Вы тут

Паступаць на завочнае змогуць і маладыя маці


Члены Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеннем уступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах лічаць неабходным перагледзець умовы паступлення на завочную бюджэтную форму навучання. Пра гэта паведаміла журналістам старшыня камісіі, віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Наталля КАЧАНАВА.

Зараз паступаць туды могуць толькі абітурыенты, якія ўжо працуюць па роднаснай спецыяльнасці.

— А чаму б не даць магчымасць атрымліваць вышэйшую адукацыю на бюджэце завочна маладым матулям, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, або матулям, якія выхоўваць дзіця-інваліда і з гэтай прычыны не могуць атрымліваць адукацыю на дзённай форме навучання? — заўважыла Наталля Качанава.

Выпускнікам ВНУ і ССНУ таксама плануецца дазволіць паступаць для атрымання другой адукацыі на завочнай форме, не прад'яўляючы працоўных кніжак. Атрымаўшы накіраванне на размеркаванне, у пачатку ўступнай кампаніі выпускнікі ВНУ і ССНУ яшчэ не маюць на руках працоўных кніжак. «Мы прапанавалі Міністэрству адукацыі гэтае пытанне разгледзець і ўнесці дапаўненні або змяненні ў правілы, якія дазволяць такім абітурыентам замест працоўнай кніжкі прад'яўляць накіраванне на працу», — удакладніла старшыня камісіі.

Каментуючы страсці, якія распаліліся вакол электроннага залічэння ў БДЭУ, намеснік прэм'ер-міністра адзначыла, што камісія старанна разбіралася з гэтай сітуацыяй, але ніякіх парушэнняў не выявіла. У выніку прыйшлі да высновы, што ва ўніверсітэце тлумачальная работа з абітурыентамі не была праведзена належным чынам. І, каб пазбегнуць такіх праблем у далейшым, пачынаць тлумачыць нюансы электроннага залічэння трэба ўжо цяпер.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.