Вы тут

Факты карупцыi абавязкова правераць


А за выдаванне пэў­най iн­фар­ма­цыi мо­жа быць сур'­ёз­ная ад­каз­насць

Ад­мi­нiст­ра­цыя Прэ­зi­дэн­та Бе­ла­ру­сi за­цi­ка­вi­ла­ся агу­ча­най пад­час раз­мо­вы кi­раў­нi­ка дзяр­жа­вы Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кi з жур­на­лiс­та­мi iн­фар­ма­цы­яй аб ка­руп­цыi. Пра гэ­та па­ве­да­мiў на­мес­нiк кi­раў­нi­ка Ад­мi­нiст­ра­цыi Прэ­зi­дэн­та Ва­ле­рый Мiц­ке­вiч.

Кi­раў­нiк Ад­мi­нiст­ра­цыi Аляк­сандр Ко­сi­нец учо­ра пра­вёў гу­тар­ку з га­лоў­ным рэ­дак­та­рам i ды­рэк­та­рам пар­та­ла дзе­ла­вой iн­фар­ма­цыi «Ежедневник» Сяр­ге­ем Са­цу­ком. Па сло­вах Ва­ле­рыя Мiц­ке­вi­ча, Сяр­ге­ем Са­цу­ком не бы­ло пра­да­стаў­ле­на кан­крэт­ных фак­таў ка­руп­цый­ных зла­чын­стваў i пра­яў нi ў вус­ным, нi ў пiсь­мо­вым вы­гля­дзе. «Ён абя­цаў даць iн­фар­ма­цыю, на асно­ве якой мы, вя­до­ма, бу­дзем пра­во­дзiць ад­па­вед­ную пра­вер­ку ва ўста­ноў­ле­ным за­ко­нам па­рад­ку. Ка­лi та­кая iн­фар­ма­цыя бу­дзе», — ад­зна­чыў на­мес­нiк кi­раў­нi­ка Ад­мi­нiст­ра­цыi.

«Што ты­чыц­ца прэ­тэн­зiй з на­го­ды за­ба­ро­ны стасункаў з прэ­сай, то iн­фар­ма­цыя i сён­ня пра­да­стаў­ля­ец­ца жур­на­лiс­там прэс-служ­бай След­ча­га ка­мi­тэ­та, роў­на як i прэс-служ­ба­мi iн­шых пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, — ска­заў Ва­ле­рый Мiц­ке­вiч. — Што да пра­да­стаў­лен­ня iн­фар­ма­цыi на­пра­мую след­чым, то ёсць нор­ма, якая за­ба­ра­няе вы­да­ваць та­ям­нi­цу след­ства». Ад­нак з гэ­тай нор­мы ёсць вы­клю­чэн­не, ка­лi след­чы мо­жа вы­зна­чыць аб'­ём iн­фар­ма­цыi, якую мож­на рас­паў­сю­дзiць, але пры гэ­тым яна не па­вiн­на па­ру­шаць чы­iхсь­цi за­кон­ных пра­воў i iн­та­рэ­саў. У той жа час Ва­ле­рый Мiц­ке­вiч ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што на ста­дыi па­пя­рэд­ня­га след­ства скла­да­на вы­зна­чыць, хто i на­коль­кi вi­на­ва­ты, та­му лю­бая iн­фар­ма­цыя мо­жа на­нес­цi шко­ду той цi iн­шай асо­бе. «Ад­па­вед­на за­ба­ро­наў нi­я­кiх ня­ма, але ёсць аб­ме­жа­ван­не, пра­ду­гле­джа­нае за­ко­нам. I за выдаванне iн­фар­ма­цыi пра­ду­гле­джа­на кры­мi­наль­ная ад­каз­насць. Гэ­та зна­чыць тыя асо­бы, якiя ра­ней на­пра­мую не­афi­цый­на да­ва­лi iн­фар­ма­цыю, па­ру­ша­лi за­кон i па­вiн­ны бы­лi нес­цi ад­каз­насць», — рас­тлу­ма­чыў на­мес­нiк кi­раў­нi­ка Ад­мi­нiст­ра­цыi.

Па­вод­ле яго слоў, у дачыненні да звес­так апе­ра­тыў­на-вы­шу­ко­вай дзей­нас­цi ўсё яшчэ стра­жэй, бо лю­бая кан­фi­дэн­цый­ная iн­фар­ма­цыя, якую атрым­лi­ва­юць у рам­ках гэ­тай дзей­нас­цi, так­са­ма абараня­ец­ца за­ко­нам i не пад­ля­гае выдаванню. «I тут так­са­ма пра­ду­гле­джа­на кры­мi­наль­ная ад­каз­насць тых су­пра­цоў­нi­каў, якiя та­кую iн­фар­ма­цыю вы­да­юць», — ад­зна­чыў Ва­ле­рый Мiц­ке­вiч. «Та­му пра­вiль­на, што за­ба­ра­нi­лi пе­ра­да­ваць па гэ­тым ка­на­ле ад­па­вед­ную iн­фар­ма­цыю», — да­даў ён.

Ула­дзi­слаў КУ­ЛЕ­ЦКI.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.