Вы тут

Паразважаў пра Феербаха


Адзінаццацікласнік Ліцэя БДУ Павел Бялькевіч удастоены дыплома Міжнароднага Балтыйскага конкурсу эсэ па філасофіі для школьнікаў — 2015 (Bаltіс Sеа Рhіlоsорhу
Еss
ау Еvеnt — 2015). Гэтую ўзнагароду ён заваяваў за сваё філасофскае эсэ «Адзінаццаты тэзіс Карла Маркса пра Феербаха».


Свае работы юныя філосафы прадставілі ў рэжыме анлайн. Эсэ даслалі 160 навучэнцаў з 13 краін: Беларусі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Венгрыі, Індыі, Ізраіля, Мексікі, Нарвегіі, Польшчы, Сербіі і Паўднёвай Карэі. Трактаты былі выкананы старшакласнікамі на англійскай мове. Тэмы вызначалі самі арганізатары.

Работы ацэньвала міжнароднае журы. Пры гэтым браліся пад увагу разуменне заяўленай філасофскай праблемы, пераканаўчасць прыведзеных аргументаў, паслядоўнасць і лагічнасць выкладання сваёй пазіцыі і арыгінальнасць эсэ.

Міжнародны Балтыйскі конкурс эсэ па філасофіі для школьнікаў ініцыяваны Фінскай і Нарвежскай асацыяцыямі філасофскіх таварыстваў пры падтрымцы ЮНЕСКА. Па традыцыі ён прымеркаваны да Сусветнага дня філасофіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.