Вы тут

Англамоўная аспірантура запрашае...


Першая абарона магістарскіх дысертацый на англійскай мове адбылася на факультэце міжнародных адносін БДУ. Аўтары навуковых прац — грамадзяне Германіі, Кітая, Ірака, Лівіі і Казахстана. На працягу двух гадоў яны навучаліся ў англамоўнай магістратуры па спецыяльнасці «гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі».

Тэматыка дысертацый ахоплівала шэраг актуальных праблем сучасных міжнародных адносін і знешняй палітыкі розных дзяржаў. У прыватнасці, магістранты даследавалі ўплыў падзей «Арабскай вясны» на міжнародныя адносіны на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, перспектывы расійска-кітайскага збліжэння, міжнароднае супрацоўніцтва ў забеспячэнні бяспекі ядзерных матэрыялаў і інш.

Факультэт міжнародных адносін БДУ плануе ў найбліжэйшы час пашырыць спіс спецыяльнасцяў англамоўнай магістратуры і распрацаваць шэраг новых магістарскіх праграм для беларускіх і замежных студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.