Вы тут

Першы крок зроблены


Мінскае «Дынама» атрымала перамогу ў гасцявым матчы над «Цюрыхам» (1:0) у першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Мінчане правялі даволі ўдалы паядынак. Каманда выдатна згуляла ў абароне і амаль не дазволіла вядомаму саперніку стварыць небяспеку варотам Аляксандра Гутара. Пры гэтым мінчане імкнуліся максімальна скарыстаць свае магчымасці. І ў беларусаў гэта атрымалася. У другой палове ў вароты швейцарцаў прызначылі пенальці, які дакладна выканаў Фатос Бечырай. 1:0 — гасцявая вікторыя «дынамаўцаў».

— Усю гульню правялі так, як дамаўляліся, — сказаў пасля сустрэчы Вук Рашавіч, галоўны трэнер «Дынама». — Праўда, былі моманты, калі гулялі крыху няправільна. У другой палове атрымалася нашмат лепш. Вельмі задаволены тым, што мы перамаглі. Аднак яшчэ нічога не вырашана ў нашай спрэчцы. Трэба сур'ёзна рыхтавацца да паўторнай сустрэчы.

Як гулялі каманды з постасвецкай прасторы? 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы. «Жыліна» (Славакія) — «Ворскла» (Украіна) — 2:0, «Шарлеруа» (Бельгія) — «Зара» (Украіна) — 0:2, «Атлетык» (Іспанія) — «Інтэр» (Азербайджан) — 2:0, «Кайрат»(Казахстан) — «Абердзін» (Шатландыя) — 2:1, «Штурм» (Аўстрыя) — «Рубін» (Расія) — 2:3, «Апалон» (Кіпр) — «Габала» (Азербайджан) — 1:1, «Краснадар» (Расія) — «Слован» (Славакія) — 2:0.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.