­кі­мі па­да­рун­ка­мі (упры­го­жы­лі ел­ку свя­точ­ны­мі цац­ка­мі), каб па­він­ша­ваць з зі­мо­вы­мі свя­та­мі спа­да­ры­ню Яд­ві­гу, якая жы­ве ра­зам з пры­го­жым сы­тым ко­ці­кам па мя­нуш­цы Бар­сік. Праў­да, не ўстры­ма­лі­ся, за­да­лі не­каль­кі пы­тан­няў аб тым, як ра­ней ад­зна­ча­лі Но­вы год, і да­ве­да­лі­ся, на­вош­та дзяў­ча­ты ў свя­точ­ную ноч аб­ды­ма­лі плот, ад­мер­ва­лі ў ха­це кро­кі бо­там, а хлоп­цы — па­сы­па­лі сцеж­кі по­пе­лам.

31-46

— Но­вы год ра­ней ад­зна­ча­лі так, як і за­раз, — тры­ма­ю­чы ў ру­ках ку­ба­чак з гар­ба­тай, — уз­гад­вае спа­да­ры­ня Яд­ві­га. — У нас заўж­ды ў ха­тах пра­во­дзі­лі­ся ве­ча­рын­кі, на якіх му­зы­кі іг­ра­лі на гар­мо­ні­ку, цым­ба­лах. На тан­цы збі­ра­ла­ся ўся вёс­ка. Дзяў­ча­ты апра­на­лі­ся ў са­мае пры­го­жае. Тан­ца­ва­лі поль­ку, «Ка­ро­бач­ку», «Кра­ка­вяк», «Па­дэс­пань», «Ля­во­ні­ху», якую на­зы­ва­лі рус­кім тан­цам. Но­вы год не быў вы­клю­чэн­нем. Праў­да, спа­чат­ку дзяў­ча­ты ва­ра­жы­лі, а пас­ля ўжо вы­праў­ля­лі­ся на тан­цы.

Ва­ра­жы­лі ў гэ­тым кут­ку Ві­лей­шчы­ны так­са­ма ці­ка­вым чы­нам. Дзяў­ча­ты, на­прык­лад, аб­ды­ма­лі плот і лі­чы­лі, коль­кі сха­пі­лі шты­ке­цін. Ка­лі ў аб­дым­ках кож­ная шты­ке­ці­на ме­ла па­ру, вый­дзеш за­муж, а ка­лі не, та­ды, маг­чы­ма, і не вый­дзеш. Ча­сам, каб да­ве­дац­ца, ці бу­дзе ў ця­бе муж, у ха­це бо­там ад­мер­ва­лі кро­кі ад по­ку­ці да дзвя­рэй. Ка­лі но­сам уторк­неш­ся, ча­каць та­бе на­ра­чо­на­га, а ка­лі пят­кай трап­ля­лі, для дзяў­чат гэ­та бы­ла над­та не­пры­ем­ная пры­кме­та. У вёс­цы ў свой час лю­бі­лі ва­ра­жыць так­са­ма з да­па­мо­гай вос­ку. Рас­топ­ле­нае рэ­чы­ва вы­лі­ва­лі ў ха­лод­ную ва­ду (воск хут­ка за­сты­ваў), а пас­ля ўсе гля­дзе­лі, які цень яно ад­кід­вае на сця­ну. Да ад­ной мяс­цо­вай дзяў­чы­ны ад­на­ча­со­ва сва­та­лі­ся два хлоп­цы. Адзін зі­мой ха­дзіў у лет­няй шап­цы, дру­гі — у зі­мо­вай. І ка­лі дзяў­ча­ты па­гля­дзе­лі на цень, за­ўва­жы­лі, што ён на­гад­вае як­раз зі­мо­вую шап­ку. Мяс­цо­выя пас­ля жар­та­ва­лі, што вый­дзеш за гэ­та­га хлоп­ца. Ка­жуць, усё так і ад­бы­ло­ся.

Вось які па­ра­докс: усё жыц­цё спа­да­ры­ня Яд­ві­га шы­ла шлюб­ныя су­кен­кі дзяўчатам, а са­ма апы­ну­ла­ся ў якас­ці ма­ла­дой толь­кі ў 58-га­до­вым уз­рос­це. Пра­па­но­ву ёй зра­біў Ба­ляс­лаў Сма­лен­скі, уда­вец. «Ён быў доб­рым, ве­ру­ю­чым ча­ла­ве­кам. Мы ад­но ад­на­го па­ва­жа­лі. Ра­зам пра­жы­лі 9 га­доў...», — рас­каз­ва­ла ў ад­ным са сва­іх ін­тэр­в'ю Яд­ві­га Па­стар­нак.

«Сяч­кар­ню за­цяг­ну­лі на са­мы дах»

Як аказ­ва­ец­ца, хлоп­цы так­са­ма жар­та­ва­лі ад­мыс­ло­ва.

— Яны по­пе­лам вы­сы­па­лі да­рож­кі ад два­ра жа­ні­ха да два­ра ня­вес­ты, — дзе­ліц­ца ўспа­мі­на­мі су­раз­моў­ні­ца. — Бы­ва­ла, што ко­мін ка­му-не­будзь дош­кай уна­чы пры­кры­юць. На­заўт­ра гас­па­дар у пе­чы па­ліць і не ра­зу­мее, ча­му дым не ідзе. А ў ней­кай чу­жой вёс­цы хлоп­цы за­цяг­ну­лі на са­мы дах... жа­лез­ную сяч­кар­ню. Што ра­біць, і яе пры­хо­дзі­ла­ся не­як зды­маць.

Пра сваё су­час­нае жыц­цё ў Му­ля­рах Яд­ві­га Па­стар­нак ка­жа: «Уста­ну, у пе­чы за­па­лю і ад­седж­ва­ю­ся. Аба­вяз­ко­ва па­ма­лю­ся. Ці­ка­вы ча­со­піс па­чы­таю, ка­лі ёсць, а пас­ля ўжо і спаць кла­ду­ся». Лю­дзей тут жы­ве ма­ла, а та­му ў гос­ці цяпер амаль ні­хто не за­хо­дзіць. Праў­да, коль­кі ра­зоў на ты­дзень да Яд­ві­гі Па­стар­нак пры­хо­дзіць са­цы­яль­ны ра­бот­нік. Па­ста­ян­на пры­яз­джае ў вёс­ку і аў­та­лаў­ка. У ня­дзе­лю спа­да­ры­ня Яд­ві­га па доб­рым звы­чаі вы­праў­ля­ец­ца ў ві­лей­скі кас­цёл на ім­шу. Між ін­шым, Но­вы год яна так­са­ма збі­ра­ец­ца су­стрэць у хра­ме, пад­час на­ба­жэн­ства.

— Ве­да­е­це, мне сум­на ні­ко­лі не бы­вае, — на раз­ві­тан­не з усмеш­кай пры­зна­ец­ца жы­хар­ка амаль пус­той вёс­кі. — Спра­вы ў мя­не на­са­мрэч заўж­ды зной­дуц­ца.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та Над­зеі Бу­жан.

Ві­лей­скі ра­ён.

P.S. Сяр­гей Лі­сі­ца і Мак­сім Гін­таў, сяб­ры Сту­дэнц­ка­га эт­на­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва, так­са­ма пад­рых­та­ва­лі для спа­да­ры­ні Яд­ві­гі па­да­ру­нак і вы­ка­на­лі не­каль­кі на­род­ных пе­сень. Рас­чу­ле­ная гас­па­ды­ня не вы­тры­ма­ла і... са­ма пра­спя­ва­ла ба­ла­ду «Ча­ты­ры мі­лі ад Вар­ша­вы» і сі­роц­кую пес­ню «Ад­на я ад­на, як ві­шань­ка ў по­лі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.