Вы тут

На «Каменную казку» — пяцідзясяты раз


Мі­не­ра­ла­гіч­ная вы­ста­ва-кір­маш «Ка­мен­ная каз­ка» ад­наў­ляе сваю экс­па­зі­цый­ную дзей­насць у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це. Між ін­шым, гэ­ты се­зон ста­не для яе юбі­лей­ным — пя­ці­дзя­ся­тым.

Ура­чыс­тае ад­крыц­цё вы­ста­вы ад­бу­дзец­ца 24 лю­та­га ў га­лоў­ным кор­пу­се (пра­спект Не­за­леж­нас­ці, 4). Юбі­лей­ная пра­гра­ма «Ка­мен­най каз­кі» вель­мі на­сы­ча­ная і ўклю­чае шмат асвет­ніц­кіх ме­ра­пры­ем­стваў. На­вед­валь­ні­каў ча­ка­юць ці­ка­выя су­стрэ­чы з ка­лек­цы­я­не­ра­мі, а так­са­ма з на­ву­коў­ца­мі, су­пра­цоў­ні­ка­мі і сту­дэн­та­мі геа­гра­фіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ. Акра­мя та­го, у рам­ках вы­ста­вы бу­дуць пра­ца­ваць тэ­ма­тыч­ныя экс­па­зі­цыі. Так, у пер­шы дзень «Ка­мен­най каз­кі» ад­кры­ец­ца экс­па­зі­цыя «Твор­часць май­стра і пры­ро­ды», дзе бу­дуць прад­стаў­ле­ны экс­па­на­ты Му­зея зем­ля­знаў­ства геа­гра­фіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ.

На 25 лю­та­га за­пла­на­ва­на прэ­зен­та­цыя «Дас­ка­на­ласць пры­ро­ды ў крыш­та­лях». З дак­ла­дам на гэ­тую тэ­му вы­сту­піць стар­шы вы­клад­чык ка­фед­ры ды­на­міч­най геа­ло­гіі Сяр­гей Юда­еў. Тут жа ад­кры­ец­ца фо­та­вы­ста­ва «У ка­мен­ным цар­стве са­ма­цве­таў».

Муль­ты­ме­дый­ная прэ­зен­та­цыя «Па сля­дах бы­лых су­стрэч» і ўзна­га­ро­джан­не пе­ра­мож­цаў кон­кур­су ад­бу­дуц­ца 27 лю­та­га. Пе­ра­мож­цаў вы­зна­чаць у трох на­мі­на­цы­ях: экс­клю­зіў­ная ра­бо­та май­стра, са­мыя пры­ваб­ныя мі­не­ра­ла­гіч­ны экс­па­нат і на­ву­ко­ва-асвет­ніц­кая экс­па­зі­цыя.

На пра­ця­гу пя­ці дзён у вы­ста­вач­най за­ле мож­на бу­дзе ўба­чыць і на­быць аў­тар­скія ра­бо­ты з на­ту­раль­ных пры­род­ных ма­тэ­ры­я­лаў май­строў і ра­мес­ні­каў з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны. Мі­не­ра­ла­гіч­ная вы­ста­ва-кір­маш «Ка­мен­ная каз­ка» бу­дзе пра­ца­ваць з 11 да 20 га­дзін да 28 лю­та­га ўключ­на.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.