Вы тут

Шукаць поспех на глабальным рынку


Краіна рыхтуецца да правядзення 79-й Генеральнай асамблеі МЭК.

У Мінску адбыўся навучальны семінар, прысвечаны падрыхтоўцы тэхнічных спецыялістаў нашай краіны да працы ў пасяджэннях тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі. Семінар праводзіўся ў рамках падрыхтоўкі да 79-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК), якая адбудзецца ў Мінску з 5 па 16 кастрычніка 2015 года.

image description

image description

 

Сакратар Нацыянальнага камітэта МЭК Рэспублікі Беларусь, дырэктар прадпрыемства «БЕЛЛІС» Юрый Пашык на адкрыцці семінара падкрэсліў, што рашэнне МЭК аб правядзенні ў Беларусі Генеральнай асамблеі — беспрэцэдэнтнае, паколькі для такіх статусных мерапрыемстваў гэтая міжнародная арганізацыя выбірае рэгіёны, якія паспяхова працуюць або ўяўляюць патэнцыйную цікавасць для развіцця бізнесу і прамысловасці. «Урад Беларусі таксама падтрымлівае правядзенне гэтага мерапрыемства, таму наша задача — зрабіць так, каб яно стала эфектыўным для эканомікі краіны, айчынных прадпрыемстваў, бізнесу і тэхнічных экспертаў», — сказаў ён.

У сваю чаргу, менеджар МЭК Ян-Хенрык Цыдэман адзначыў, што камісія ўважліва сочыць за працэсам падрыхтоўкі да 79-й Генеральнай асамблеі, і выказаў упэўненасць у поспеху гэтага мерапрыемства.

Праграма навучальнага семінара ўключала разгляд стратэгіі МЭК як у галіне стандартызацыі, так і ацэнкі адпаведнасці.

— Сёння нельга сказаць, што тая ці іншая прадукцыя выраблена ў адной канкрэтнай краіне: сыравіна, кампаненты, тэхналогіі пастаўляюцца з розных краін. У гэтым глабальным ланцугу паставак эфектыўна могуць удзельнічаць толькі тыя краіны, якія карыстаюцца міжнароднымі стандартамі, у тым ліку МЭК. Акрамя таго, мы выкарыстоўваем працэдуры ацэнкі адпаведнасці, якія стымулююць якасць, канкурэнтаздольнасць, пашырэнне рынку, — падкрэсліў Ян-Хенрык Цыдэман.

На думку менеджара МЭК, удзел кампаній у працэсе стандартызацыі — гэта прамы шлях да іх поспеху на глабальным рынку. Дадзены працэс не менш важны і для малых, і для сярэдніх прадпрыемстваў, паколькі, ужываючы стандарты, яны могуць канкурыраваць з сусветнымі лідарамі.

Удзел жа беларускіх экспертаў у пасяджэннях тэхнічных камітэтаў/падкамітэтаў па стандартызацыі ў рамках 79-й Генеральнай асамблеі МЭК ён ацаніў як выдатную магчымасць для прафесійных зносін з сусветнымі экспертамі, абмеркавання пытанняў, якія ўяўляюць цікавасць для прамысловасці і бізнесу краіны, атрымання новых ведаў і глабальнага бачання развіцця галін.

Падчас семінара Ян-Хенрык Цыдэман падрабязна азнаёміў удзельнікаў са структурай арганізацыі, роляй нацыянальных камітэтаў у яе працы, этапамі распрацоўкі міжнародных стандартаў і іншых нарматыўных дакументаў, інструментамі ў галіне ацэнкі адпаведнасці. Практычную значнасць мелі і прадстаўленыя рэсурсы і сэрвісы на сайце МЭК, якія дапамагаюць экспертам эфектыўна працаваць.

Дар'я ШОЦІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.