Вы тут

Выпускныя вечары пройдуць 11 і 12 чэрвеня


Міністэрства адукацыі вызначылася з датамі правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, звязаных з заканчэннем навучальнага года, і выпускнымі экзаменамі. Апошнія званкі для вучняў 9-х і 11-х класаў прагучаць у гэтым годзе 30 мая. А вучэбныя заняткі для ўсіх школьнікаў завершацца 29 мая.

18-29

18-29

 

З 1 па 12 чэрвеня ў школах пройдуць выпускныя экзамены. У бягучым навучальным годзе ў выпускнікоў 11-х класаў з'явіўся новы абавязковы экзамен. Калі два апошнія гады на выхадзе з сярэдняй школы вучні здавалі тры абавязковыя іспыты — па беларускай ці рускай мове, матэматыцы і замежнай мове, то цяпер гэты пералік дапоўніў вусны экзамен па гісторыі Беларусі.

Але агульная колькасць абавязковых іспытаў для выпускнікоў сярэдніх школ не змянілася. Новы абавязковы экзамен замяніў іспыт па выбары: гэта магла быць як літаратура, так і фізкультура... Цяпер жа адзінаццацікласнікі павінны будуць прадэманстраваць экзаменацыйнай камісіі свае веды па гісторыі роднай краіны.

Для выпускнікоў 2015 і 2016 гадоў экзамен па гісторыі Беларусі будзе грунтавацца толькі на тым матэрыяле, які школьнікі вывучалі ў 10-м і 11-м класах, паколькі пасля базавай школы яны іспыт па гэтай дысцыпліне ўжо здавалі.

Пад правядзенне пісьмовых іспытаў па беларускай, рускай мове і матэматыцы забраніраваны 1, 3 , 5 і 8 чэрвеня. Навучэнцы сярэдніх школ, у якіх з 2013/2014 навучальнага года было арганізавана вывучэнне гэтых прадметаў на павышаным узроўні, будуць пісаць пераказ і экзаменацыйную работу па матэматыцы па іншых заданнях.

Пасля заканчэння базавай школы вучні будуць здаваць цяпер усяго тры экзамены: беларускую мову (дыктоўку), рускую мову (дыктоўку) і матэматыку (пісьмова). Даты правядзення пісьмовых экзаменаў — 2, 4, 6 і 9 чэрвеня.

Ва ўстановах адукацыі, дзе навучанне і выхаванне вядзецца на польскай і літоўскай мовах, для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў праводзяцца выпускныя экзамены ў пісьмовай форме па мове нацыянальнай меншасці: 21 мая — у 9-х класах і 22 мая — у 11-х класах.

Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў рэкамендуецца правесці 11—12 чэрвеня. А цэнтралізаванае тэсціраванне для абітурыентаў стартуе ў краіне 14 чэрвеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Экзамены пасля 9-га класа:

Па беларускай мове          (дыктоўка).

Па рускай мове                   (дыктоўка).

Па матэматыцы      (кантрольная работа).

Экзамены пасля 11-га класа:

Па беларускай ці рускай мове  (па выбары навучэнца)   у пісьмовай форме (пераказ).

Па матэматыцы      (кантрольная работа).

Па замежнай мове             (вусна).

Па гісторыі Беларусі         (вусна).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.