Вы тут

Матэматыка... на публічных дыскусіях


Другое каманднае месца і сярэбраныя медалі заваявалі беларускія школьнікі на VІІ міжнародным турніры юных матэматыкаў (ІTYM-2015), які прайшоў у Балгарыі.

Турнір уяўляе сабой калектыўныя (камандныя) спаборніцтвы, дзе ад удзельнікаў патрабуецца не толькі ўменне спраўляцца з рашэннем складаных матэматычных задач, але і аргументавана адстойваць свой пункт гледжання ў публічных дыскусіях.

Ён складаецца з некалькіх матэматычных баёў, у якіх каманды па чарзе дакладваюць свае даследаванні па прапанаваных заданнях, а таксама выступаюць у ролі апанентаў і рэцэнзентаў для іншых удзельнікаў. Агульныя правілы правядзення міжнароднага турніру заснаваны на правілах правядзення беларускага турніру юных матэматыкаў. І гэта невыпадкова. Наш рэспубліканскі турнір праходзіць ужо шмат гадоў, мае даўнія традыцыі і вялікі досвед (у снежні 2014 года прайшоў ужо 16-ты рэспубліканскі турнір юных матэматыкаў). Акрамя таго, у беларускім турніры часта прымаюць удзел замежныя каманды (з Расіі, Балгарыі, Казахстана, Украіны), а ў журы ўваходзяць прадстаўнікі з Францыі і Расіі.

Заяўкі на ўдзел у VІІ міжнародным турніры юных матэматыкаў падалі прадстаўнікі 13 камандаў з 9 краін. Канчаткова на турнір былі запрошаны 11 камандаў з 8 краін: Беларусі, Балгарыі, Бразіліі, Германіі, Грузіі, Расіі, Румыніі і Францыі.

Ва ўпартай барацьбе з традыцыйна моцнымі сапернікамі з Францыі, Германіі, Балгарыі і Расіі беларуская каманда выйграла два адборачныя баі, саступіўшы ў выніку толькі камандзе з Францыі.

У склад беларускай каманды ўвайшлі Дзіяна Фаміна (11 клас, ліцэй БДУ, капітан каманды), Мікіта Кандрацёнак (11 клас, гімназія № 41 г. Мінска), Мікалай Прохараў (11 клас, гімназія № 41 г. Мінска), Ліяна Хазалія (10 клас, гімназія № 41 г. Мінска), Сяргей Шаламберыдзэ (11 клас, СШ № 94 г. Мінска) і Арцём Глотаў (10 клас, гімназія № 1 г. Салігорска).

Рыхтавалі каманду да спаборніцтваў выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прадстаўнікі БДУ ўваходзілі таксама і ў склад міжнароднага журы турніру.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.