Вы тут

Кошт ведаў


Міністэрствам адукацыі зацверджаны памер платы за карыстанне школьнымі падручнікамі ў 2015/2016 навучальным годзе. Як і ў папярэднія гады, бацькі будуць аплачваць толькі 50% ад кошту падручнікаў.

Для бацькоў першакласнікаў карыстанне камплектам падручнікаў абыдзецца ў 48 800 рублёў. Для вучняў другіх класаў — у 38 000 тысяч рублёў, трэціх класаў — 57 500 рублёў, чацвёртых — 66 000 рублёў, пятых — 74 100 рублёў, шостых — 67 000 рублёў, сёмых — 62 600 рублёў, восьмых — 70 000 рублёў, дзявятых — 100 080 рублёў, дзясятых — 92 900 рублёў і для вучняў адзінаццатых класаў — 97 900 рублёў.

У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, ад унясення платы за карыстанне падручнікамі вызваляюцца: навучэнцы санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў адукацыі; асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі; дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў і інваліды з дзяцінства; асобы, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, хворыя на анкалагічныя захворванні ці хворыя на туберкулёз; дзеці з сем'яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўную дапамогу на дзяцей ва ўзросце, старэйшым за 3 гады; навучэнцы з сем'яў, у якіх адзін ці абодва бацькоў з'яўляюцца інвалідамі І ці ІІ групы, і некаторыя іншыя катэгорыі. Для навучэнцаў са шматдзетных сем'яў (трое і больш дзяцей) плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50%.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.