Вы тут

Зрабілі першы крок


На Гро­дзен­шчы­не ство­ра­на аса­цы­я­цыя мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў

У за­ко­не «Аб мяс­цо­вым кі­ра­ван­ні і са­ма­кі­ра­ван­ні ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь» пра­пі­са­на нор­ма, згод­на з якой мож­на ства­раць аса­цы­я­цыі мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў. Тэ­ма не но­вая. Яна не­ад­на­ра­зо­ва гу­ча­ла і ў Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі, і ў пар­ла­мен­це, і на ўзроў­ні аб­лас­ных, ба­за­вых, пяр­віч­ных Са­ве­таў. Але пер­ша­ад­кры­вальні­кам у гэ­тым на­кі­рун­ку ста­ла Гро­дзен­ская воб­ласць.

— На ад­ной з се­сій аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­ты вы­ка­за­лі пра­па­но­ву ства­рыць аса­цы­я­цыю мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў. У яе пад­трым­ку яны пры­во­дзі­лі важ­кія ар­гу­мен­ты. Пер­шае — гэ­та да­зва­ляе за­кон, і та­кое пра­ва трэ­ба рэа­лі­за­ваць. Па-дру­гое, Са­ве­ты дэ­пу­та­таў усіх уз­роў­няў — са­ма­стой­ныя юры­дыч­ныя асо­бы, і кож­ны прад­стаў­ляе свае ін­та­рэ­сы. Ка­лі мы аб'­яд­на­ем­ся ў аса­цы­я­цыю, то ста­нем ад­ной ка­ман­дай, атры­ма­ем адзі­ны юры­дыч­ны ста­тус, бу­дзем упаў­на­ва­жа­ны прад­стаў­ляць ін­та­рэ­сы ўсіх чле­наў аса­цы­я­цыі на роз­ных фо­ру­мах, з'ез­дах, на­ра­дах, а так­са­ма пры­маць ра­шэн­ні, пад­піс­ваць да­га­во­ры аб су­пра­цоў­ніц­тве, — рас­ка­заў стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэпу­та­таў Ігар Жук.

На Гро­дзен­шчы­не цес­на су­пра­цоў­ні­ча­юць з кра­і­на­мі Еў­ра­са­ю­за, тут шмат га­ра­доў-па­бра­ці­маў. Да­га­во­ры аб уза­е­ма­дзе­ян­ні за­клю­ча­ны не толь­кі на ўзроў­ні рай­вы­кан­ка­маў і ра­ён­ных Са­ве­таў, але і сель­скіх Са­ве­таў дэ­пу­та­таў. Ра­зам з тым, за мя­жой дэ­ле­га­цыя кан­крэт­на­га суб'­ек­та не мо­жа прад­стаў­ляць ін­та­рэ­сы ўсёй воб­лас­ці. А ста­тус прад­стаў­ні­ка аса­цы­я­цыі дасць маг­чы­масць больш эфек­тыў­на су­пра­цоў­ні­чаць па транс­гра­ніч­ных, ін­шых між­на­род­ных пра­ек­тах, пры­цяг­ваць ін­вес­ты­цыі ў эка­но­мі­ку, плён­на пра­ца­ваць з за­меж­ны­мі парт­нё­ра­мі. Сло­вам, пе­ра­хо­дзіць да кан­крэт­ных спраў.

Аса­цы­я­цыя аб'­яд­нае Са­ве­ты ўсіх уз­роў­няў, дзе кож­ны бу­дзе мець пра­ва го­ла­су. Гэ­та, бяс­спрэч­на, па­вы­сіць ста­тус Са­ве­таў ба­за­ва­га і пяр­віч­на­га звё­наў. У струк­ту­ры бу­дзе свой раз­лі­ко­вы ра­ху­нак, які да­зво­ліць аку­му­ля­ваць срод­кі і на­кі­роў­ваць іх — па ра­шэн­ні праў­лен­ня або агуль­на­га схо­ду — на са­цы­яль­на знач­ныя пра­ек­ты. Лю­дзі бу­дуць ба­чыць: на­род­ныя абран­ні­кі зай­ма­юц­ца кан­крэт­ны­мі спра­ва­мі. У вы­ні­ку гэ­та най­леп­шым чы­нам паў­плы­вае на іх аў­та­ры­тэт. Аса­цы­я­цыя змо­жа так­са­ма вы­сту­піць за­сна­валь­ні­кам ка­мер­цый­най струк­ту­ры, мець пры­бы­так, які так­са­ма пой­дзе на вы­ра­шэн­не пер­ша­чар­го­вых для рэ­гі­ё­на і лю­дзей праб­лем. Акра­мя та­го, струк­ту­ра бу­дзе збі­раць і ана­лі­за­ваць ін­фар­ма­цыю па пы­тан­нях мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня, аказ­ваць ме­та­дыч­ную да­па­мо­гу.

Да­ро­га ў аса­цы­я­цыю ад­кры­та для ўсіх ах­вот­ных Са­ве­таў лю­бых уз­роў­няў. Па­куль у яе ўвай­шлі Гро­дзен­скі аб­лас­ны Са­вет дэ­пу­та­таў, Лід­скі, Аст­ра­вец­кі, На­ва­груд­скі, Ваў­ка­выс­кі ра­ён­ныя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў. Сён­ня пра­во­дзіц­ца тлу­ма­чаль­ная ра­бо­та ся­род Са­ве­таў дэ­пу­та­таў пяр­віч­на­га ўзроў­ню. «Мы зра­бі­лі толь­кі пер­шы крок, бу­дзем у гэ­тым на­кі­рун­ку раз­ві­вац­ца і, са­мае га­лоў­нае, да­каз­ваць, што аса­цы­я­цыі мо­гуць унес­ці сваю леп­ту ў раз­віц­цё пар­ла­мен­та­рыз­му. І ка­лі мы па­ка­жам сваю эфек­тыў­насць, то да яе да­лу­чац­ца і ін­шыя», — лі­чыць Ігар Жук.

Ідэю ства­рэн­ня аса­цы­я­цыі пад­тры­ма­лі і дэ­пу­та­ты Ма­гі­лёў­шчы­ны. Ство­ра­на ра­бо­чая гру­па, пы­тан­не ўне­се­на на раз­гляд се­сіі аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.